Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 17

2021-09-03 20:10:27 ​Журналістка Каця Маркоўская далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Анатолю Хіневічу.

"І фарбамі заліла неба…
А гэта… а гэта – звычайная такая справа,
Калі набліжаецца лета, калі набліжаецца лета.
(Анатоль Хіневіч)

Дарагі Анатоль, прывітанне!
Мы не знаёмыя, мяне завуць Каця. Я даведалася пра Вас са СМІ. Вашыя мама і цёця – такія малайцы, столькі аптымізму, столькі цёплых пачуццяў да Вас, столькі гонару Вамі! Яны надрукавалі кніжачку з Вашымі вершамі. Вершы, канечне, - агонь! Спадзяюся, Вы пішаце і цяпер. У вас атрымліваецца з гумарам і, як тое кажуць, на злобу дня. Многія цяпер у турме пішуць. Безумоўна, усё гэты будзе надрукавана, будзе даследавацца ў дысертацыях і вывучацца ў школах як асобны раздзел – скажам, “Турэмная літаратура 2020-21 гг.”.
Мне вельмі падабаецца Ваша песня пра лета. На жаль, у сеціве знайшла толькі яе. Але ясна, што гэта не адзінае. Так дзіўна, што Вашыя сваякі даведаліся пра Ваш музычны талент зусім нядаўна (на Вашае 25-годдзе). За што Вы так з імі? І як можна было гэта схаваць тэхнічна? Таксама бачыла з дзясятак Вашых малюнкаў (і шаўрму, і прыгажунь) – Анатоль, у вас цудоўныя таленты, класнае іранічнае пачуццё гумару. Прашу, не згубіце гэтыя скарбы ў няволі.
На волі Вас не хапае. Не хапае кожнага, хто ў турме ці зьехаў. Мы вельмі верым, што гэты ўсё хутка скончыцца. Таму жадаю Вам сілаў душэўных і маральных усё гэта вытрымаць і як мага хутчэй абняць тату і маму. І заспяваць для ўсіх беларусаў.

З павагай і захапленнем,
Каця Маркоўская."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Анатолю Уладзіміравічу Хіневічу:
ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
1.3K viewsedited  17:10
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 11:06:37
Суд па справе па справе праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка будзе праходзіць у закрытым рэжыме

Пракуратура выступіла з хадайніцтвам разглядаць крымінальную справу Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка ў закрытым рэжыме.

Суддзя Салоўскі задаволіў гэтае хадайніцтва.
235 views08:06
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 20:56:22Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі: спатканні ў калоніі, турме. Частка 2.

Кароткатэрміновыя спатканні
са сваякамі ці іншымі асобамі дазваляюцца асуджаным у прысутнасці працаўніка адміністрацыі папраўчай установы. З не сваякамі спатканні дазваляюцца толькі ў тых выпадках, калі, па меркаванні адміністрацыі ўстановы, яны не могуць адмоўна ўплываць на асуджанага.

Размова вядзецца на мове, абранай асобамі, якія прыбылі на спатканне. Калі ніхто з прадстаўнікоў адміністрацыі ўстановы не ведае мовы, на якой вядзецца размова, то для кантролю за зместам размовы можа быць запрошаны перакладчык ці іншая асоба, якая валодае гэтай мовай.

Асобам, якія прыбылі на кароткатэрміновае спатканне з асуджанымі, не дазваляецца заносіць якія-небудзь прадукты харчавання і рэчы ў пакоі, дзе адбываецца спатканне, а ў выхаваўчых калонах — дазваляецца па меркаванні адміністрацыі ПУ.

Дагляд асобаў, якія прыбылі на кароткатэрміновае спатканне, праводзіцца пры наяўнасці дастатковых падставаў меркаваць, што яны маюць намер перадаць забароненыя да выкарыстання прадметы. Калі асоба, якая прыбыла на спатканне, адмовіцца ад дагляду адзення і рэчаў, якія яму належаць, спатканне асуджанаму з гэтай асобай у гэты дзень не даецца.

Працяглыя спатканні даюцца з правам сумеснага пражывання асуджанага з блізкімі сваякамі. Іншым асобам, якія не з'яўляюцца сваякамі асуджанага, працяглыя спатканні дазваляюцца, толькі калі гэтыя асобы прызнаныя ў судовым парадку чальцамі сям'і паводле ч. 2 арт. 59 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, пры наяўнасці дакументаў, якія гэта пацвярджаюць.

Час працяглага спаткання вызначаецца ў кожным выпадку адміністрацыяй установы з улікам паводзінаў асуджанага, яго адносінаў да працы і навучання. Пры гэтым, такое спатканне можа доўжыцца не меней за 24 гадзіны і не болей за трое сутак.
На перыяд працяглага спаткання асуджаныя вызваляюцца ад працы з наступнай ці папярэдняй адпрацоўкай. Яны могуць карыстацца адзеннем, бялізнай і абуткам, прынесенымі сваякамі. З сабой на працяглае спатканне асуджаным дазваляецца праносіць курыльныя прылады і прадметы асабістай гігіены.

У памяшканні для працяглых спатканняў дазваляецца праносіць прадукты харчавання (за выключэннем алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва). Пры гэтым усе рэчы, прадметы, прадукты харчавання і адзенне асобаў, якія прыбылі на працяглае спатканне, праходзяць праз абавязковы дагляд.

Па завяршэнні працяглага спаткання начальнік установы можа дазволіць сваякам перадаваць асуджаным прадукты харчавання, якія засталіся, вагой не больш за прадугледжаную для пасылкі.

Працягласць спаткання можа быць скарочана адміністрацыяй установы па просьбе асобаў, якія знаходзяцца на спатканні. Аб'яднанне спатканняў або раз'яднанне аднаго спаткання на некалькі не дапускаецца.
Таксама працяглае спатканне можа быць заменена кароткатэрміновым па просьбе асуджанага.
Заўвага: у парадку заахвочвання асуджаным на працягу года можа быць прадстаўлена дадаткова да чатырох спатканняў. Таксама іх могуць пераводзіць на палепшаныя ўмовы ўтрымання, дзе колькасць спатканняў на год павялічваецца. Аднак гэта не тычыцца палітычных зняволеных, якіх па змоўчанні адразу ставяць на "прафілактычныя ўлікі".

Чытаць 1-ую частку
Чытаць болей пра статканні
226 views17:56
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 14:14:49 ​Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Вікторыі Лысковіч.

"Здравствуйте, Виктория! Хоть мы с вами и не знакомы, но хочу написать это письмо, чтобы выразить свою солидарность с вами. Смелые, прекрасные молодые люди, у которых есть гражданская позиция и смелость ее проявлять – это самое ценное будущее нашей Беларуси. Уверен, это невероятное будущее наступит уже совсем скоро, и в первую очередь благодаря таким людям, как вы. Сейчас вы оказались в тяжелой, несправедливой ситуации, но обязательно помните, что все это не напрасно. Большинство людей в Беларуси поддерживают вас. Даже если сейчас вы не видите их всех рядом – просто вспомните эти светлые лица год назад, которые мы видели на улицах повсюду.
Каждому выпадает своя доля в нашей общей борьбе, и ваша, несомненно, не из легких. Но я уверен, что вы достойно справитесь со всеми испытаниями, которые вам выпали, и через много-много лет еще будете рассказывать внукам, какие приключения были у их бабушки :)
110 лет назад Янка Купала написал стихи, которые, надеюсь, поддержат теперь вас. Ведь главное помнить, что все не напрасно, и наша общая цель того стоит.

За свабоду сваю
Ўсёй душой пастаю;
У агонь, у ваду
Я за ёю пайду.
Лепей сам сябе дам
Пахаваці людзям,
Як свабоду хаваць,
Злыбядзе аддаваць.
Ў сэрцы, ў думках сваіх
З самых лет маладых
Я яе ўзгадаваў
І сваёю назваў...
Гэй, ты, гэй, вецер, пей
А свабодзе маей!
Гэй, ты, гэй, бор, шумі,
А свабодзе грымі!
Гэй, ты, сонца, гары
Ад зары да зары,
Ланцугі распалі
Па ўсёй чыста зямлі!..
Янка Купала, 1911.

Берегите себя, вас еще ждет много прекрасного в Новой Беларуси."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Вікторыі Васільеўне Лысковіч:
Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №10. 210603, г. Віцебск, вул. Базавая, 17/1
.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
261 views11:14
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 20:58:40Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі: спатканні ў калоніі, турме. Частка 1.

Колькасць спатканяў у калоніі і турме залежаць ад рэжыму адбывання пакарання.
Непаўнагадовыя асуджаныя, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў выхаваўчых калоніях, маюць права на восем кароткатэрміновых (да 4-х гадзін) і чатырох працяглых (не меней за 24 гадзіны і не болей за трое сутак) спатканняў цягам года.
Асуджаны абавязаны пры прыбыцці ў калонію падаць звесткі пра блізкіх сваякоў, у тым ліку пра чальцоў сям'і, якія не з'яўляюцца сваякамі. Гэтыя дадзеныя адміністрацыя ПУ уносіць у асабістую справу.
Асуджаны мае права на спатканне па прыбыцці ва ўстанову; від спаткання асуджаны вызначае сам.
Наступныя спатканні дазваляюцца па заканчэнні перыяду, роўнага дзелі ад дзялення дванаццаці месяцаў на колькасць спатканняў дадзенага віду, якія належаць асуджанаму на працягу года.
Адміністрацыя ўстановы можа скарачаць перыяд часу паміж спатканнямі пры ўмове, што гэта не прывядзе да павелічэння іх колькасці на працягу года.
Дазвол на спатканне дае начальнік установы, намеснік начальніка па рэжыме і аператыўнай працы ці выканаўцы іх абавязкаў, а пры іх адсутнасці ў выключных выпадках дзяжурны памочнік начальніка ўстановы па заяве асуджанага ці асобы, якая прыбыла на спатканне.

Тыя, хто прыбывае на спатканне, павінны мець пры сабе і прад'яўляць:
- дакумент, які пацвярджае асобу,
- дакументы, што пацвярджаюць роднасныя адносіны з асуджаным (пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб заключэнні шлюбу і іншыя).

Колькасць сваякоў, якія дапускаюцца на спатканне, вызначаецца ў залежнасці ад наяўных магчымасцяў па іх размяшчэнні.
Падчас правядзення спатканняў не дапускаецца перадача асуджаным ці асуджанымі якіх-небудзь дакументаў, запісаў, чарцяжоў і да таго падобнага. Людзі з прыкметамі алкагольнага або наркатычнага ап'янення на працяглае або кароткатэрміновае спатканне не дапускаюцца.
Пры выяўленні парушэння парадку правядзення спаткання яно неадкладна спыняецца. У гэтым выпадку спатканне лічыцца рэалізаваным.
Пры правядзенні супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў, стыхійных бедствах і іншых надзвычайных акалічнасцях, якія перашкаджаюць звычайнай дзейнасці ўстановы, спатканні могуць быць часова спыненыя. Гэты перыяд часу залічваецца ў тэрмін, па заканчэнні якога асуджаным могуць быць дазволеныя спатканні.

Чытаць болей пра спатканні з вязнямі
267 views17:58
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 14:04:12 ​Журналістка "Радыё Свабода" Ганна Соўсь далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Вользе Класкоўскай.

"Дарагая Волечка!
Піша табе твая даўняя калега Ганна Соўсь. Памятаю нашу сумесную працу ў «Народнай волі», памятаю, як разам ішлі на Дзяды шэсьцем на Курапаты. Сачу за ўсім, што табе давялося перажыць у гэтыя цяжкія гады. І заўсёды моцна табе суперажываю Ты моцная, ты верыш у справядлівасьць. І я перакананая, што век так ня будзе.
Мне складана пісаць гэты ліст, ведаючы, што яго будуць чытаць іншыя людзі. Але я думаю, ты і без напісаных словаў адчуеш маё пасланьне, мае думкі і пажаданьні. У месцы, дзе цябе трымаюць, шмат годных, сьмелых і таленавітых жанчын. Думаю, што вы падтрымліваеце адна адну. Важна, каб вы ведалі, што пра вас памятаюць і вас падтрымліваюць на волі як у Беларусі, так і ва ўсім сьвеце.
Свабоднага чалавека немагчыма зьняволіць. Можна пасадзіць за краты, але нельга забраць адчуваньне годнасьці, нельга скарыць сілу духа. Немагчыма прымусіць думаць інакш, адчуваць інакш. І твае дзеткі, твае родныя людзі, усе твае блізкія і знаёмыя табой ганарацца.
Напішы мне пра свае дні, свае думкі, свае развагі. Для мяне вельмі важна будзе пачуць твой голас.
Зь вялікай павагай,
Ганна Соўсь".

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Вользе Аляксандраўне Класкоўскай:
ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі

Супраць палітзняволенай Вольгі Класкоўскай у калоніі распачалі новую крымінальную справу
187 views11:04
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 15:25:43 ​​ «Стараецца, каб мы не ўпалі духам, бачачы, дзе ён знаходзіцца», — жонка праваабаронцы Леаніда Судаленкі расказала пра сустрэчы з ім у СІЗА

Суд па справе супраць палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенкі пачнецца ўжо 3 верасня. Іх вінавацяць у «арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Прысуд можа быць вынесены ўжо напрыканцы верасня.

Жонка Леаніда распавяла, як прайшла сустрэча з ім у гомельскім СІЗА, пра настрой і здароўе палітвязня, а таксама пра праблемы з карэспандэнцыяй bit.ly/3zpAqtO

«У мяне ў гэтым месяцы быў Дзень нараджэння, і муж мне напісаў паштоўку з віншаваннямі. І вось першы экзэмпляр паштоўкі, які мне паслаў, яна не дайшла. Яна таксама была завернутая цэнзарам — штосьці яму не спадабалася, мабыць. Хаця што можа не спадабацца чалавеку, які чытае віншаванне мужа сваёй жонцы? Што ў гэтых словах можа не спадабацца цэнзару, я розуму не дабяру»

Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn

Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
263 views12:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 13:46:27Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі: наведванні на "хіміі"

У папраўчай установе адкрытага тыпу наведвальнікі могуць прыходзіць да асуджаных толькі ў вызначаны распарадкам дня час. Пры гэтым наведвальнікі абавязаыя прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць асобу, і паказаць змесціва ручной паклажы.
Месца для зносін асуджанага і наведвальнікаў вызначаецца дзяжурным памочнікам начальніка ўстановы ў межах тэрыторыі ПУАТ.

Наведвальнік не будзе дапушчаны да зносін з ауджаным у наступных выпадках:
- пры адмове прад’явіць дакументы і рэчы для дагляду;
- пры наяўнасці прыкмет выразнага псіхічнага разладу;
- пры знаходжанні ў стане алкагольнага, наркатычнага ці іншага ап’янення.
Калі наведвальнікі парушаюць грамадскі парадак ці перадаюць асуджанаму забароненыя прадметы - сустрэча спыняецца. У будучыні такія наведвальнікі ў ПУАТ, як правіла, не дапускаюцца.

Акрамя таго, у вольны ад працы час або ў выхадны дзень асуджанаму можа быць дазволены выхад за межы ПУАТ працягласцю 4 гадзіны для наведвання жылля блізкіх сваякоў, здольных аказаць на яго станоўчы ўплыў. Пры гэтым асуджаны павінен знаходзіцца ў межах таго населенага пункта, у якім размешчана ўстанова.

Чытаць болей пра спатканні з вязнямі
438 views10:46
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 14:55:00 ​Арт-мэнеджар, аўтар больш чым 100 культурных праектаў, з кастрычніка 2020 - кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Уладзіміру Калачу, які 31 жніўня будзе адзначаць свой дзень народзінаў.

"Вова, вітаю.

Мы часта сутыкаліся - на нейкіх агульных сустрэчах, на прэміях, у клубах, на фэстах, здымках, але так ані разу толкам не пагутарылі.

Мне заўжды імпанавала твая з Надзяй здаровая амбітнасць - кожнаму беларусу бы мець такую рысу, дык было бы нам усім шчасце:). Вы прайшлі вялікі шлях, цяпер вось ужо Corvus Corax дае канцэрт у ваш гонар!

Вы робіце проста выдатны прадукт. Не хачу прынізіць нікога, але давялося бачыць выступы падобных у вашай стылістыцы гуртоў і мушу сказаць, што вы выглядаеце і гучыце на некалькі парадкаў вышэй за вашых калегаў у іншых краінах. Няхай сабе яны і маюць канцэрты на самых вялікіх сцэнах і большую колькасць прыхільнікаў. Пакуль што. Магу сказаць дакладна, што за апошнія тыдні колькасць вашых прыхільнікаў істотна падвысілася. Пра вас дазналася шмат беларусаў і замежнікаў.

Дужа шкада, што вы прапускаеце некалькі крутых еўрапейскіх фэстаў, на якіх вас чакалі. Але ўпэўнены, што іх яшчэ будзе ў вашым жыцці безліч!

Моцы, сілы духа і натхнення табе, Вова! Веру ў тое, што вы хутка сыграеце на Самым Вялікім Канцэрце разам з усімі нашымі круцейшымі музыкамі.

P.S. Віншую цябе з днём народзінаў, хаця, па-шчырасці, калі пішу гэта, то спадзяюся, што гэты ліст прачытаеш ужо ў сеціве постфактум, бо цябе з Надзяй ды вашымі сябрамі адпусцяць раней і ты адзначыш свята ў сваім коле.

З вераю ў лепшае,
Сяргей Будкін."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Уладзіміру Аляксандравічу Калачу:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
308 views11:55
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 20:21:30Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі: спатканні ў следчым ізалятары

Калі затрыманы па крымінальнай справе знаходзіцца пад вартай у следчым ізалятары ці пад хатнім арыштам, дазвол на спатканне выдае орган, які вядзе крымінальны працэс. Для гэтага блізкім сваякам і чальцам сям'і трэба звярнуцца да яго з заявай.
Па крымінальнай справе, якая паступіла пракурору з пастановай пра перадачу крымінальнай справы для накіравання ў суд, спатканне зняволенаму з блізкімі сваякамі і чальцамі сям'і можа дазволіць пракурор ці яго намеснік.

Як правіла, падчас судовага працэсу спатканні са сваякамі не дазваляюцца. Аднак адразу пасля завяршэння суда можна звярнуцца да судзі з адпаведнай заявай.
Пасля абвяшчэння прысуду старшынствуючы ў судовым пасяджэнні ці старшыня суда па просьбе чальцоў сям'і і блізкіх сваякоў абвінавачванага, які змяшчаецца пад вартай, павінен даць ім магчымасць спаткання з абвінавачваным.
Таксама з заявай аб дазволе спаткання можна звярнуцца да суддзі пасля разгляду скаргі ў апеляцыйным парадку.
Пісьмовы дазвол сапраўдны толькі на адно спатканне, у ім павінна быць пазначана, каму і з якімі асобамі яно дазваляецца.
На падставе пісьмовага дазволу органа, які вядзе крымінальны працэс, а таксама дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, начальнік СІЗА ці яго намеснік дае пісьмовае ўказанне пра дазвол спаткання, пасля чаго аддае распараджэнне дзяжурнаму памочніку пра яго правядзенне.
Спатканне дазваляецца ў парадку жывой чаргі. Адначасова на спатканне могуць прыйсці не больш за двух паўнагадовых, якія павінны прад'явіць дакументы, што пацвярджаюць асобу.

Правілы* паводзінаў пры спатканні ў СІЗА:
- забараняецца перадаваць адно аднаму якія-небудзь прадметы, рэчы, дакументы і прадукты харчавання;
- перамовы праводзяцца пад візуальным кантролем супрацоўнікаў СІЗА ў адмыслова абсталяваных дзеля гэтых мэтаў памяшканнях праз раздзяляльную перагародку непасрэдна ці праз перагаворную прыладу;
- перамовы могуць праслухоўвацца супрацоўнікамі СІЗА;
- размова павінна весціся на зразумелай супрацоўніку СІЗА мове, у выпадку неабходнасці запрашаецца перакладчык.

*У выпадку парушэння правіл спатканне можа быць датэрмінова спынена.
263 views17:21
Адкрыць / каментаваць