Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 14

2021-08-18 14:06:09 РТБД расказаў пра свае планы на наступны сезон.

У сакавіку 2022 года адбудзецца прэм’ера спектакля па п’есе «Камень глупости» сучаснага беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка. Спектакль паставіць пастаноўшчык з Екацярынбурга Дзмітрый Зімін. Гэта капрадукцыя РТБД і расійскіх арганізацый.

1 чэрвеня 2022 года – у Міжнародны дзень аховы дзяцей – у РТБД адбудзецца прэм’ера спектакля са сцэнаграфіяй, створанай на аснове дзіцячых эскізаў. Рэжысёрам будзе Яўгенія Давідзенка.

Таксама РТБД прадоўжыць сваё супрацоўніцтва з Яўгенам Карнягам, рэжысёрам «Бетона» і «Шлюба з ветрам». Падрабязнасцяў пра гэта пакуль няма.
215 views11:06
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 16:21:05
@by_culture запрашае на анлайн-прэм'еру спектакля "Пакой памірае", які ставіць вострыя пытанні: самавызначэнне, самаідэнтыфікацыя, самадэтэрмінацыя.

На жаль, на сённяшні момант жывы паказ гэтай пастаноўкі, якая раней свабодна ішла тры гады на розных незалежных пляцоўках, больш немагчымы: некаторыя ўдзельнікі былі вымушаны з'ехаць, дзейнасць пляцовак прыпынена, незалежным тэатрам улады не даюць дазвол на правядзенне імпрэз.

Відэа гэтага спектакля было зроблена падчас міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Мінску "TEART-2020" (лёс якога ў 2021 нявызначаны) у культурным хабе ОК16 (якога больш няма).

15 жніўня, 20:00



166 views13:21
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 15:27:23 Цытата дня.

Мастацкі кіраўнік Горкаўскага тэатра Сяргей Кавальчык:

"С именем Астрахана вообще связан парадокс — его не любят критики, но чем больше они его не любят, тем больше зрителей мы видим в зале. Я его режиссерский стиль люблю и принимаю".

Можна сказаць, вычарпальная цытата пра курс тэатра. Затое шчыра :)

Бо прадукцыя рэжысера Дзмітрыя Астрахана, які будзе ставіць у Мінску ўжо трэці спектакль, -- гэта дастаткова меладраматычна і павярхоўна.

Дарэчы, калі мы ўжо загаварылі пра Горкаўскі. Рэканструкцыя скончылася. Хутка адкрыццё сезона. Магчыма, у тэатр на адзін са спектакляў завітае Лукашэнка.
225 views12:27
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 21:17:33 У фэйсбуку пішуць (https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=10215403288433764&id=1783623973), што акцёр Іван Трус намінаваны на "Залаты Сафіт". А гэта вельмі прэстыжная тэатральная прэмія Санкт-Пецярбурга.

Віншуем Івана!)

Нагадаю, што былы акцёр-купалавец цяпер працуе ў Александрынскім тэатры.
195 views18:17
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 15:53:04 Тэкст пра сітуацыю з беларускім незалежным тэатрам.
Галоўная выснова - ТЕАРТ не будзе, што, зрэшты, прадказальна.
Не забудзьцеся пра VPN, калі будзеце чытаць.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=275899
157 views12:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 15:52:30 Мастацкі кіраўнік дзяржаўнага Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава:

"Продолжается информационная блокада театра. Из‑за трусости некоторых режиссеров планы, бывает, срываются: мы можем договориться о постановке спектакля, а на следующий день он уже не снимает трубку…"

Калі што, незалежныя смі пра "Паўлінку" пісалі. Але цяпер іх няма. Таму і пісаць амаль няма каму.

А яшчэ надта цікава, хто ж гэтыя рэжысёры)
212 views12:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 10:09:52 Натуральна няма Купалаўскага

Упершыню ёсць Мазыр

Ёсць "Княжна Мэры" - фактычна праект Веры Паляковай

Ёсць тэатр эстрады! Будзе канкурыраваць з Музычным

Наогул вельмі шмат слабых спектакляў :(
180 views07:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 10:09:33 Аб'яўлены вынікі нацадбору Нацыянальнай тэатральнай прэміі
https://www.kultura.by/uploads/files/29itogi.pdf
182 viewsedited  07:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 16:54:59 Дзіўнае супадзенне, але сёння выйшаў і гайд па прэм'ерах апошняга мінскага сезона. Расказаў "Камсамолцы", куды трэба схадзіць.

Пастановак "Купалаўцаў" там няма, бо пра іх выходзіў асобны гайд. І, на жаль, бачыў не ўсе пастаноўкі (напрыклад, не дайшоў да РТБД). Але такі час.
https://www.kp.by/daily/28306/4447093/
104 views13:54
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 15:29:05 Напісаў калонку пра Купалаўскі. Чым тэатр быў для краіны і чаму сышла трупа.

Не забудзьцеся пра VPN, у Беларусі не ва ўсіх адкрываецца "Еўрарадыё".

https://euroradio.fm/ru/god-bez-kupalovskogo-chem-teatr-byl-dlya-strany-i-pochemu-truppa-ne-mogla-ne-uyti
135 views12:29
Адкрыць / каментаваць