Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2021-09-09 09:20:16 12- 16 лістапада ў Бабруйску пройдзе чарговы Фестываль нацыяльнай драматургіі.

У праграме:

«Тэатр купца Япішкіна» Тэатра-студыі кінакцёра - пастаноўка 1993 года

«Чорная панна Нясвіжа» Купалаўскага тэатра 2000 года

"Людзі на балоце" Мазырскага тэатра 2011 года

"Мудрамер" Новага драматычнага 2012 года

З прыемнага - пакажуць "Шлюб з ветрам" РТБД.

Поўная праграма тут: https://www.kultura.by/by/konkursy-merapryemstvy/
248 views06:20
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 16:07:44 З Опернага тэатра па ўласным жаданні сышла рэжысёр Алена Медзякова.

Цікава, хто наступны? :(

І ведаеце, што мяне падбешвае? Алена працавала ў тэатры з 2014 года. Ёй далі паставіць адзін (!) спектакль, ды і тое на камернай сцэне - «Viva la Mamma» у 2016-м. Астатнія - тэатралізаваныя канцэрты.

З 2013-га ў Оперным працавала Дар'я Пататурка, якой нядаўна не працягнулі кантакт. Ёй далі паставіць адзін (!) спектакль - "Кошчын дом" (2020).

З 2014-га ў тэатра працуе Наталля Бараноўская. Колькі ў яе спектакляў? Што за пытанні? Усё ж стабільна. Натуральна, адзін - "Пінокіа" (2020)

А потым скажуць, што няма беларускай рэжысёрскай опернай школы.
250 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 09:58:24 Улады ліквідуюць “АРТ Карпарэйшн” – легендарную арганізацыю, якая праводзіла фестывалі «Лістапад» і ТЕАРТ.

Мы назіраем мацнейшы ўдар па беларускай культуры, які адкіне яе на дзесяцігодззе назад.

Калісьці пра “АРТ Карпарэйшн” і яе супрацоўнікаў напішуць манаграфіі і дысертацыі.

Менавіта дзякуючы “Арткорпу” мы глядзелі цудоўныя спектаклі і фільмы. Адчувалі сябе часткай сусветнай культурнага працэсу. Верылі, што жывем у Еўропе. Сёння нам у чарговы раз нагадалі, што не.

Захапляюся Анжалікай Крашэўскай і яе калегамі. У нас не будзе іншага выбару, як ўсё гэта вярнуць.
532 viewsedited  06:58
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 09:57:53 https://nashaniva.com/?c=ar&i=277102
242 views06:57
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 10:31:30 "Белая Вежа" адкрыецца спектаклем "Паўлінка" Купалаўскага тэатра.

Я абедзьвума рукамі за! Свежы спектакль 1944 года з сучаснай рэжысурай. Не ўсе яго паспелі ўбачыць :)
256 views07:31
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 09:26:55 Салістка Опернага Таццяна Траццяк стала заслужанай артысткай Беларусі.

Рады за яе, яна даўно заслужыла гэтае званне. Але такое ўражанне, што для нашага Мінкульта існуе толькі Оперны - ужо забыўся, калі званне атрымлівалі акцёры Тэатра Лялек або ТЮГа.
270 views06:26
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 22:47:59
Беларускі балет :)
81 views19:47
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 23:02:29 Хутка стартуе фестываль "Пластформа". Уся праграма тут:
http://plastforma.tilda.ws/
131 views20:02
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 10:51:59 Памерла актрыса Купалаўскага тэатра, народная артыстка Беларусі Галіна Арлова. Ёй было 92 гады

Пасля жніўня яна засталася ў Купалаўскім, прысутнічала на сустрэчы з Лукашэнкам.

Жонка Мікалая Яроменкі-старэйшага, маці Мікалая Яроменкі-малодшага.

Ніколі не бачыў яе на сцэне. Яна іграла ў спектаклі "Лістапад. Андэрсан". Але гэта адзіны спектакль Пінігіна на вялікай сцэне (пасля яго прызначэння мастацкім кіраўніком), які я не глядзеў.
47 views07:51
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 18:30:08 Тэкст пра Купалаўскі тэатр (дзе ёсць і мой каментар)
https://m.dw.com/ru/teatr-i-protest-v-belarusi-chto-s-kupalovskim-i-byvshimi-ego-akterami/a-58930956
141 views15:30
Адкрыць / каментаваць