Get Mystery Box with random crypto!

Паглядзеў 'Запіскі афіцэра Чырвонай арміі' ('Купалаўцы', рэжыс | Martsinovich Theatre

Паглядзеў "Запіскі афіцэра Чырвонай арміі" ("Купалаўцы", рэжысёр Мікалай Пінігін). Атрымалася гэткае прывітанне з дзясятых у духу дзевяностых: асветніцкі літаратурацэнтрычны апавядальна-ілюстрацыйны спектакль, за лепшыя моманты ў якім трэба падзякаваць пісьменніку Сяргею Пясецкаму, а яшчэ акцёру Віктару Манаеву, што з'яўляецца ў адным з эпізодаў.

Значэнне, "Запісак", бадай, у тым, што яны паказваюць як незваротна змяніліся "Купалаўцы". Іх папярэднія пастаноўкі (напрыклад, "Войцэк" ды "Страх"), ды і наогул увесь цяперашні рэпертуар са спектаклямі ў пастаноўцы Рамана Падалякі так кантрастуюць з "Запіскамі", што гаворка нібыта ідзе пра розныя калектывы.

Калі казаць пра будучыню, то "Купалаўцы" хутчэй пойдуць новым шляхам, і тады іх перазагрузка - ды вымушаная адмова ад старога рэпертуару - акажацца дарэчы ў кантэксце будучага развіцця. А, магчыма - калі лінія "Запісак" будзе мець працяг - то новае сутыкнецца са старым. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца.