Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-03-05 20:51:47 Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» абвясціла пра новую прэм'еру. Гэта будуць "Дзяды" Міцкевіча. Першыя паказы адбудуцца 5 і 6 сакавіка ў Цэнтры культуры ў Любліне. Відэа-версія зараз у працэсе мантажу.

Рэжысёр - паляк Павел Пассіні. Калісьці, у сярэдзіне 2010-х ён ставіў спектакль з такой жа назвай у Брэсцкім тэатры драмы. Тады ў Пасіні атрымаўся класічны фестывальны спектакль. Канцэптуальны, але з надзвычай хуткім тэмпам.

Паглядзім, што атрымаецца ў купалаўцаў. Тэма звышактуальная. У "Дзядах" і турмы, і выгнанне.

Асабіста я прынамсі спадзяюся хоць на гадзіну-дзве пераключыцца. Апошнія дні - не на кніг і не да фільмаў. Адна Украіна.
792 viewsedited  17:51
Адкрыць / каментаваць
2022-03-01 13:24:25 Зараз, калі ідзе вайна і забіваюць людзей, не да тэатра, і не да прэм'ер.

Таму проста зафіксую для сябе, на памяць, што працягвае паказваць свае камедыі Моладзевы тэатр. Што анансуе свае прэм'еры рэжысёр Данііл Філіповіч — нібыта нічога не адбылося і не здарылася. Што падтрымаў вайну расійскі рэжысёр Іскандэр Сакаеў, які калісьці ставіў у тым жа Моладзевым.

Але адначасова затрыманыя рэжысёр Андрэй Саўчанка, і акцёр Максім Шышко. У эміграцыі (знешняй і унутранай) лепшыя беларускія акцёры і тэатры. І што дзясяткі — калі не сотні — маіх сяброў тэатралаў выказвалі ў сваіх сацыяльных сетках пратэст супраць вайны.

Я шчаслівы, што глабальна за пазіцыю беларускага тэатра можна ганарыцца. Абдымаю ўсіх — у каго ёсць сэрца і каму баліць за Украіну.
205 viewsedited  10:24
Адкрыць / каментаваць
2022-02-18 20:11:24
“«Калека» пастаўлены летась, але ўнутрана рыфмуецца ў мяне з сёлетняй атмасферай. З часам сцішаных камерных размоў "маленькіх" людзей, закінутых паміж небам і зямлёй, чые лёсы вырашаюць за іх, а ім патрэбна шчасце, а ім трэба быць пачутымі".

Тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч піша пра спектакль "Калека з вострава Інішман" па п'есе Марціна МакДонаха, стваральніка стужак "Залегчы на дно ў Бруге" і "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры"

Чытаць рэцэнзію

На думку крытыка, "Калека" — адна з найлепшых (калі не самая лепшая) пастаноўка рэжысёра Аляксандра Гарцуева, якога звольнілі з РТБД летась.

Бліжэйшыя паказы: 25 лютага, 9 і 30 сакавіка.

#byculture_review
241 views17:11
Адкрыць / каментаваць
2022-02-16 10:31:52
Тэатр "Тэрыторыя мюзікла" не атрымаў дазвол на паказ спектакля "Фігаро". Паказ мусіў адбыцца 28 студзеня, потым яго перанеслі на 18 лютага. Зараз афіша калектыва пустая.
Затое іншыя сталічныя тэатры працуюць веееельмі актыўна. Вось для прыкладу сцэна з новай камедыі Моладзевага тэатра.
272 viewsedited  07:31
Адкрыць / каментаваць
2022-02-13 22:27:48 Разбіраю свае архіўныя нататкі і дзялюся водгукам на “Калеку з вострава Інішман”. У красавіку 2021 года яго паставіў Аляксандр Гарцуеў. Як пазней высветлілася, гэта стала для яго перадапошняй працай перад вымушаным сыходам з калектыву. Бачыў ці не ўсе спектаклі гэтага рэжысёра ў РТБД. Для мяне “Калека” – адна з лепшых (калі не лепшая) яго пастаноўка за гэты перыяд, добры рэпертуарны спектакль, які варта ўбачыць.

Адным з сакрэтаў поспеху стала драматургія МакДонаха: моцная, добра збітая п’еса замінае яе радыкальнай інтэрпрэтацыі і пераносу дзеяння ў іншыя часы (напрыклад, у любімыя для Гарцуева 1980-я). Вобразы герояў прапісаныя надзвычай сакавіта. А ў “Калеку” якраз сабраўся класны акцёрскі ансамбль.

Яго галоўнай зоркай стаў Валянцін Салаўёў. У асобных спектаклях РТБД мяне не пакідала ўражанне, што патэнцыял гэтага шыкоўнага акцёра не выкарыстоўваецца напоўніцу, што рэжысёры часам не “убудоўваюць” яго ў агульную прастору спектакля, таму Салаўёў існуе нібыта адасоблена (чаму – для мяне дагэтуль таямніца). У “Калеку” акцёр літаральна купаецца ў ролі Пустабрэха – балбатуна, пляткарніка, як сказалі б у нашай сям’і – “трындзячай скрыні” :) У адным з эпізодаў я ледзь не ўзненавідзеў гэтага чалавека. Асабіста для мяне – сведчанне, як жа шыкоўна ўвасобіў яго ролю Салаўёў.

Як заўсёды з прыемнасцю назіраў за дуэтам Арцёма Курэня і Ганны Семенякі, паміж героямі якіх адчувалася сапраўдная хімія. Наогул Курэню прыйшлося няпроста: яго Білі вырашаны як сапраўдны калека, што праяўляецца і ў фізічным плане, і ў яго гаворцы. Але ў Курэня атрымліваецца знайсці патрэбны баланс: выклікаць у гледача шкадаванне і пры гэтым не замінаць яго ўспрыманню спектакля. Адзначу адзін з фінальных маналогаў Білі, дзе той прызнаецца ў каханні да Хелен – ён вырашаны Курэнем вельмі пераканаўча.

Адзіная лыжка дзёгця: усё ж такі Курэнь і Семяняка ў чарговы раз увасобілі адныя і тыя ж тыпажы – інтэлігентнага хлопчыка і разбітной “дзявахі”. Можна згадаць і іх дуэты ў спектаклях “Сярожа”, і “З вучылішча”… У кантэксце гэтага спектакля акцёра надзвычай пераканаўчыя. Але ў будучым марыў бы ўбачыць іх у ралях на пераадоленне матэрыялу.

Каго яшчэ можна ўбачыць у “Калеку”? Каларытнага Дзмітрыя Давідовіча, якія цягам усяго спектакля цудоўна вытрымлівае абраную лінію для ўвасаблення свайго героя – ці то падлетка, ці то дзівака маладзёна. Маўклівага Максіма Брагінца – нават шкада, што МакДонах не распісаў яго вобраз больш сакавіта. Дакладных у перадачы эмоцый і крыўд сваіх гераінь Людмілу Сідаркевіч і Вераніку Буслаеву. Весялуху і аптымістку Таццяну Мархель – я б не здзівіўся, калі б яе гераіня адкінула сваю бутэльку і ўскокнула са свайго крэсла і зацягнула якую-небудзь народную песню.

Чаму б не? Музыка кампазітара Дзмітрыя Фрыгі тонка стылізаваная пад ірландскую, але наогул яскрава выражанай нацыянальнай дамінанты (гаворка пра тую краіну) ў спектаклі няма. “Калека” – пастаноўка пазачасавая і ўніверсальная. А яшчэ надзіва сугучная часу.

Дагэтуль Ірландыя – у тым ліку, дзякуючы МакДонаху – асацыявалася ў мяне са спевамі, музыкай, танцамі, грубымі героямі і іх чорным гумарам. Гарцуеў не змяніў тэкст драматурга, але надаў яму зусім іншае адценне. Нездарма драўляны насціл, пабудаваны на сцэне (мастак Юрый Саламонаў) адным краем ідзе да вады, другім – хаваецца ў небе.

“Калека” – псіхалагічна дакладны спектакль сцішаных камерных размоў "маленькіх" людзей паміж небам і зямлёй, чые лёсы вырашаюць за іх, а ім патрэбна шчасце і быць пачутымі.
177 viewsedited  19:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 16:28:58
234 views13:28
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 16:28:46 З'явілася праграма фестывалю "M@rt.кантакт-2022". З плюсаў — прыездзе "Каляда-тэатр" з Екацерынбурга.

Але агулам праграма вельмі слабая. Тэатр-студыя кінаакцёра, Моладзевы тэатр эстрады, Моладзевы тэатр, ТрыТфармаТ і нават Магілёўскі каледж мастацтваў цяпер новыя заканадаўцы моды. Без крыўдаў, прадукцыю такіх калектываў раней цяжка было ўявіць у праграме.

Асобна трэба сказаць пра афішу. Нагадвае прадукцыю Дома культуры)
233 views13:28
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 10:53:27 РТБД анансаваў новую прэм'еру. 26 і 27 сакавіка пакажуць спектакль "Камень дурасці" па п'есе Канстанціна Сцешыка. Гэта сумесны праект тэатра і Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў (Масква).
Квіткі тут.

На сайце пазначана, што рэжысёрам будзе Зімін, хутчэй за ўсё, гаворка пра Дзмітрыя Зіміна, які працуе ў Екацерынбургу (вось тут яго біяграфія).

Дарэчы, да канца месяца можна паглядзець анлайн тры спектаклі РТБД: "Бетон", "Пелікан" і "Сіндром Медэі". Квіткі шукайце на гэтай старонцы.
286 viewsedited  07:53
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 10:21:27 У Тэатры-студыі кінаакцёра паставяць спектакль "Мікітаў лапаць" па п'есе Міхася Чарота. Тэкст свежы, актуальны, 1923 года. Раскажу сюжэт, мо, каго зацікавіць))

Мікіта закаханы ў вясковую прыгажуню Зоську, Зоська любіць Саўку, а маці Зоські і Саўкі ніяк не могуць зладзіць паміж сабой. І тут на дапамогу прыходзіць той самы “Мікітаў лапаць” і разгортваецца сапраўднае шоу з песнямі, жартамі і танцамі.

Калі сур'ёзна, цудоўная ілюстрацыя сучаснага тэатральнага працэсу. А яшчэ выбар такой п'есы дазваляе адказаць, што цяпер лічыцца актуальным.
279 viewsedited  07:21
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 18:01:04 Рэспубліканскаму тэатру беларускай драматургіі, колішняй “Вольнай сцэне” – 30.

Першае знаёмства з ім памятаю добра. У 2008-м прыйшоў на прэм’еру спектакля “Каласы пад сярпом тваім” – і страшэнна расчараваўся. Напісаў адмоўную рэцэнзію – святая справа! – і горда вырашыў у гэты тэатр не хадзіць)) (дарэчы, гэта была мая першая рэцэнзія пра спектакль драматычнага тэатра)

Пантоў хапіла ненадоўга. І вось ужо сяджу у залі на Крапоткіна і гляджу “Чайку”. Заднім чыслом разумею, што да гэтай пастаноўкі можна выказаць пэўныя прэтэнзіі. Але я выйшаў у захапленні. “Якую па ліку “Чайку” ты глядзеў?” – спытала ў мяне адна крытык. “Першую!” – горда адказаў я і па яе позірку зразумеў, што нешта не так.

Але калі сур’ёзна, то менавіта пасля “Чайкі” я пачаў сістэматычна глядзець увесь рэпертуар тэатра, а таксама сачыць за новымі ралямі Людмілы Сідаркевіч, Веранікі Буслаевай (яе роля ў “Чайцы” мне – як гледачу – тады спадабася найбольш) і Ігара Сігова, якія ўвасаблялі ў тым спектаклі галоўных герояў.

Час “Вольнай сцэны” (дзевяностыя гады) і рэжысёра Валерыя Мазынскага я не застаў, бачыў толькі некалькі ацалелых да таго часу спектакляў, таму знаёмства пачалося з часоў Валерыя Анісенкі.

Паспеў паглядзець больш за 20 спектакляў, пастаўленыя ў часы яго кіраўніцтва тэатрам як ім самім, так і іншымі рэжысёрамі.

Звышкасавую “Адэль” – казалі, што гледачы хадзілі на яе неаднаразова. “Чарнобыльскую малітву”, з якой выходзіў агаломшаны ад матэрыяла Святланы Алексіевіч (кнігу пачытаў пазней). “Адвечную песню”, якая прымушала пераасэнсаваць творчасць Янкі Купалы і перачытаць яго творы. Пластычны спектакль “Неба ў дыямантах” (даўно не чуваць Паўла Адамчыкава), наватарскую “Сталіцу Эраўнд” і нават спектакль па п’есе Паўла Пражко – праўда “Калі скончыцца вайна” цяжка назваць асаблівай удачай. Калі дадаць “Жанчыны Бергмана”, убачаныя пазней на відэа, то ўяўленне пра той перыяд я атрымаў.

Наступны перыяд у жыцці РТБД (звязаны з асобай мастацкага кіраўніка Аляксандра Гарцуева) пачаўся для мяне са спектакля “Дажыць да прэм’еры”. Ох, як я рагатаў! Ад душы, да болю ў жываце. Застаўся ў неверагодным захапленні і дагэтуль шкадую, што рэжысёр гэтай пастаноўкі Павел Харланчук сышоў з рэжысуры (мне казалі, на тое паўплываў досвед пастаноўкі МакДонаха ў Купалаўскім, але тое чуткі).

У дзясятых таксама былі спектаклі Аляксандра Гарцуева, “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” па п’есе Дзмітрыя Багаслаўскага, дакументальная пастаноўка “Мабыць?” Аляксандра Марчанкі, праекты Цэнтра беларускай драматургіі (як іх часам глядзеў, але можна было больш і часцей), але галоўнае – спектаклі Яўгена Карняга. “Бетон” і асабліва “Шлюб з ветрам” адкрылі мне сапраўдны РТБД і паказалі той узровень, якога тэатр варты.

Усяго гэты цудоўны калектыў выпусціў больш за 125 пастановак. Я глядзеў больш за 50, і мне мала)

З народзінаў, РТБД! Каб усё вярнулася, а ты – квітнеў!
338 viewsedited  15:01
Адкрыць / каментаваць