Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2021-11-20 16:47:31 Заўтра, 21 лістапада можна паглядзець спектакль Vino, які Яўген Карняг паставіў у Кіеве ў Тэатры драмы і камедыі на левым беразе.
P.S. Гэта 21:00 па беларускім часе.


184 viewsedited  13:47
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 13:34:13 В проекте Анскулер бесплатные мастер-классы дают крутые театральные люди.
Актеры Елена Зуй-Войтеховская и Дмитрий Тумас.
Драматург и продюссер Николай Халезин.
237 views10:34
Адкрыць / каментаваць
2021-11-12 23:14:23 https://belmarket.by/news/2021/11/12/news-48052.html
265 views20:14
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 12:08:46 12-14 лістапада Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі запрашае на серыю чытанняў сучасных беларускіх п’ес.

Рэжысёр Дзмітрый Багаслаўскі і акцеры РТБД прадставяць п’есы “Путаница” Аляксея Макейчыка (12 лістапада) і “Благополучие” Марыі Бяльковіч (13 і 14 лістапада).

Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам, у якім акцёры чытаюць тэкст з паперы.

ПУТАНИЦА
(чытанне п’есы)
Дзяніс растаецца з жонкай і вырашае звярнуцца да псіхолага. Праўда, ужо на першым сеансе штосьці ідзе не так, а псіхолаг Марта паводзіць сябе дзіўна. Псіхатэрапія працягваецца, а герой дазнаецца шмат новага пра свайго доктара. Што такое норма, да чаго могуць прывесці курсы па павышэнню самаацэнкі і як знайсці каханнне?
«Путаница» – дасціпная камедыя пра пошук апоры ў сучасным свеце.

Драматург: Аляксей Макейчык

Рэжысёр: Дзмітрый Багаслаўскі

У ролях: Марына Здаранкова, Сяргей Арцёменка

Чытанне адбудзецца на рускай мове
Жанр: камедыя нашага жыцця
16+
Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін
П’еса была напісана на Міжнароднай драматургічнай лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі, патрапіла ў шорт-ліст Фестываля маладой драматургіі «Любимовка» (Масква).
Квіткі:
http://rtbd.by/putanica-2/?ri=2

БЛАГОПОЛУЧИЕ
(чытанне п’есы)
«Дабрабыт» – гісторыя аднаго дня, які не заладзіўся з самага ранку.
Канфлікт суседзяў панэльнага дома запускае чараду недарэчных падзей у жыцці галоўнай гераіні. Здаецца, ўсё пачалося яшчэ раніцай. Магчыма, трэба ўсяго толькі змяніць сваё стаўленне да сітуацыі? І тады вярнецца дабрабыт.

Драматург: Марыя Бяльковіч

Рэжысёр: Дзмітрый Багаслаўскі

У ролях: Анастасія Баброва, Вераніка Буслаева, Канстанцін Воранаў, Дзмітрый Давідовіч, Кацярына Жалудок, Аляксандр Ніканенка

Жанр: гісторыя аднаго дня, які не заладзіўся з самага ранку
Чытанне адбудзецца на рускай мове.
Працягласць: 1 г. 45 хв.
16+
Марыя Бяльковіч – актрыса, беларускі драматург. П’еса «Дабрабыт» патрапіла ў шорт-ліст Фестываля маладой драматургіі «Любімаўка-2019», у спіс адзначаных Конкурса-фестываля сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox-2019», у лонг-ліст Конкурса новай драматургіі «Рэмарка»
Квіткі:
http://rtbd.by/chytanne-pesy-maryi-byalkovich-dabrabyt-blagopoluchie/?ri=2
87 views09:08
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 21:31:22 Некалькі навінаў з дзяржаўнага Купалаўскага тэатра.

У трупу ўзялі некалькі новых акцёраў.
Настассю Агейкіну – раней працавала ў Бабруйску.
Таццяну Гулевіч – раней працавала ў Пінску
Сяргея Бірульчыка – раней працаваў у Пінску.
Юлію Аўчыніну – здымалася ў серыялах.

Спектакль “DONNA SOLA ( Жанчына адна)” паставіць рэжысёр Венедыкт Растрыжэнкаў, у галоўнай ролі – Вольга Няфёдава. Здаецца, гэта яе першая галоўная роля ў Купалаўскім. Мастак Валерый Юркевіч.

Дзіцячы спектакль “Гісторыя шакаладнага дрэва” паставіць Зінаіда Вядзеніна. Калі не памыляюся, гэта яе першы спектакль. Мастак – Любоў Сідзельнікава, якая паспяхова працуе ў Оперным.
255 viewsedited  18:31
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 12:20:30 На сайце РТБД нечакана з'явілася інфармацыя пра новую прэм'еру – «Вецер шуміць у таполях», якую паставіць Аляксандр Гарцуеў. Нечакана, бо ў анонсе на сезон пра яе гаворка не ішла. «Цягам жыцця галоўныя героі – ветэраны вайны, якія знаходзяцца перад “тварам…
227 views09:20
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 12:21:47 Мінскі Тэатр лялек вяртае ў рэпертуар "Калядную гісторыю", якую пяць гадоў таму паставіў Ігар Казакоў. Галоўную ролю гэтым разам выканае Аляксей Сянчыла.

Калі вы не бачылі гэты стыльны і прыгожы спектакль, вельмі рэкамендую.

Паказы адбудуцца 13 лістапада (субота) у 11:00 і 14:00.
248 views09:21
Адкрыць / каментаваць
2021-11-06 22:34:10 12- 16 лістапада ў Бабруйску пройдзе чарговы Фестываль нацыяльнай драматургіі. У праграме: «Тэатр купца Япішкіна» Тэатра-студыі кінакцёра - пастаноўка 1993 года «Чорная панна Нясвіжа» Купалаўскага тэатра 2000 года "Людзі на балоце" Мазырскага тэатра…
118 views19:34
Адкрыць / каментаваць
2021-11-05 11:15:39 П'есу беларускага драматурга Андрэя Іванова "Гэта ўсё яна" паставілі ў Мексіцы ў мясцовым "Teatro de Babel".
241 views08:15
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 10:10:28 Беларускі рэжысёр Аляксандр Янушкевіч выпускае "амаль балет" у Краснадары.

Пра падрабязнасці піша расійскі часопіс "Тэатр".
152 views07:10
Адкрыць / каментаваць