Get Mystery Box with random crypto!

З 'Купалаўцаў' сыходзіць Крысціна Дробыш. Расчараваны, бо для | Martsinovich Theatre

З "Купалаўцаў" сыходзіць Крысціна Дробыш. Расчараваны, бо для мяне Крысціна — сапраўднае адкрыццё беларускага тэатра за апошнія гады. Яна надзвычай ярка раскрылася пасля падзей 2020-га. Па ролях Дробыш у "Купалаўцах" было бачна, наколькі глыбока яна пражывае жыцці сваіх герояў. Незалежнай трупе яе будзе не хапаць.

У гэтым я асабліва пераканаўся, калі глядзеў учарашнюю прэм'еру "Дзядоў". Цяжка (ды і ці трэба?) крытыкаваць людзей, якія з'ехалі са сваёй краіны, а цяпер у цяжкіх умовах ствараюць спектаклі.

Але мне б хацелася, каб "Купалаўцы" прынамсі трымалі планку, зададзеную ў сезоне 2020-2021. Бо пакуль я ўбачыў ну вельмі просталінейны спектакль з занадта лабавымі мэсэджамі. А асобныя сцэны — напрыклад, калі да сенатара прыводзяць вязня — нагадалі ўсе магчымыя стэрэатыпы пра ахвяраў і карнікаў.

Люблю "Купалаўцаў" і спадзяюся, што ў іх атрымаецца. І ў Крысціны, натуральна, таксама.