Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2021-12-22 15:46:45 25 снежня а 19:00 "Купалаўцы" пакажуць спектакль “Radziva Prudok” паводле аднайменнай кнігі Андруся Горвата. Паказ адбудзецца на іх YouTube-канале.
211 views12:46
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 23:16:19
171 views20:16
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 23:16:12 У пачатку дзясятых гадоў я супрацоўнічаў з часопісам “Партэр”, які выдаваў наш Оперны: пісаў для іх гістарычныя тэксты пра зорак мінулага. Нумары былі куды больш “тлустыя”, чым у апошнія гады, таму было дзе разгуляцца.

Найбольш аблом чакаў мяне з удавой кампазітара Уладзіміра Солтана, аўтара “Дзікага палявання караля Стаха”: у апошні момант яна перадумала даваць інтэрв’ю і не адчынілася дзверы кватэры. Дарма - біяграфічнага тэкста пра яго так і не з'явілася.

Але цікавых размоў было больш.

З балерынай Басяй Карпілавай – ёй было 90 гадоў, і мы размаўлялі пра даваенны Баку і франтавыя брыгады.

З сям’ёй Аляксея Кагадзеева, які кіраваў хорам Опернага да Ніны Ламановіч.

І з сынам Святланы Данілюк. Дакладней, спачатку ў 2011-м выйшаў тэкст пра яе. Потым мы пазнаёміліся з Максімам Федасеевым, і ў 2015-м я рабіў з ім інтэрв’ю пра яго маці для “Народнай Волі”. І вось цяпер паглядзеў фільм “Cвятлана Данілюк”, які Максім – па адукацыі рэжысёр дакументальнага кіно – зняў пра знакамітую спявачку, народную артыстку СССР.

Чаму гэта добрая стужка?

Яна – цэльная. Праз увесь фільм праходзіць музыка і лейтматыў оперы “Кармэн”, сюжэтныя павароты якой добра статуюцца з біяграфіяй Данілюк.

Вельмі ўдала выбрана інтанацыя. У інтэрв’ю Максім цытаваў мне дзённікі маці, якая пісала: «Главное препятствие – мой характер и неумение держать знакомство с нужными людьми». Рэжысёр адразу паведамляе начатку, што ён – сын гераіні, і гэтым здымае ўсе патэнцыйныя прэтэнзіі (чаму няма крытыкі або пэўнай рэзкасці).

Фільм не ігнаруе пэўныя моманты. Ужо тады, у 2015-м мне імпанавала, што Максім не саромеўся казаць пра развод бацькоў і тлумачыць яго прычыны. У стужцы гэты момант ёсць, але адлюстраваны ён тактоўна і далікатна. Роўна настолькі, наколькі трэба для канцэпцыі.

Якасны сцэнарый. У фільме ўдала чаргуюцца архіўныя кадры, панарамныя здымкі і інтэрв’ю з экспертамі (Уладзіслаў П’яўко, якога запісалі пры яго жыцці; Наталля Гайда, Наталля Руднева, Марыя Гулегіна), дзякуючы чаму стужка глядзіцца вельмі лёгка – нават калі ведаць большасць фактаў.

Нарэшце, гэта добрая магчымасць даведацца пра беларускую тэатральную гісторыю і паслухаць беларускую оперную легенду, чый голас гучыць вельмі прыгожа і зараз, праз гады пасля яе сыходу з жыцця.

У карціне мяне расчараваў толькі адзін момант. Дакладней, толькі адзін спікер. Калі яшчэ дакладней, неадпаведнасць паміж яго словамі і дзеяннямі. Хто ў тэме, той зразумее. Але магчыма, яго запісвалі загадзя.

А так цудоўны фільм. Спадзяюся, яго раней ці пазней выкладуць у вольны доступ, каб яго маглі паглядзець усе.
177 viewsedited  20:16
Адкрыць / каментаваць
2021-12-19 22:12:23
Сучасны беларускі тэатр у адным фота :) Насамрэч, гэта прэм'ера Новага драматычнага.
207 views19:12
Адкрыць / каментаваць
2021-12-19 13:12:45 Сёння «Купалаўцы» прапануюць прэм'еру ў аўдыёфармаце. Гаворка пра «1984» Джорджа Оруэла. Нагадаю, што ў часы Савецкага Саюзу гэты твор быў забаронены ажно да 1988 года. Хаця апублікаваны быў яшчэ ў 1949-м, а перакладзены не менш, чым на 65 моў.

Прэм’ера-трылогія будзе гучаць тры вечары, 19, 20 і 21 снежня 2021 года на ютуб-канал “Купалаўцы”.
Пачатак у 19:00
Пераклад – Сяргей Шупа. Рэжысёры і рэдактары запісу – Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш.

Таксама да канца снежня вы можаце паглядзець яшчэ некалькі спектакляў. Напрыклад, "Дзіця з Батлеема" 1997 года, які Мікалай Пінігін паставіў для "Вольнай сцэны" (так раней называўся РТБД).
Вельмі цікавы фармат: монаспектакль Таццяны Мархель - акрамя яе на сцэне толькі двое музыкаў - спалучаны з батлейкай.

"Дзіця з Батлеема" не столькі спектакль пра рэлігію ды веру, як беларускі погляд на яе. І выбар у якасці актрысы Мархель – без перабольшвання, вялікай нацыянальнай актрысы – тут невыпадковы. У спалучэнні біблейскай гісторыі з народнымі песнямі, малітваў – са зваротамі да шаптух праяўляецца нечаканае, але, калі паразважаць, тыповае стаўленне беларусаў да веры, якая канчаткова прыйшла да нас позна, а таму пакінула ў сабе багата паганскіх звычаяў.

У параўнанні з асобай Мархель, з верай і хрысціянскімі каштоўнасцямі яе гераіні Ірад і яго памагатыя выглядаюць карыкатурна і дробна. Нездарма лёс гэтага цара вырашаецца якраз па законах батлейкі.

Набыць квіток можна тут.

РТБД звяртае ўвагу, што відэа чорна-белае, гук і якасць карцінкі адпаведныя часу, калі быў зроблены гэты запіс. Але галоўнае, што спектакль захаваўся.
103 views10:12
Адкрыць / каментаваць
2021-12-04 23:12:04
Спектакль Яўгена Карняга стаў адным з пераможцаў украінскай тэатральнай прэміі GRA
311 views20:12
Адкрыць / каментаваць
2021-12-04 12:03:51 "Беларуская культура, беларускі тэатр у прыватнасці, вярнуліся да стану 2000-х гадоў, калі існавалі дзяржаўныя тэатры і нейкія антрэпрызы. За 10 гадоў узнікла сістэма альтэрнатыўных тэатраў, якая зараз практычна знікла". Даў каментар Deutshe Welle.
329 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 18:05:13 В Минске скоро премьера. Музыкальная сказка для всей семьи "Тайна снежной королевы"

4 декабря (СБ, 16.00),
5 декабря (ВС, 12.00),
25 декабря (СБ, 11.00, 13.30, 16.00)

Спектакль создан по мотивам кинофильма с Алисой Френдлих и Олегом Ефремовым в главных ролях и является продолжением известной сказки Андерсена.

В белорусской театральной версии главные роли — Снежной королевы и Голоса Сказки — исполнят Вероника Пляшкевич и Сергей Чекерес. Режиссер — Ольга Здярская, музыкальный руководитель — Татьяна Трухан, хореограф — Екатерина Коваленко, художник — Андрей Жигур.

Это проект театральной компании "МюзикЛэнд", до этого выпустившей мюзикл "Динь-дон, я ваша мама".

Показы пройдут на сцене Центрального Дома офицеров (ул. Красноармейская, 3).

БИЛЕТЫ

Инфо: +375 29 7503003
133 views15:05
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 09:10:22 З 2 студзеня ў Коласаўскім тэатры не будуць працаваць Арцём Герак, Анжэла Баркоўская і Юлія Крашэўская. Самае цікавае, што толькі Арцём іграў у спектаклі "Ціль" адну з галоўных роляў. Яго калегі выконвалі ролі другога плану. Таму пастаноўка стала толькі падставай для такога рашэння чыноўнікаў.

Баюся, што гэта не канец. Зверху проста дачакаюцца, пакуль у кагосьці яшчэ скончыцца кантракт, каб яго не працягнуць.

Беларуская тэатральная гісторыя пішацца літаральна на нашых вачах. Потым мы прачытаем пра гэтыя падзеі ў кнігах.

Але як гэта патлумачыць звольненым? І дзе ім працаваць? У горадзе ўсяго два тэатра, у другі (да таго ж тэатр лялек, а не драматычны) іх дакладна не возьмуць.
80 views06:10
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 17:15:34 У віцебскім Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа пасля прэм'еры знялі з рэпертуара спектакль "Ціль". Пішуць, што, сярод, іншага чыноўнікам не спадабалася фраза "Жыве Фландрыя"...

А яшчэ з Гродзенскага тэатра лялек звольнілі актрысу Настассю Суханосік.

Няма слоў.
378 views14:15
Адкрыць / каментаваць