Get Mystery Box with random crypto!

Зараз, калі ідзе вайна і забіваюць людзей, не да тэатра, і не | Martsinovich Theatre

Зараз, калі ідзе вайна і забіваюць людзей, не да тэатра, і не да прэм'ер.

Таму проста зафіксую для сябе, на памяць, што працягвае паказваць свае камедыі Моладзевы тэатр. Што анансуе свае прэм'еры рэжысёр Данііл Філіповіч — нібыта нічога не адбылося і не здарылася. Што падтрымаў вайну расійскі рэжысёр Іскандэр Сакаеў, які калісьці ставіў у тым жа Моладзевым.

Але адначасова затрыманыя рэжысёр Андрэй Саўчанка, і акцёр Максім Шышко. У эміграцыі (знешняй і унутранай) лепшыя беларускія акцёры і тэатры. І што дзясяткі — калі не сотні — маіх сяброў тэатралаў выказвалі ў сваіх сацыяльных сетках пратэст супраць вайны.

Я шчаслівы, што глабальна за пазіцыю беларускага тэатра можна ганарыцца. Абдымаю ўсіх — у каго ёсць сэрца і каму баліць за Украіну.