Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-06-27 13:57:11 З "Купалаўцаў" сыходзіць Крысціна Дробыш. Расчараваны, бо для мяне Крысціна — сапраўднае адкрыццё беларускага тэатра за апошнія гады. Яна надзвычай ярка раскрылася пасля падзей 2020-га. Па ролях Дробыш у "Купалаўцах" было бачна, наколькі глыбока яна пражывае жыцці сваіх герояў. Незалежнай трупе яе будзе не хапаць.

У гэтым я асабліва пераканаўся, калі глядзеў учарашнюю прэм'еру "Дзядоў". Цяжка (ды і ці трэба?) крытыкаваць людзей, якія з'ехалі са сваёй краіны, а цяпер у цяжкіх умовах ствараюць спектаклі.

Але мне б хацелася, каб "Купалаўцы" прынамсі трымалі планку, зададзеную ў сезоне 2020-2021. Бо пакуль я ўбачыў ну вельмі просталінейны спектакль з занадта лабавымі мэсэджамі. А асобныя сцэны — напрыклад, калі да сенатара прыводзяць вязня — нагадалі ўсе магчымыя стэрэатыпы пра ахвяраў і карнікаў.

Люблю "Купалаўцаў" і спадзяюся, што ў іх атрымаецца. І ў Крысціны, натуральна, таксама.
505 viewsedited  10:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 15:51:09 Яўген Карняг цяпер штатны рэжысёр тэатра Беларускага дзяржанага тэатра лялек! Чакаем новых крутых спектакляў.
234 views12:51
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 12:54:34 На выходных можна будзе паглядзець новую прэм'еру «Купалаўцаў» — "Дзяды" Міцкевіча

25 чэрвеня (субота) а 23:00 паводле беларускага часу яго могуць убачыць спонсары YouTube-канала гэтай трупы. Дастаткова перайсці па спасылцы https://www.youtube.com/channel/UCoS4_e9Re3RGf1obN_6Wepw , націснуць кнопку "спансіраваць" і чакаць прэм'еру.

Усе астатнія змогуць убачыць "Дзяды" 26 чэрвеня (нядзеля) а 19:00 па мінскім часе.

Пераклад – Серж Мінскевіч
Пастаноўка – Павел Пасіні
Сцэнаграфія і касцюмы – Аляксандра Канарска
Музыка – Эрык Арлоў-Шымкус
Сцэнарная кансультацыя – Ірына Лапо
Гук – Ярэк Рудніцкі
Святло – Мікалай Суркоў
Грым – Аляксандра Дэмбоўчык

Ролі выконваюць:
Гусьлярка / Пані Ралісон – Зоя Белахвосцік
Дзяўчына / Дух / Зося – Валянціна Гарцуева
Прыяцель вязня / Байкоў – Аляксандр Зелянко
Юзя / Анёл / Сава – Крысціна Дробыш
Сэнатар / Злы Пан – Алег Гарбуз
Доктар – Андрэй Корзан
Густаў / Палікан / Крук – Андрэй Дробыш
Конрад – Аляксандр Гарцуеў
Ксёндз Пётр – Эрык Арлоў-Шымкус
740 views09:54
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 21:34:02 Да ўчарашняга вечара я хадзіў на рок-канцэрты... чатыры разы. Двойчы на кватэрнікі ў Мінску, адзін раз ездзіў у Ліду на "Лідбір", а летась жонка зацягнула мяне на канцэрт "Акеана Эльзы" ва Львове.

Чатыры разы, бо не люблю фармат. Калі мне падабаецца музыка, дастаткова паслухаць яе ў навушніках (оперныя і філарманічныя канцэрты не лічу).

Учора пайшлі з жонкай на спектакль "За што", які ставілі звольненыя гродзенскія акцёры пра "ноч расстраляных паэтаў" - вельмі патрэбны асветніцкі праект для беларускай аўдыторыі. А потым ішоў канцэрт Анастасіі Шпакоўскай. Ладна, падумаў я, не падабаецца, сыду. Жонка была гатовая адпусціць дадому) Але незаўважна для сябе дасядзеў да канца і выйшаў у поўным захапленні.

Ад музыкі, ад тэкстаў (чаго варта думка, што калі мерцвякі пачынаюць кіраваць, то жывыя вымушаныя класціся на іх месца ў магілы), ад артыстызму і харызмы Шпакоўскай.

Дзесьці ў сярэдзіне дзясятых гадоў я паглядзеў усе спектаклі Горкаўскага тэатра, таму цудоўна ведаю яго ўзровень. Пасля ўчарашняга канцэрта зразумеў, што на Шпакоўскай можна было рабіць стаўку, што яна б пацягнула і выцягнула самыя розныя ролі. Але не здарылася і не адбылося.

Магчыма, тады не з'явіўся б гурт NAKA. Але і беларускі тэатр быў бы іншы.
208 viewsedited  18:34
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 10:40:22 Ужо палова чэрвеня прайшла. Не забудзьце, што да канца месяца можна паглядзець анлайн тры спектаклі РТБД: гэта “Сталіца Эраўнд”, “А калі заўтра няма?..” і “Паляванне на сябе”. Кошт квітка на кожны са спектакляў — 10 рублёў.
273 views07:40
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 09:57:47 Ужо забыўся, калі ў дзяржСМІ выходзілі тэатральныя рэцэнзіі хаця б з мінімальнай крытыкай.

Таму пачытайце тэкст Надзеі Бунцэвіч пра мюзікл "Граф Монтэ-Крыста" у Горкаўскім тэатры.
191 views06:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 11:37:52 У ТЮГу ставяць спектакль "Альпы. Сорак першы" па "Альпійская баладзе" Васіля Быкава.

Па-руску, хоць Быкаў пісаў па-беларуску і тэатр працуе па-беларуску.

Ды яшчэ і дзеянне твора адбываецца ніяк не ў 1941-м, як вырашылі стваральнікі спектакля, а ў сярэдзіне вайны. Але ж трэба нешта паставіць да 22 чэрвеня, таму якая розніца.

Між тым з часу прызначэння дырэктарам Веры Паляковай не прайшло і некалькі месяцаў.
705 viewsedited  08:37
Адкрыць / каментаваць
2022-05-30 22:14:33
Люблю такие новости: Андрей и Алеся Бордухаевы-Орёл возрождают Team Theatre! 4-5 июня на сцене TR Warszawa пройдет белорусский атмосферный спектакль-погружение «Верасковы мёд».

В прошлом году ребятам пришлось уехать из Беларуси, практически потеряв свой театр. Первые полгода в Польше этой актёрской семье дались нелегко: пришлось примерить множество совсем не творческих профессий, чтобы просто выжить.

Теперь Андрей и Алеся не просто возвращают свой театр, но и предлагают вновь выйти на сцену другим белорусским актёрам-беженцам. В атмосферном спектакле «Верасковы мёд» (режиссёр Андрей Бордухаев-Орёл) задействованы прекрасные Алеся Бордухаева-Орёл, Мария Петрович и Максим Шишко, Дарья Новик и Андрей Новик.

Кто будет в эти дни в Варшаве, заходите на премьеру спектакля!
54 views19:14
Адкрыць / каментаваць
2022-05-30 10:13:02 Вера Палякова расказала пра наступныя прэм'еры ў ТЮГу.

* канцэрт-рэквіем па матывах «Альпійскай балады» Васіля Быкава (22 чэрвеня, рэжысёр Таццяна Самбук, якая ставіць у ТрыТэФармат, праекце Паляковай)

* «Фігара» Бамаршэ (29-30 ліпеня). Рэжысёр Аляксандр Баркар з Масквы, які ставіў у ТЮГу "Мёртвыя душы".

* «Яўген Анегін» (у верасні, рэжысёр Таццяна Самбук)

* Навагодняя казка

Ідэя запрасіць Баркара мне асабіста падабаецца, але ёсць жа і беларускія рэжысёры...
254 views07:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 14:02:43 Таццяна Мушынская больш не працуе ў часопісе "Мастацтва". Ёй прапанавалі напісаць заяву аб звальненні па згодзе бакоў.

Навошта цяперашняму выданню журналістка, пісьменніца, музычны крытык, лібрэтыст ды яшчэ і аўтарка двух дзясяткаў кніг (у тым ліку, пра беларускі балет)? Рытарычнае пытанне.
267 viewsedited  11:02
Адкрыць / каментаваць