Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2021-09-21 21:21:21 Оперны тэатр упершыню за апошні год пракаментаваў канфлікт у калектыве.

Гаворка пра сітуацыю з дырыжорам Дзмітрыем Мацвіенка. Ён заявіў пра сыход з тэатра пасля таго, як яго - па яго словах - адхілілі ад падрыхтоўкі да адной з прэм'ер.
https://www.facebook.com/184160235018825/posts/3817720718329407/
Ёсць дзве праблемы
1. Рэагаваць трэба адразу. Мацвіенка заявіў пра свой сыход 10 верасня, адказ з'явіўся 21-га.
2. Я не знаходжуся ўнутры тэатра і не ведаю сітуацыю знутры. Але з-за масавых звальненняў салістаў і супрацоўнікаў кіраўніцтва Опернага сябе дыскрэдытавала. Што б зараз ні адбылося, дырэкцыі ніхто не паверыць. Нават калі яна ў той ці іншай сітуацыі будзе мець рацыю.
91 viewsedited  18:21
Адкрыць / каментаваць
2021-09-20 16:12:49 Экс-дырэктар Музычнага і Опернага тэатраў Аляксандр Пятровіч знайшоў новую працу.

Калі ў маі гэтага года яго знялі з Опернага, дык адправілі ў Філармонію дырэктарам фальклорнай групы "Купалінка".

У матэрыяле "Мінск-навіны" ён - ужо пенсіянер - фігуруе як галоўны спецыяліст упраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Маскоўскага раёна Мінска.
249 views13:12
Адкрыць / каментаваць
2021-09-18 22:24:07 Спектакль РТБД "Шлюб з ветрам" прызналі лепшым на фестывалі "Белая вежа" у Брэсце.

У Дзмітрыя Чуйкова, выканаўцы галоўнай ролі ў спектаклі "Запіскі юнага доктара" мінскага Тэатра лялек - прыз за лепшую мужчынскую ролю.
220 views19:24
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 17:15:18
190 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2021-09-13 16:37:21 https://euroradio.by/vyalikaya-chystka-vyalikaga-yakim-budze-operny-teatr-paslya-skandalnyh-zvalnennyau
226 views13:37
Адкрыць / каментаваць
2021-09-13 16:37:09 Раней альтэрнатывы Опернаму не было, таму за тэатр трымаліся гадамі — нават рэдка выходзячы на сцэну ці шмат гадоў чакаючы сваёй чаргі для пастаноўкі.

Кадравая чыстка трохі расхістала гэты маналіт. Але галоўныя змены — у будучыні.

Хочацца верыць, што пры іншай культурнай палітыцы і пераменах у краіне паўстануць умовы для стварэння і работы многіх і розных тэатраў. І тады цяперашняя кадравая чыстка толькі паскорыць ператварэнне беларускага Вялікага ў Нацыянальную Оперу.

Напісаў калонку пра сітуацыю ў Оперным тэатры.
224 viewsedited  13:37
Адкрыць / каментаваць
2021-09-13 11:48:57
Пишут, что умер легендарный директор Брестского театра кукол Михаил Шавель. Он 34 года был директором театра, в 2015-м году вернулся сюда худруком. Михаил Александрович добился того, чтобы театр кукол в Бресте получил новое шикарное здание. Он же был советником Белорусского центра UNIMA. Штаб-квартира Международного союза деятелей театра кукол всегда находилась именно в Бресте
39 views08:48
Адкрыць / каментаваць
2021-09-13 11:08:55 У кастрычніку стартуюць паказы Нацпрэміі. Квіткі на асобныя спектаклі можна набыць на сайце Купалаўскага.

12 кастрычніка - "Не пакідай мяне" (Мінскі абласны тэатр з Маладзечна)
13 кастрычніка - "Людзі на балоце" (Мазыр, спектакль Аляксандра Гарцуева)
14 кастрычніка - "Аліса ў краіне цудаў" (Гродзенскі тэатр лялек, 17:00)
16 кастрычніка - "Бальніца на краі свету" (віцебскі тэатр імя Коласа)
20 кастрычніка - "Вечар" (Магілёўскі абласны тэатр з Бабруйска)
21 кастрычніка - "Вій" (Палескі драматычны тэатр з Пінска)
200 views08:08
Адкрыць / каментаваць
2021-09-11 14:50:23 Памерла актрыса Галіна Кухальская. Трыццаць гадоў (1974-2004) працавала ў мінскім Тэатры юнага гледача. Сыграла ролю Ганны Чарнушкі ў тэлеспектаклі "Завеі, снежань" па раману Мележа.
281 viewsedited  11:50
Адкрыць / каментаваць
2021-09-10 23:06:22 Такія розныя лёсы.
Павел Харланчук з'ехаў у Маскву, іграе ў Губернскім тэатры ў Бязрукава.
А Вольга Няфедава стала заслужанай артысткай Беларусі.
122 views20:06
Адкрыць / каментаваць