Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2021-10-18 09:28:15 Летам прапусціў навіну: у Брэсцкага тэатра драмы з'явіўся новы дырэктар. Гэта Ганна Сенькавец.

У сферы культуры яна працуе з 2014 года. Першая пасада - метадыст раённага метадычнага цэнтра Драгічынаскага райвыканкама. Потым дырэктар сістэмы клубаў на Драгічыншчыне, дырэктар брэсцкага дома культуры чыгуначнікаў. З ліпеня 2021-га - дырэктар Брэцскага тэатра драмы.

Раней гэтую пасаду займалі Аляксандр Козак (1988-2017) і Вячаслаў Гарбузаў (2017-2021) - цяпер апошні з'яўляецца дырэктарам Опернага.
251 views06:28
Адкрыць / каментаваць
2021-10-17 22:49:06 На сайце РТБД нечакана з'явілася інфармацыя пра новую прэм'еру – «Вецер шуміць у таполях», якую паставіць Аляксандр Гарцуеў. Нечакана, бо ў анонсе на сезон пра яе гаворка не ішла.

«Цягам жыцця галоўныя героі – ветэраны вайны, якія знаходзяцца перад “тварам вечнасці”, – не страцілі пачуццё гумару, веру ў лепшае і прагнае жаданне ісці да сваёй мары. Яны нават збіраюцца ў паход!», – сцвярджаецца ў анонсе.

П’еса Жэральда Сіблейраса сапраўды пра ветэранаў. Першай сусветнай вайны.

Я бачыў інтэрпрэтацыю гэтай п’есы ў Вахтангаўскім тэатры. Прызнацца, у Рымаса Тумінаса атрымаўся не самы лепшы спектакль. Але ў параўнанні з беларускімі пастаноўкамі… Ну, вы зразумелі)

Паглядзім, што атрымаецца ў РТБД. І якую вайну будуць згадваць героі.

Дарэчы, адну з роляў выканае Ігар Сідорчык, які цяпер працуе ў тэатры. З 1979 па 2016 ён з’яўляўся акцёрам ТЮГа.

Прэм’ера 13 лістапада.
188 viewsedited  19:49
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 21:12:21 Тэатр "Тэрыторыя мюзікла" будзе ставіць спектакль "Чараўнік смарагдавага горада" ("Волшебник изумрудного города").

Прэм'ера - у снежні, перад Новым годам.

Цікавае супадзенне: на ўроках англійскай мовы (вучу English з нуля ўжо некалькі гадоў) мы якраз нядаўна чыталі кнігу "Чараўнік з краіны Оз" (у адаптаваным выглядзе). Менавіта на яе аснове рускі пісьменнік Волкаў напісаў сваю кнігу.
195 views18:12
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 09:53:51
Елена Гиренок, Эмилия Пранскуте, Инна Гончар, Вероника Пляшкевич и Сергей Жбанков работают над образовательным проектом "Вясёлы садок" для первого белорусскоязычного ютуб-канала "Бэйбус".





https://smartpress.by/news/13395/
225 views06:53
Адкрыць / каментаваць
2021-10-06 20:23:37 Незалежная тэатральная група “Купалаўцы” адкрывае другі сезон прэм'ерай - аўдыёспектаклем паводле апавядання Уладзіміра Арлова “Ордэн Белай Мышы”. Жанр - “казка для дарослых”.

Твор напісаны ў стылі антыўтопіі. Згодна з сюжэтам, у грамадстве няма здаровай канкурэнцыі і ўсё існуе толькі ў адным экзэмпляры. У тым ліку, кароль, які называе ўсіх на “ты”, і пісьменнік.

Ролі агучвалі Віктар Манаеў, Аляксандр Падабед, Георгій Маляўскі і Ігар Дзянісаў.

Аўдыёспектакль створаны ў супрацоўніцтве з падкаст-праектам “3 акт”. Гэта некамерцыйная беларуская ініцыятыва, якая займаецца стварэннем аўдыёспектакляў паводле класічнай і сучаснай драматургіі ў фармаце падкастаў.

Прэм'ера адбудзецца 7 кастрычніка а 19:00 на ютуб-канале “Купалаўцы”.
203 viewsedited  17:23
Адкрыць / каментаваць
2021-10-03 14:28:12 З Опернага звольніўся спявак Павел Пятроў. Яму не падпісалі адпачынак за уласны кошт: Павел зараз часцей выступае за мяжой.

Фармальна ніякіх праблем няма: ён працаваў на 0,25 стаўкі

Але з пункту гледжання рэпутацыі - гэта катастрофа. Пераможца конкурса Operalia, што праходзіць пад патранажам Пласіда Дамінга, не патрэбны тэатру...
194 views11:28
Адкрыць / каментаваць
2021-10-01 11:08:43 РТБД прапануе паглядзець свае старыя спектаклі. Сярод іх - "Жанчыны Бергмана" з Таццянай Мархель і Людмілай Сідаркевіч.

Для мяне гэта сапраўднае свята, бо я не паспеў ўбачыць гэтую пастаноўку і надта шкадаваў пра тое.

Толькі ўлічвайце, што запіс 2002 года, таму якасць відэа і гука будзе адпаведнай.

Прагляд даступны па спасылцы пры набыцці квітка. Кошт усяго 3 рублі.
481 views08:08
Адкрыць / каментаваць
2021-09-29 12:33:20 Дзве лічбы, які паказваюць стаўленне дзяржавы да культуры (глабальна) і да тэатра (у прыватнасці).

У 2006-м за­ро­бак у сфе­ры куль­ту­ры скла­даў 80% ад сярэд­ня­ме­сяч­най па Беларусі.

У 2020-м — 55% (або каля 700 рублёў, якія атрымлівалі далёка не ўсе).
269 views09:33
Адкрыць / каментаваць
2021-09-28 14:43:15 Silver Screen будзе ладзіць паказ спектакляў у кіно і такім чынам працягваць традыцыі TheatreHD.

9 кастрычніка ў VOKA CINEMA адбудзецца прамая трансляцыя "Барыса Гадунова" Метраполітэн-опера. Квіткі тут.
245 views11:43
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 09:04:21 Купалаўскі тэатр аб'явіў ужо чацвёрты кастынг у трупу.

Першы адбыўся ў лістападзе 2020-га, другі - у студзені, трэці - у красавіку.

Нават дзіўна, чаму ніхто не спяшаецца)))
397 views06:04
Адкрыць / каментаваць