Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2021-11-02 16:20:50 Іван Трус вылучаны і на самую прэстыжную расійскую тэатральную прэмію "Залатая маска".

Сярод іншых беларусаў - мастак Зіновій Марголін і драматург Павел Пражко.
207 viewsedited  13:20
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 15:58:45 Напісаў для "Еўрарадыё" калонку пра Нацыянальную тэатральную прэмію.
210 views12:58
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 09:30:41
Белорус Иван Трус, уволившийся вместе с большей частью коллектива из Купаловского театра в 2020-м году, получил высшую театральную премию Санкт-Петербурга "Золотой софит"
159 views06:30
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 23:10:40 Скокнуў у перадапошні вагон цягніка і паглядзеў спектакль “Жанчыны Бергмана”, які калісьці ішоў у РТБД (запіс 2002 года). Заўтра – апошні дзень, калі яго можна ўбачыць. Квіток каштуе тры рублі.

Тэатр сумленна папярэдзіў, што якасць відэа і гука адпаведная. Сапраўды, чуваць было не ўсё. Такое ўражанне, што некалькі невялікіх фрагментаў у запіс не трапілі. Але агульнае ўражанне скласці можна.

Я застаўся ў захапленні. Не ад самога спектакля (эпізадычныя ролі другога плана вырашаныя слабавата ды і рэжысёрскага прачытання часам не хапае), а ад гульні Таццяны Мархель і яе дуэта з Людмілай Сідаркевіч. Калісьці чытаў пра гэты спектакль кнізе Таццяны Арловай і пераканаўся, наколькі яна мела рацыю ў сваёй высокай ацэнцы.

Мархель у гэтым спектаклі неверагодная. Не кажучы ніводнага слова (па сюжэту яе гераіня – спявачка, што страціла голас), яна расказвае біяграфію нікому непатрэбнай і, бадай, хутка забытай зоркі, праз вочы якой можна пачуць сотні дзесяткі невымаўленых маналогаў і непраспяваных арый. Яе маўклівыя разважанні пра сэнс жыцця, ваганні пра правіласць выбранай жыццёвай стратэгію (мяркуючы па ўсім дзяцей у яе няма, яна ахвяравала імі дзеля сцэны) дапаўняюцца і перакрыжоўваюцца з маналогамі медсястры, ролю якой выконвае Людміла Сідаркевіч. Змаганне апошняй з сабой, зайдрасць да чужога, хай і былога поспеху, пакуты ад адзіноты і жаданне адкрыцца... З'яўленне Інгрыд (так клічуць гераіню Мархель) сапраўды змяняе яе жыццё.

Застаецца дадаць, што спектакль быў пастаўлены па п’есе драматурга Мікалая Рудкоўскага.
152 views20:10
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 09:31:52 Але самае смешнае я пакінуў для фінала: намінацыя «лепшаму драматургу» адышла... Можа, Дзмітрыю Багаслаўскаму? Малады яшчэ! Прэмію далі Аляксею Дудараву, пік творчасці якога прыйшоўся на 1980-я. Шкада, Андрэй Макаёнак не дажыў. У яго таксама былі б усе шансы.
205 views06:31
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 09:31:52 У Мінску падвялі вынікі Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Чаму пра яе пішу? Бо вынікі ідэальна адлюстроўваюць і цяперашнюю сітуацыю ў краіне, і стаўленне да культурны, і ўзровень тэатра.

Перш за ўсё нагадаю, што Мінкульт абнуліў вынікі папярэдняга адбору, куды трапілі спектаклі Купалаўскага тэатра і АРТ-Карпарэйшн.

Што ў новую нацпрэмію не пусцілі спектаклі таго ж Яўгена Карняга, якія грымяць па ўсёй Беларусі. "Запіскі юнага доктара" не паказалі з-за хваробы акцёраў, "Шлюб з ветрам" проста знік.

Што пераможцаў выбралі ананімы: складу журы мы не ведалі да цырымоніі. Прозвішчы некаторых з іх агучылі на пляцоўцы Купалаўскага, дзе ўсё і адбывалася. Секцыю лялек чамусьці ўзначальваў Уладзімір Мішчанчук. У журы не трапіў ніхто з вядомых крытыкаў, затое туды ўключылі супрацоўніцу аддзела тэатральнага мастацтва Акадэміі навук Валерыю Салаўёву. Магчыма - пішу без іроніі - яна - цудоўны чалавек, але першы раз пра яе чуў і не магу нагугліць ніводную яе рэцэнзію. Ну і старшынёй журы ў секцыі драмы была Вераніка Ярмалінская – тут усё зразумела.

Цяпер перайду да пераможцаў гэтага года (усіх не пералічваю, гэта зрабіў у сваім тэксце "Смартпрэс").

МУЗЫЧНЫ ТЭАТР
Лепшы балет - "Ганна Карэніна", лепшае опера - "Фауст", лепшы рэжысёр у музычным тэатры - Ганна Маторная, што паставіла апошні спектакль. Асабіста мяне абодва спектаклі расчаравалі.

Лепшы мюзікл - "Джэк Патрашыцель" тэатра-эстрады. Не бачыў гэтую пастаноўку. Але дагэтуль гэты калектыў у нацпрэміі наогул не ўдзельнічаў. І я ўпершыню бачу, каб яго атаясамлівалі з тэатрам, а не з эстрадай.

Вельмі рады за Алега Хадоску, які атрымаў прэмію журы за музыку да балета «Тытанік».

ТЭАТР ЛЯЛЕК
На жаль, гэты блок пакіну без каментароў. У розных намінацыях перамаглі віцебскі спектакль «Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех» і гродзенскі «Локіс», а я іх не бачыў. Дзяржаўны тэатр лялек (Мінск) не атрымаў нічога, хоць ў яго былі цудоўныя спектаклі (ад «Нікалашы» да дзіцячых пастановак).

ТЭАТР ДРАМЫ
Пераможцаў у двух намінацыях я назаву, але каментаваць не буду, бо не бачыў іх.

«Найлепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны» – «Вій» Палескага драматычнага тэатра. Бачыў асобныя пастаноўкі гэтага тэатра, і там назіраўся кантраст: ад цікавых' прац да вельмі слабых пастановак. Што атрымалася гэтым разам – не ведаю. Пры магчымасці пагляджу.

«Найлепшая работа рэжысёра ў спектаклі тэатра драмы» – Раман Цыркін, спектакль «Людзі на балоце» Мазырскага драмтэатра. Гэта адзіны беларускі калектыў, чыёй прадукцыі я, на жаль, ніколі не бачыў. Яны не траплялі ні на ТЕАРТ, ні на Март-кантакт ці Белую Вежу (калі я там быў). Таму ўстрымаюся ад каментароў.

Але «Найлепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны» – «Фальшывая нота»? (Тэатр-студыі кінаакцёра, рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў). У свой час у паглядзеў большую частку рэпертуара гэтага калектыву, у тым ліку, пастаноўкі іх мастацкага кіраўніка. Даруйце, ніводнага прарыву на гэтай сцэне я не ўбачыў. Ніводнага.

Вынікі Нацыянальнай тэатральнай прэміі і раней былі далёкія ад ідэалу. Штогод яны то наогул ігнаравалі пэўныя цікавыя спектаклі, то пакідалі па-за ўзнагародамі тыя або іншыя пастаноўкі. Бо гэтыя прэмія ладзілі чыноўнікі, а не тэатральная грамадскасць. Але ўсё ж такі яны давалі больш-менш поўную карціну таго, што адбываецца ў беларускім тэатральным свеце. Бо іншай усебеларускай прэміі, на жаль, не было (спадзяюся, мы адрадзім прэмію мінскіх крытыкаў).

Сёлетняя прэмія стала апафеозам дзяржаўна-чыноўніцкага падыходу да тэатра. Сярод пераможцаў няма РТБД, няма моцных абласных калектываў. Праігнараваны ўвесь альтэрнатыўны тэатр, які зрэшты амаль знішчаны.

Разумею, што ў дзяржаўных тэатраў, на жаль, не было выбару: яны мусілі падавацца на прэмію, каб не ствараць сабе праблем. Але, на жаль, прозвішчы некаторых пераможцаў кажуць самі за сябе. І ў тэатральную гісторыю шанцаў у іх трапіць няма.
405 viewsedited  06:31
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 13:58:00
234 views10:58
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 13:57:50 Памёр акцёр Мікалай Лявончык, які з 1979 года працаваў у Тэатры юнага гледача і сыграў сыграў некалькі соцень спектакляў.

Бачыў яго ў спектаклях ”Маленькі лорд Фаўнтлярой“, ”Пан Міністар“, "Сіняя птушка", "Міхалава зямля", "Я бачу сонца" і "Сны аб Беларусі".

Вельмі шкада.
236 views10:57
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 08:59:00
На reform.by вышло интервью с Анжеликой Крашаевской о ликвидированном Арт корпарейшн. Из любопытного: Центр открывался при участии не только Белгазпромбанка, но и Минкульта. А еще Национальную театральную премию изначально давали проводить Крашевской, но та не смогла вовремя найти денег на организацию церемонии.

Интервью (а также комментарии специалистов, в том числе и мой) читаем тут: https://reform.news/270643-kogda-vse-zhivoe-vyrezaetsja-direktor-art-korporejshn-o-teatre-listapade-i-kulture?utm_source=dlvr.it&fbclid=IwAR0MyUt2P8V-HG0wi3ShS2962Xt5mAPlfSPM-I3-tmpyfYeGy7FgCPSMbm4
165 views05:59
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 09:28:26
250 views06:28
Адкрыць / каментаваць