Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" В
Лагатып тэлеграм-канала vsviasna — Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
Адрас канала: @vsviasna
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 542
Апісанне з канала

@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.
@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.
@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 18

2021-08-23 10:08:48 ​Фатограф і папулярызатар астраноміі Віктар Малышчыц далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Ксеніі Сырамалот.

"Ксюша, добры дзень!

Піша Вам ваш астраном, памятаеце такога?) А я вось мала каго памятаю. У мяне нейкая праблема, абсалютна несумяшчальная з прафесіяй: я ніколі не магу запомніць ні твары, ні імёны. Але Ваш клас чамусьці ў памяці застаўся – напэўна, палову вучняў я б назваў. Праўда, я раней з-за гэтай праблемы з галавой памылкова называў Вас Касяй, але не так даўно пазнаёміўся і з Вашай сястрой, таму цяпер ужо не пераблытаю).

Асабіста Вас я чамусьці запомніў якраз за рашоткай. За рашоткай агароджы, канешне. Памятаеце, мы з вашымі аднакласнікамі ўвечары ў траўні назіралі за Месяцам і планетамі ў тэлескоп? Мы затрымаліся гадзін да дзесяці, развіталіся, а я пайшоў пакаваць тэлескоп у машыну. І ўжо збіраўся зачыняць багажнік, як чую: “Віктар Васільевіч!” Азірнуўся – а за агароджай стаіць група гэтых сонеек і рукамі машуць). Памятаеце? Хто ж ведаў тады, што давядзецца бачыць гэтыя твары і зусім за іншымі рашоткамі.

Ваша сястра неяк у інстаграме пісала, што Вы прасілі пісаць пра звычайныя, часам можа смешныя, сітуацыі. Мне цяжка адразу нешта прыгадаць, але вось успомнілася, што давялося дома перабіраць старыя рэчы і кнігі. Адкрыў я сваю першую кнігу па астраноміі – гэта была энцыклапедыя “Я пазнаю свет”, а там якраз на старонцы стаіць касманаўт з нашым сцягам на астэроідзе! Кніга, дарэчы, была старая і маскоўскага выдавецтва, але ж нашы партызаны паўсюль). Спадзяюся, мы яшчэ ўбачым Беларусь, якая ставіць свой след на далёкіх астэроідах.

Ксюша, ведаеце, не так даўно ля майго дома спыніўся “Саманд” з надпісам “Следчы камітэт”. Я ўжо было падумаў, што па маю душу прыехалі). Але з машыны вылезлі двое маладзенькіх хлапцоў, практычна Вашых аднагодак. Форма была ў іх не па памеры і вісела мяшком, машына была іржавай і дабітай, а па іх дзеяннях было бачна, што раследуюць яны “мегакрутую” справу: нехта год таму намаляваў на слупе каля дома маленькі сцяжок, які праз два месяцы ўначы шэрыя людзі замазалі шэрай фарбай. Узгадваючы гэтых няўдачнікаў у пагонах, я часта думаю: яны на свабодзе, але ніякай свабоды не маюць і мець не будуць. І вы, хто меў смеласць выказацца супраць беззаконня і гвалту ў нашай краіне, нашмат больш свабодныя, хоць і схаваныя за лязгатам жалезных рашотак.

Кхе-кхе, мне ўжо крыху пераваліла за трыццатнік, таму старэчым голасам магу паразважаць пра сучасную моладзь). Зусім нядаўна я сустрэў вялікую групу маладых людзей, шчаслівых, натхнёных, беларускамоўных, гатовых горы зрушыць. Калі ў размове зайшла гутарка пра ад’езд з Беларусі, усе як адзін загаварылі: “Не дачакаецеся! Калі што – мы будзем апошнія выключаць святло ў аэрапорце!” Яны ведаюць, што зараз адбываецца ў краіне і ведаюць, што можа тут чакаць многіх з нас, але іх аптымізм і любоў да Беларусі настолькі моцныя, што здолеюць разбурыць з часам любыя муры.

Часта выпускнікі дзякуюць тым ці іншым настаўнікам за тое, што вучылі іх. Але я хачу сказаць: дзякуй за тое, што мы мелі магчымасць вучыць усіх вас, і Вас, Ксюша, асабіста. Нам, настаўнікам, самім у вас трэба вучыцца многім рэчам. І калі раптам накоціць сум ці прыціснуць турэмныя цяжкасці, памятайце, што ўсе памятаюць пра Вас, узгадваюць цёплымі словамі і вельмі чакаюць тут, на волі. Моцна абдымаю і жадаю добрага настрою!

Спадар Віктар)"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Ксеніі Аляксандраўне Сырамалот:
СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
412 views07:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 12:08:10 ​Пісьменніца і журналістка Святлана Курс далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Таццяне Астроўскай.

"Дарагая Таццяна!
Мяне завуць Святлана Курс, мне 49 год, я жыву ў Польшчы, пішу тэксты (літаратуру і эсэістыку), блогерствую трохі і працую ў Вайсковым музэі.
Калі я пераглядала сьпісы палітзьняволеных, я хацела напісаць кожнаму.
Вас выбрала за сонечную і адначасова трохі закрытую ўсьмешку; і таму, што вы падобныя на маю лепшую сяброўку са студэнцтва, і таму, што вы жанчына, і таму, што мы з вамі ў падобным веку.
І таму, што ў Вас хутка Дзень нараджэньня. І таму, што два найлепшыя месяцы лета вы нізавошта сядзіце ў турме.
Я ня ведаю, што пішуць з волі ў няволю, бо цяжка пераадолець сваё гарачае шкадаваньне, што хтосьці нявінны, мірны, падобны да цябе, гніе ў цяжкай турме.
Я сядзела тры дні на Акрэсьціна ў 1998-м, і ў мяне ўспаміны як з самага ніжняга кола пекла, а гэта ж былі яшчэ мкяэйшыя часы. Мне сорамна, што я цяпер ня з вамі.
У нашай краіне піраміда дабра і зла канчаткова перавярнулася, як гэта было ў часы Эрыха Марыі Рэмарка. І вы, чалавек, які працаваў для іншых людзей і іх дабра, сядзіце за кратамі.
У мяне няма для вас словаў суцяшэньня, бо ў дадзеных абставінах яны былі б крывадушнымі ці таннымі. Я працытую Рэмарка, якога ў мірны час лічыла занадта сэнтымэнтальным. Аказваецца, ён проста быў вельмі мужным, гэта правільна чытаецца толькі ў такі страшны гістарычны час, поўны выпрабаваньняў. Такі час, як наш.
“Ніколі яшчэ жыццё не было такім каштоўным, як сёння ... калі яно так мала каштуе.
Калі яшчэ хочацца жыць, гэта значыць, што ёсць у цябе нешта любімае. Гэтак, вядома, цяжэй, але разам з тым і лягчэй. Дзіўна, наколькі крывапіўцы любяць маралізаваць”.
Я агностык, буду маліцца да Няведамага за ваша жыцьцё, здароўе і сілу. За Вашае вызваленьне. Хаця лепей змагацца, чым маліцца.
З павагай - Святлана.
Даруйце, калі я што ня так сказала."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Таццяне Сяргееўне Астроўскай:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
.

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
874 views09:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 13:56:20Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі: спатканні ў ізалятары часовага ўтрымання

Хоць затрыманы нядоўга знаходзіцца ў ІЧУ — ад 3 да 10 сутак (пры крымінальнай справе), яму ўсё адно дазваляюцца спатканні з блізкімі сваякамі і чальцамі сям'і.
На гэта патрэбна атрымаць пісьмовы дазвол таго органа, які вядзе крымінальны працэс. Для гэтага блізкім сваякам або чальцам сям'і трэба звярнуцца да яго з заявай. Такі дазвол сапраўдны толькі на адно спатканне і дзейнічае на перыяд, пакуль змешчаны пад варту адносіцца да таго органа, які яго выдаў. У дазволе павінна быць пазначана, каму і з кім спатканне дазваляецца. На спатканне з асобай, якая ўтрымліваецца пад вартай у ІЧУ, дапускаецца адначасова адзін наведвальнік, не лічачы дзяцей да шаснаццацігадовага ўзросту.
На падставе пісьмовага дазволу і дакумента, які пацвярджае асобу, начальнік ІЧУ дазваляе спатканне ў парадку агульнай чаргі і аддае пісьмовае распараджэнне дзяжурнаму пра яго правядзенне.

Правілы паводзінаў падчас спаткання:
- забаронена перадаваць адно аднаму якія-небудзь прадметы, рэчы, дакументы ці прадукты харчавання;
- зносіны праходзяць пад візуальным кантролем супрацоўніка ІЧУ;
- зносіны праходзяць на мове, якая зразумела супрацоўніку ІЧУ (пры неабходнасці — можа быць запрошаны перакладчык).

*Калі пазначаныя правілы парушаюцца, спатканне можа быць спынена датэрмінова.
304 views10:56
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 15:32:43
11 месяцаў за кратамі. Муж праваабаронцы Марфы Рабковай распавёў пра яе стан

Марфа была затрыманая 17 верасня 2020 года. Яна абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

За гэтыя месяцы Марфа моцна схуднела, у яе праблемы са здароўем і памерлі бабуля і бацька. Следчыя неаднаразова прапаноўвалі ёй супрацоўніцтва: прызнаць віну і тады ёй зменяць меру стрымання і адпусцяць да хворых бацькоў. Але Марфа прынцыповая ў сваёй пазіцыі.

Муж палітзняволенай праваабаронцы Вадзім Жаромскі распавёў, як Марфа адчувае сябе цяпер bit.ly/3sm6Y5k

Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn

Калі вы атрымліваеце лісты ад вясноўцаў, калі ласка, паведаміце пра гэта нам у тэлеграме @Spring96info
102 views12:32
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 16:39:52Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі: працягласць спатканняў

Спатканні бываюць:
- кароткатэрміновыя;
- працяглыя.

Кароткатэрміновыя - спатканні працягласцю да 2-х гадзін ва ўмовах СІЗА* і да 4-х гадзін — у калоніі.
*Але, напрыклад, у СІЗА-1 працягласць спаткання можа быць скарочана да адной гадзіны.

Працяглыя - спатканні ў калоніях і турме могуць доўжыцца да 3-х сутак.
835 views13:39
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 19:39:10 ​Журналіст і праваабаронца Сяржук Сыс далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Алесю Бяляцкаму.

"Вітаю, шаноўны дружа Алесь!
Пішу табе я, твой "старажытны" сябра Сяржук. Менавіта ты ахрысціў мяне гэтым прыметнікам яшчэ ў 2012 годзе, калі ў Бабруйскай калоніі ствараў эсэ "Светлы смутак па вечнай радзіме", прысвечанае мне і нашаму сяброўству. Якраз учора я нанач перачытаў яго.
Сапраўды, Алесь, мала хто можа пахваліцца такім працяглым сяброўствам з табой, хіба яшчэ Эдуард Акулін. За гэта я кажу дзякуй лёсу. Уявіць нават складана - 42 гады таму мы сустрэліся на падрыхтоўчым курсе "гомельскага ўнівермага".
Смешны я быў тады, а мы - наіўнымі і светлымі. Але тое неўзабаве прайшло. З’явіліся выразныя мэты, акрэсліліся светапогляды. У мяне, праўда, гэта доўжылася болей. Але ад самага пачатку мы жылі і сьнілі беларушчынай. Наспеў урэшце час і я, 14 год таму, даблукаў аж да "Вясны".
И вось я, сённяшні, ёсць такім, дзякуючы і твайму уплыву, твайму цярпліваму патранату. Пра што не шкадую і чым ганаруся.
Закруціў час новую спіралю, абрынуў новыя выпрабаванні, якія мусім прайсці, ды выкараскацца на шырокі і прамы шлях.
Узгадваю нашую вокамгненную сустрэчу на акрэсцінскім калідоры 15 ліпеня. Мы паспелі абмяняцца позіркамі і я супакоіўся - бачыў у тваіх вачах падтрымку і ўпэўненасць.
А пакуль - як ёсць. У лесе нарэшце запахла грыбочкамі: баравікамі, чырвонагаловікамі, лісічкамі. Толькі сёлета я іх збіраць не маю магчымасці. А як вольная хвіліна надараецца - чытаю. Перавагу аддаю мемуарам, дзённікам, успамінам. Узрост такі, відаць.
Пішу трохі вершаў, яны неяк супакойваюць і суцяшаюць. Праўда, некаторыя кажуць, што занадта самотна выходзіць, шчымліва аголена. Ну такі цяпер настрой у мяне. Глянь сам:

Уявіў на імгненне сябе мурашом:
Адзінокім, зляканым і кволым,
У якога дашчэнту раструшчылі дом,
І нікога-нікога наўкола.
Прадзіраюся лісцем апалым ледзь-ледзь,
Лапкі б’ю аб бярвёны ігліцы.
Вось яшчэ б і смарагдавы мох адалець,
Каб да новага дому прабіцца.
Сілаў мала зусім, каб мурашнік знайсці,
Некрануты звярынаю злосцю...
І калі не загіну ў дрымучым трысці -
Папрашуся да вас, вашамосці.

Яшчэ мне ўзгадалася, як у снежні 2019 года мы выбраліся аглядаць старыя доты і капаніры пад Заслаўем. Жартавалі тады - можа яшчэ спатрэбяцца. Сёння, думаю, мы самі як тыя доты і здольныя трымаць кругавую абарону.
Трымайся там. Мы, аксакалы, вытрымаем абавязкова!"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Алесю Віктаравічу Бяляцкаму:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
278 views16:39
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 13:17:44 ​Журналіст Аляксандр Чарнуха далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Ягору Марціновічу.

"Прывітанне, Ягор!

Мы не так добра знаёмыя, як магло б быць. Так, вучыліся разам, некалькі разоў гулялі ў футболу, віталіся пры сустрэчы, але хіба гэта блізкае знаёмства? Але я сапраўды ганаруся і тым, што ёсць - таму што ты сумленны чалавек, а сумленне - гэта тое, што нельга купіць за грошы. Сумленне - гэта тое, да чаго не прымусіш, тое, што з табою навечна. І гэта сапраўдны гонар - мець сумленне.

Гэта як футбольны клуб, які яшчэ зусім зялёным абраў адзін раз і на ўсё жыццё. Хай гэты клуб у цяжкім становішчы, хай гульцы стомленыя і дэматываваныя, хай усё супраць - але ты ўсё роўна будзеш глядзець гульню, шчыра перажываць кожнае імгненне, а пасля будзеш гатовы нават атрымаць у сківіцу, адстойваючы сваё права звацца часткай гэтага клубу.

Сумленне - гэта калі ты ніколі не трапіш з «Манчэсцера» у «Ліверпуль», а з «Рэала» у «Барселону». Сумленне, гэта калі ты ніколі не скажаш публічную абразу пра чалавека, з якім трэніраваўся ў адной дзіцячай секцыі ці нават сядзеў за адным сталом. Сумленне - гэта калі ты будзеш рабіць сваю справу праз боль, праз абставіны, праз не магу. Але ніколі не змаўчыш, калі твае паплечнікі апынуліся ў цяжкім становішчы, калі ты бачыш несправядлівасць. І грошы, статус ці страх тут не пры чым. Ты проста не зможаш па-іншаму. Таму што маеш сумленне.

Я спадзяюся, Ягор, што ўжо вельмі хутка ты зможаш быць разам з сям’ёй - у цябе цудоўная сям’я, якая за цябе шчыра перажывае. Гэта вельмі цяжка - перажываць за сям’ю, што яна перажывае за цябе. Усё абавязкова будзе добра. Клуб па-ранейшаму ў вышэйшай лізе, сумленне па-ранейшаму з табою. А значыць - усё не так дрэнна."

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Ягору Аляксандравічу Марціновічу:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
2.6K views10:17
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 15:02:50 ​Паэт і бард Алесь Наркевіч далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў верш-ліст Анастасіі Булыбенка.

"Ліст палітвязьню

Ня ведаю з чаго пачаць
Свой допіс…
Падбіраю словы…
Сказаць “дзень добры” –
Прамаўчаць
пра дні ў няволі,
Пад аховай,
Пад забаронай,
Пад хлусьнёй,
несправядлівасьцю,
Ў палоне…
Пачаць “дзень добры!” –
Божа ж мой!
Ён у нянавісьці ўжо тоне!
Як і любы з паскудных дзён,
Калі жывеш у несвабодзе,
Калі і праца – твой палон,
І па-за працай – ты як злодзей…
У дыктатуры пад крылом,
Што туліць Край ў абдымкі сьмерці…
Калі палова – бедакі
з IQ +/-
«ўсе мы людзі»…
МАЕ ПАНЕНКІ, ЮНАКІ
ТАМ,
У НЯ ВО ЛІ…
У ПА КУ ЦЕ…
Сказаць «дзень добры»
не магу…
Ў нядобры час,
у злыдняў зграі…
Адно – надзею зьберагу –
На волі ажыве й зайграе…
Адно, што веру і жыву
Я тым «ЖЫВЕ!»…
А так і будзе…
Ісусы нашы
і мяне
Ратуюць
Праўдай аб іудзе.

Чэрвень – ліпень 2021"

Вы можаце напісаць ліст Булыбенка Анастасіі Аляксандраўне:
СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
367 views12:02
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 21:44:12
У праваабаронцы Марфы Рабковай памёр бацька

Марфа
Рабкова ўжо амаль год утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1. На працягу гэтага часу супрацоўнікі следчых органаў не раз шантажавалі Марфу сітуацыяй з цяжкахворым бацькам, прымушаючы даць патрэбныя ім паказанні — інакш яна яго не паспее ўбачыць.

Марфа мноства разоў падавала хадайніцтвы на змяненне меры стрымання з заключэння пад варту на хатні арышт або падпіску нявыездзе — для таго, каб яна магла даглядаць за бацькам. Пры гэтым да хадайніцтва прымацоўваліся усе неабходныя медыцынскія зняволення. Але Рабковай заўсёды адмаўлялі.

Таксама следчыя заўсёды адмаўлялі Марфе ў заявах на яе спатканне з роднымі.

Акрамя гэтага, «Вясне» вядома, што зімой ад COVID-19 памерла бабуля Марфы Рабковай.

Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
- СІЗА-1, г.Мінск, вул.Валадарскага, д.2 220030, Марыя Аляксандраўна Рабкова
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
522 views18:44
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 13:16:10
«Мы выбралі нашу сумесную будучыню. І гэта самы важны выбар для народа і грамадства». Аб чым піша праваабаронца Марфа Рабкова на волю

Адзінства — наша сіла, сапраўднае адзінства і салідарнасць, а не тое, у гонар чаго прыдумалі новае свята 17 верасня. Так іранічна, што гэтае свята супала з днём майго затрымання. Вельмі сімвалічна;

Дзякуй табе вялікі за падтрымку і тое, што ты гатовая падарыць мне частку сваіх сілаў. Ад такога хочацца плакаць, але гэта цёплыя і добрыя слёзы захаплення ад нашых людзей;

Я таксама ўпэўненная, што ўсё будзе добра. Прагрэс і развіццё можна стрымаць на некаторы час, але не спыніць. Гісторыя гэта цудоўна пацвярджае.

Сапраўды, што мы выбралі сябе і адначасова адзін аднаго. Мы выбралі нашу сумесную будучыню. І гэта самы важны выбар для народа і грамадства.

Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
506 views10:16
Адкрыць / каментаваць