Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 16

2021-07-13 18:08:51 Фестываль "Белая Вежа" адбудзецца ў Брэсце з 10 да 18 верасня.

У афішы 22 пастаноўкі - з краін СНД і з Грузіі.

Добра, што пакажуць "Шлюб з ветрам" РТБД, "Кандыд" Магілёўскага тэатра лялек (рады, бо яго ледзь не спісалі з рэпертуара), "Новую зямлю" Брэсцкага тэатра лялек (хоць не самы новы спектакль) і "Запіскі юнага доктара".

Але на адкрыцці "Пане Каханку" Горкаўскага (прэм'ера 2010 года), "Нобелеўскі тыдзень" Новага драматычнага і "Вяселле ў стылі рэтра" Музычнага (напэўна, гэтыя два тэатры ці не першы раз трапяць на фестываль).

Яшчэ будуць "Дзень Б." ад гаспадароў (прэм'ера ад рэжысёра Дзяніс Фёдараў) і спектакль Палескага тэатра драмы з Пінска ("Вій").
123 viewsedited  15:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 13:47:52
У Оперным тэатры працягваюцца звальненні

У Нацыянальным тэатры оперы і балета працягваюцца звальненні. З тэатра быў вымушаны сысці хармайстар Іван Цітоў.

Цітоў хадзіў па горадзе з нацыянальнай сімволікай. Спачатку яму далі штраф. Але потым хармайстра, які меў расійскае грамадзянства, пазбавілі права знаходзіцца ў Беларусі.

Ён аўтаматычна згубіў працу і арэндную кватэру. Цяпер сям’я з двума дзецьмі і цяжарнай жонкай з’ехала ў Расію.

Гэта не першае звальненне з Опернага.

Болей пра сітуацыю чытайце тут
61 views10:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 13:16:40 В завершение сезона Независимая театральная компания HomoCosmos покажет ОНЛАЙН все спектакли, созданные за 5 лет работы. Марафон трансляций начинается уже сегодня.

Расписание:
с 12 июля по 15 июля
Камера, которую дала мне мать (авт. С. Кейсен, реж. Д. Езерский)
с 13 июля по 16 июля
Бог щекотки (авт. Н. Рудковский, реж. Д. Мгебришвили)
с 14 июля по 17 июля
Раскрытие (авт. А. Иванюшенко, реж. Н. Леванова)
с 15 июля по 18 июля
Дора, или сексуальные неврозы наших родителей (авт. Л. Берфус, реж. В. Дудин)
с 19 июля по 22 июля
Увидеть розового слона (авт. П. Яакс, реж. К. Куду)
с 20 июля по 23 июля
Остаться нельзя уехать (авт. И. Носовский, реж. Д. Богославский)
с 21 июля по 24 июля
Шкура (авт. А. Иванюшенко, реж. Т. Троянович)
с 22 июля по 23 июля
Белый Кролик Красный Кролик (авт. Н. Солейманпур) с участием Дениса Дудинского.

Все спектакли будут доступны к просмотру с 19:00 первого дня показа по 23:55 последнего дня.
ИНФО, БИЛЕТЫ
+375 44 588 66 99
196 viewsedited  10:16
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 12:05:42 Мастак па святлу Даніла Ганчароў, які звольніўся з Новага драматычнага тэатра, атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыма.

Падставай (паводле рашэння суда) стаў удзел у шасці нядзельных маршах і перасылцы інфармацыі ў тэлеграм.

Даніла - сын крытыка Людмілы Грамыкі.

Няма слоў.
144 views09:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 09:17:54 Сёння ў 19:00 "Купалаўцы" закрываюць свой сезон. На іх ютуб-канале можна будзе пабачыць музычны праект «Я гавару»: прагучаць песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў.

А заўтра на відэасэрвісе VOKA ў 19:00 можна будзе ўбачыць спектакль РТБД "Мудрамер".

Паколькі гляджу і тэатр, і футбол - цяпер чэмпіянат Еўропы, калі што - я літаральна разрываюся (на выходных давялося выбіраць паміж чыткай і трансляцыяй).

Але сёння другі паўфінал у 22 гадзіны, таму можна спачатку адпачыць на канцэрце, а потым накіравацца на віртуальны стадыён)
184 views06:17
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 16:39:49 Памёр акцёр Горкаўскага тэатра Ігар Андрэеў.

Сярод іншага, вядомы як дырэктар ТЮГа (1985-1995) і Белдзяржфілармоніі (1999-2002), доўгі час з'яўляўся першым намеснікам дырэктара ў Горкаўскім.

Іграў Быкава ў фільме "Белсата", затрымліваўся ў лістападзе 2020-га.

Светлая памяць.
220 views13:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 15:14:55 Міністэрству культуры не спадабаўся рамонт віцебскага Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

“Паўгода ў нікуды! Дах не адрамантаваны. Калдобіны і ямы на тэрыторыі тэатра!”

На жаль, не вельмі актыўна сачу за віцебскім тэатрам. Але ўяўляю, што там адбываецца, калі нават Мінкульт абураецца.
266 views12:14
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 12:26:09
Балетные выходные с TheatreHD:

— В субботу 3-го июля «Собор Парижской Богоматери» в постановке Ролана Пети.

Поставленный в 1965 году, он стал первым полнометражным балетом для Пети в Парижской национальной опере. Французская труппа считает постановку одной из своих визитных карточек.

Где: VOKA CINEMA by Silver Screen, ТРЦ Dana Mall. 19.00

— В воскресенье 4-го июля «Парк» Анжелена Прельжокажа. Микс Галантного века и современной пластики «Парк» считается одним из самых знаменитых балетов конца XX столетия.

Главным героем спектакля является дворцовый парк - место фантазий и тайных свиданий, место силы и место, где так легко признать поражение. И четыре его садовника - связующее звено эпох, мистические хранители времени и секретов, приоткрывают перед нами завесу тайны - вечной тайны зарождения любви».

Где: кинотеатр «Центральный». 17.30
164 views09:26
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 15:03:19 Праанансую адразу тры цікавыя праекты.

1 ліпеня адбудзецца паказ фрагмента пластычнага спектакля, які харэограф Сяргей Мікель паставіць для незалежнай тэатральной компании HomoCosmos.

Мікель рыхтуе яго па матывам сюррэалістычных карцін мастака Уладзіміра Кандрусевіча-малодшага.

Паказ адбудзецца 1 ліпеня падчас адкрыцця выставы Кандрусевіча. Прэм'ера стане часткай міжнароднага праекта Opus Magnum.

КАЛІ? 1 ліпеня ў 19.00
ДЗЕ? АРТ ФАБРЫКА (вул. Свярдлова, 2)
Час працы выставы: 1-9 ліпеня, 11.00 - 20.00 (пн-сб)
Білеты і падрабязнасці: https://bit.ly/3qnFZoQ
Інфа: +375 44 588 66 99

***

3 ліпеня а 19 гадзіне на ютуб-канале “Купалаўцы” адбудзецца чытка п'есы “Гардэнія” сучаснай польскай аўтаркі Эльжбеты Хаванец. У творы ідзе гаворка пра чатыры пакаленні адной сям’і, у якой адбываюцца вечныя канфлікты.

Рэжысёр чыткі - Пётр Непагода. Ролі выконваюць Валянціна Гарцуева, Марта Голубева, Крысціна Дробыш і Антаніна Дубатоўка.

Пераклад на беларускую мову ажыццявіла Марыя Пушкіна

Падрабязней пра чытку тут.

***

16 ліпеня ў Музычным тэатры адбудзецца прэм'ера балета «Под•Сознание» на музыку Арва Пярта.

Гэты спектакль таксама паставіць Сяргей Мікель. На сцэне ён паспрабуе раскрыць тэму падсвядомасці, сноў і фобій. Квіткі можна набыць тут.
313 viewsedited  12:03
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 12:08:19
319 views09:08
Адкрыць / каментаваць