Get Mystery Box with random crypto!

«Паміж Бабарыка і Калеснікавай». Марфе Рабковай пагражае да 20 | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

«Паміж Бабарыка і Калеснікавай». Марфе Рабковай пагражае да 20 гадоў калоніі

Палітзняволеная каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ «Вясна» Марыя Рабкова паведаміла сваякам у лісце, што ёй прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні, па якіх яе будуць судзіць — гэта 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Цяпер праваабаронцы пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Рабкова знаходзіцца ў зняволенні больш за 14 месяцаў і адмаўляецца даваць паказанні.

Раней яна паведамляла сваякам у лістах, што супрацоўнікі міліцыі «паабяцалі» ёй тэрмін «паміж Бабарыка і Калеснікавай».

Расказваем, у чым менавіта абвінавачваюць Марфу (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3E1WzAO

Падтрымаць Марфу:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn