Get Mystery Box with random crypto!

“«Калека» пастаўлены летась, але ўнутрана рыфмуецца ў мяне з с | Martsinovich Theatre

“«Калека» пастаўлены летась, але ўнутрана рыфмуецца ў мяне з сёлетняй атмасферай. З часам сцішаных камерных размоў "маленькіх" людзей, закінутых паміж небам і зямлёй, чые лёсы вырашаюць за іх, а ім патрэбна шчасце, а ім трэба быць пачутымі".

Тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч піша пра спектакль "Калека з вострава Інішман" па п'есе Марціна МакДонаха, стваральніка стужак "Залегчы на дно ў Бруге" і "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры"

Чытаць рэцэнзію

На думку крытыка, "Калека" — адна з найлепшых (калі не самая лепшая) пастаноўка рэжысёра Аляксандра Гарцуева, якога звольнілі з РТБД летась.

Бліжэйшыя паказы: 25 лютага, 9 і 30 сакавіка.

#byculture_review