Get Mystery Box with random crypto!

Скокнуў у перадапошні вагон цягніка і паглядзеў спектакль “Жан | Martsinovich Theatre

Скокнуў у перадапошні вагон цягніка і паглядзеў спектакль “Жанчыны Бергмана”, які калісьці ішоў у РТБД (запіс 2002 года). Заўтра – апошні дзень, калі яго можна ўбачыць. Квіток каштуе тры рублі.

Тэатр сумленна папярэдзіў, што якасць відэа і гука адпаведная. Сапраўды, чуваць было не ўсё. Такое ўражанне, што некалькі невялікіх фрагментаў у запіс не трапілі. Але агульнае ўражанне скласці можна.

Я застаўся ў захапленні. Не ад самога спектакля (эпізадычныя ролі другога плана вырашаныя слабавата ды і рэжысёрскага прачытання часам не хапае), а ад гульні Таццяны Мархель і яе дуэта з Людмілай Сідаркевіч. Калісьці чытаў пра гэты спектакль кнізе Таццяны Арловай і пераканаўся, наколькі яна мела рацыю ў сваёй высокай ацэнцы.

Мархель у гэтым спектаклі неверагодная. Не кажучы ніводнага слова (па сюжэту яе гераіня – спявачка, што страціла голас), яна расказвае біяграфію нікому непатрэбнай і, бадай, хутка забытай зоркі, праз вочы якой можна пачуць сотні дзесяткі невымаўленых маналогаў і непраспяваных арый. Яе маўклівыя разважанні пра сэнс жыцця, ваганні пра правіласць выбранай жыццёвай стратэгію (мяркуючы па ўсім дзяцей у яе няма, яна ахвяравала імі дзеля сцэны) дапаўняюцца і перакрыжоўваюцца з маналогамі медсястры, ролю якой выконвае Людміла Сідаркевіч. Змаганне апошняй з сабой, зайдрасць да чужога, хай і былога поспеху, пакуты ад адзіноты і жаданне адкрыцца... З'яўленне Інгрыд (так клічуць гераіню Мархель) сапраўды змяняе яе жыццё.

Застаецца дадаць, што спектакль быў пастаўлены па п’есе драматурга Мікалая Рудкоўскага.