Get Mystery Box with random crypto!

Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» абвясціла пра новую п | Martsinovich Theatre

Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» абвясціла пра новую прэм'еру. Гэта будуць "Дзяды" Міцкевіча. Першыя паказы адбудуцца 5 і 6 сакавіка ў Цэнтры культуры ў Любліне. Відэа-версія зараз у працэсе мантажу.

Рэжысёр - паляк Павел Пассіні. Калісьці, у сярэдзіне 2010-х ён ставіў спектакль з такой жа назвай у Брэсцкім тэатры драмы. Тады ў Пасіні атрымаўся класічны фестывальны спектакль. Канцэптуальны, але з надзвычай хуткім тэмпам.

Паглядзім, што атрымаецца ў купалаўцаў. Тэма звышактуальная. У "Дзядах" і турмы, і выгнанне.

Асабіста я прынамсі спадзяюся хоць на гадзіну-дзве пераключыцца. Апошнія дні - не на кніг і не да фільмаў. Адна Украіна.