Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-01-25 15:45:17
Фотафакт. Калі дызайн афішы ў дзяржаўным Купалаўскім тэатры кажа сам за сябе
154 views12:45
Адкрыць / каментаваць
2022-01-13 21:10:26 Паглядзеў "Запіскі афіцэра Чырвонай арміі" ("Купалаўцы", рэжысёр Мікалай Пінігін). Атрымалася гэткае прывітанне з дзясятых у духу дзевяностых: асветніцкі літаратурацэнтрычны апавядальна-ілюстрацыйны спектакль, за лепшыя моманты ў якім трэба падзякаваць пісьменніку Сяргею Пясецкаму, а яшчэ акцёру Віктару Манаеву, што з'яўляецца ў адным з эпізодаў.

Значэнне, "Запісак", бадай, у тым, што яны паказваюць як незваротна змяніліся "Купалаўцы". Іх папярэднія пастаноўкі (напрыклад, "Войцэк" ды "Страх"), ды і наогул увесь цяперашні рэпертуар са спектаклямі ў пастаноўцы Рамана Падалякі так кантрастуюць з "Запіскамі", што гаворка нібыта ідзе пра розныя калектывы.

Калі казаць пра будучыню, то "Купалаўцы" хутчэй пойдуць новым шляхам, і тады іх перазагрузка - ды вымушаная адмова ад старога рэпертуару - акажацца дарэчы ў кантэксце будучага развіцця. А, магчыма - калі лінія "Запісак" будзе мець працяг - то новае сутыкнецца са старым. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца.
253 views18:10
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 10:49:00
Скоро в Большом театре покажут «Пиноккио». И лучше бы вам его не пропустить

Оперу «Пиноккио» в Большом театре покажут 23 января — и это чудо. До этого спектакль попал в афишу всего несколько раз, хотя премьера состоялась в конце декабря 2020 года.

Театральный критик Денис Мартинович уже был на спектакле и написал, почему его стоит посмотреть даже взрослым: afisha.me/news/review/851.html?tg
216 views07:49
Адкрыць / каментаваць
2022-01-07 10:08:17
239 views07:08
Адкрыць / каментаваць
2022-01-07 10:08:11 17, 18 і 26 лютага ў РТБД прэм'ера пастаноўкі “Пачупкі”.

Тэатр анансуе яе як другую частку спектакля “Шлюб з ветрам”, другі крок пагружэння рэжысёра Яўгена Карняга, кампазітара Кацярыны Аверкавай і РТБД у беларускую культуру.

Гэта спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Спектакль, у якім галоўным выяўленчым сродкам выступіць менавіта гук.

Квіткі тут: https://rtbd.by/kvitki-online/pachupki/
253 views07:08
Адкрыць / каментаваць
2022-01-04 14:36:31 Кацярына Дулава, рэктар Акадэміі музыкі, стала новым дырэктарам Опернага тэатра. Вячаслаў Гарбузаў адпрацаваў толькі восем месяцаў і запомніўся хіба звальненнямі акцёраў.
276 viewsedited  11:36
Адкрыць / каментаваць
2021-12-31 14:23:49
Дзякуй, што чыталі! З надыходзячым! :)
171 views11:23
Адкрыць / каментаваць
2021-12-29 22:13:06
Працягваем наш экспертны забег па выніках года: сёння — крытык Дзяніс Марціновіч і ягоныя тры істотныя пункты для тэатральнага 2021-га.

Дзейнасць «Купалаўцаў»

Запатрабаванасць беларускіх акцёраў за мяжой

Прэм'ера «Нататак юнага доктара»

Чытаць цалкам

А якім для вас быў беларускі тэатр у 2021 годзе

Кіно-2021 па версіі Ірэны Кацяловіч чытайце тут
179 views19:13
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 17:25:05 З РТБД звольнілі мастацкага кіраўніка, рэжысёра Аляксандра Гарцуева.

Верагодна, тэатр чакае яшчэ адно абнуленне. Першае было, калі ў пачатку нулявых звольнілі Валерыя Мазынскага. Цяпер - асабліва калі бачыш шматлікія адмены спектакляў - мы, напэўна, ўбачым другое.

Тэатр рызыкуе паўтарыць лёс Купалаўскага. І тады, праз гады ўсё зноў давядзецца пачынаць з нуля.
247 views14:25
Адкрыць / каментаваць
2021-12-23 14:39:07 Рэжысёр Данііл Філіповіч зноў паставіць спектакль у дзяржаўным Купалаўскім тэатры. Мінкульт дае грошы на яго пастаноўку «Р+Д = Каханне!» па матывах "Рамэо і Джульеты".

Таксама грошы дадуць рэжысёрам Таццяне Самбук на спектакль "Вішнёвы сад" («ТрыТформаТ», праект Веры Паляковай) і Аляксандру Карышаву ("Брыдкае качаня" у Гродзенскім тэатры лялек).
272 viewsedited  11:39
Адкрыць / каментаваць