Get Mystery Box with random crypto!

​Валер Каліноўскі, журналіст 'Радыё Свабода', аўтар кнігі “Спр | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Валер Каліноўскі, журналіст "Радыё Свабода", аўтар кнігі “Справа Бяляцкага” далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Алесю Бяляцкаму.

"Дарагі Алесь! Я добра памятаю твае аптымістычныя лісты, напісаныя неразборлівым почыркам, з Бабруйскай калёніі. Але цяпер турэмныя ўлады блякуюць перапіску, таму зьвяртаюся праз гэты праект і спадзяюся, што водгук майго звароту дойдзе і да цябе за муры СІЗА. Як аўтар кнігі “Справа Бяляцкага” я ведаю як мужна ты перажыў першае зьняволеньне, суд, вырак, калёнію, шматлікія нягоды, якія чакаюць палітвязьня. У тым ліку ў турме ты перажыў страту бацькі і ня змог быць на яго пахаваньні.

Табе ўдалося мужна і годна прайсьці першае зьняволеньне, бо ты меў усьведамленьне слушнасьці сваёй справы жыцьця, ведаў, дзеля чаго даводзіцца цярпець. Выйшаў з калёніі больш мудрым чалавекам і прадоўжыў справу жыцьця, абарону правоў людзей. Не сумняюся, што і цяпер гэтае разуменьне справядлівасьці сваіх ідэалаў надае табе сіл і моцы за кратамі, хоць рэжым стаў нашмат больш жорсткім і нялюдзкім, чым 10 год таму. І пацярпелых, нявінна пакараных цяпер у дзясяткі разоў болей.

Але я веру і ведаю, што ты трываеш і змагаесься за волю і дэмакратыю Беларусі ня марна, як не марныя іншыя ахвяры. Такая складаная дарога абраная нашым народам, і ты адзін з тых, хто вырашыў прайсьці яе ў самых складаных варунках.

Шмат думаю пра цябе, пра Кацю Андрэеву, Ігара Лосіка, Алеся Васілевіча, Марыну Золатаву і сотні іншых палітвязьняў, якія пакутуюць і якіх чакае Новая Беларусь. Вы будзеце яе важнымі будаўнікамі. У нас шмат спраў наперадзе, беражыце сябе!

Моцна абдымаю цябе, Алесь! Чакаю на волі.

Валер."

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Алесю Віктаравічу Бяляцкаму:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі