Get Mystery Box with random crypto!

​Фільмавытворца і спявачка Воля Дземка далучылася да праекту ' | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

​Фільмавытворца і спявачка Воля Дземка далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Яўгену Юшкевічу - былому следчаму СК, ініцыятару праекта bychange.me.

"Паважаны Яўген. Я напішу Вам пра калібры. Гэтых жэўжыкаў можна пабачыць амаль паўсюль на Ціхаакіянскім Паўночным узбярэжжы, якраз уздоўж Кардыльераў. Мы клічам іх “нашыя зялёныя (блакітныя, фіялетавыя) мышаняты. Яны і праўда на іх падобныя, сантыметры тры-чатыры, толькі што порхаюць крылкамі, абы пчолкі. Сфоткаць іх можна, толькі калі ёсць жаданне чакацьма ўвесь дзень пад якой купінай ружаў, не апуская фоцік. А яшчэ ў іх добрая памяць, і яны не забываюцца аб сваех. Ніколі. І чакаюць. Гэтыя “мышаняты” зусім не такія простыя, як падаецца з першага разу.
Чакаем і мы.
З павагай,
Воля Дземка"

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Яўгену Юшкевічу:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com