Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-05-24 12:51:26 Учора драматурга Аляксея Дударава перавыбралі старшынёй Беларускага саюза тэатральных дзеячоў.
Натуральна, на безальтэрнатыўнай аснове :) Іншых кандыдатаў не было.

На сваёй пасадзе Дудараў з 1992 года. Але нават у сярэдзіне 2000-х, калі я пачаў цікавіцца тэатрам, ад СТД ужо амаль нічога не засталося.
102 views09:51
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 08:23:19
246 views05:23
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 08:23:12 Днямі мяне запрасілі на фестываль у расійскую Кінешму, учора - у Крым. Відаць, трапіў у нейкую базу крытыкаў. Давялося ўдакладніць прыналежнасць Крыма, каб больш не запрашалі)
247 views05:23
Адкрыць / каментаваць
2022-05-13 10:22:01
Жывіце, Ганна!
239 views07:22
Адкрыць / каментаваць
2022-05-13 09:19:40 На жаль, не заўжды адсочваю навіны ў рэгіянальных тэатрах.

Учора згадаў у размове экс-купалаўца, рэжысёра Віталя Краўчанку, які з лютага 2021-га з'яўляўся мастацкім кіраўніком Гомельскага моладзевага тэатра. Высветлілася, што ён ужо не працуе на сваёй пасадзе з лютага 2022-га. Натуральна, яго месца вакантнае.

Краўчанка паставіў у Гомелі сем спектакляў (як падчас працы мастацкім кіраўніком, так і раней): "Метад", "Каралева прыгажосці", "Урод", "Дзядзька Ваня", "Тата", "Ціха тут на досвітках" і "Танга матылька".
405 viewsedited  06:19
Адкрыць / каментаваць
2022-05-08 21:23:28 “Кандыд”, Літоўскі тэатр оперы і балета

У мінулым, даваенным тэтральным жыцці Анастасія Грыненка паставіла ў Музычным тэатры “Вестсайдскую гісторыю” Бернстайна. Аншлагаў не назіралася. Спектакль атрымаўся шыкоўным, але адзіным у рэпертуары з “нешчаслівым” фіналам ды яшчэ з нязвыклай вуху музыкай, якая ва ўсім астатнім свеце даўно стала класікай.

“Кандыд” таго ж кампазітара паставілі ў Літоўскім оперным тэатры ў 2019-м. Але і зараз, праз тры гады пасля прэм’еры ён працягвае збіраць аншлагі. У гэтым бачу цывілізацыйную тэатральную прорву паміж нашымі краінамі (нават, калі ўлічваць, што з-за каранавіруса спектакль пэўны час не ішоў).

Зрэшты, адрозненне паміж Мінскам і Вільнюсам яшчэ і ў побытавых дробязях. У нашым Оперным мяне заўжды раздражнялі велізарныя чэргі ў гардэроб і буфет (а яшчэ некаторыя спектаклі). Нізкі старт пасля закрыцця заслоны ў антакце або ў фінале не надта стасуецца з высокім мастацтвам. Але як быць, калі не хочаш прастаяць увесь антракт у чарзе?

У Вільнюсе гэтыя пытанні вырашаюцца элегантна і проста. У кожным гардэробе працуюць не адзін чалавек, а два, прычым маладзёны. Яны рухаюцца надзвычай хутка – чарга знікае імгненна. З буфетам усё яшчэ прасцей. На століках адразу стаяць ежа і напоі. Падыходзіш, сядаеш – і ў працэсе расплочаваешся. Ніякіх чэргаў.

Але вярнуся да спектакля, які атрымаўся вельмі стыльным, вытрыманым, лёгкім і адначасова гумарыстычным (дырыжор Рычардас Шуміла). Французскі рэжысёр Vincent Boussard робіць стаўку на ўмоўнасць падзей і бярэ на ўзбраенне іранічны позірк з боку.

Сцэнаграфія спектакля ўмоўная ў квадраце: спачатку мастак Vincent Lemaire адсякае частку прасторы, змяшчаючы дзеянне ў акрэслены прамагувольнік (прастора, што засталася за яго межамі, выкарыстоўваецца пад відэапраекцыю). Пасля робіць у ім два ўзроўні. На ўзвышэнні знаходзіцца хор, які ўвасабляе то мінакоў, то інквізіцыю, то умоўных гледачоў, а таксама апавядальнік (часам ён з’яўляецца і на авансцэне). Унізе адбываюцца асноўныя падзеі аперэты і разгортваецца трагедыя і адначасова камедыя жыцця.

Выканаўцы ствараюць цудоўны ансамбль, у якім ззяе беларуска Маргарыта Ляўчук. Вельмі артыстычная, разняволеная, абаяльная і харызматычна, яна – хай гэта і прагучыць штампам – літаральна купалася ў партыі Кунігунды і адрывавалася на сцэне на поўную. Сімвалічна, што знаёмства гледачоў з яе гераіняй пачынаецца… з ванны, дзе гераіня бавіць час у шыкоўнай сіняй сукенцы. Потым пачнецца вайна – і ванну падымуць над сцэнай, як злавесны сімвал разбуранага мірнага жыцця. Хоць у выбары гэтага прадмета ёсць свая сумная іронія.

Але наогул яе Кунігунда – абаяльная playgirl (выпендруся і ўжыву англіцызм – спадзяюся, што правільна), якая з уласцівым ёй французскім шармам можа лёгка знайсці сабе спадарожнікаў ва ўсім свеце – ад Парыжа да Буэнас-Айрэса.

Праводзячы дзяўчыну праз дзясятак краін, а таксама звязаных з гэтымі вандроўкамі прыгодаў, рэжысёр урэшце змяшчае герояў у шпіталь. Дагэтуль гераіня Ляўчук паспявае змяніць дзясятак шыкоўных сукенак, якія максімальна падкрэсліваюць яе вытанчаную постаць. Тут на ёй няўклюдная вопратка, якая сведчыць пра беднасць, марнасць ўсіх намаганняў і агульную расчараванасць у жыцці.

Вальтэраўскі заклік “Апрацоўваць свой сад” у гэтым кантэксце мае некалькі адценняў . Гэта жаданне герояў пераасэнсаваць свае каштоўнасці, пасталець пасля бурнай маладосці і пазбавіцца ад ілюзій. А ў сённяшніх рэаліях – яшчэ і спыніць свой няспынны эмігранцкі бег, пачаць жыць сённяшнім днём, шукаючы гармонію ў шчаслівых сямейных дробязях.
172 viewsedited  18:23
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 20:48:49 Паглядзеў "Альпійскую баладу" (рэжысёр Святлана Навуменка).

Люблю РТБД, але атрымаўся вельмі слабы "дацкі" спектакль да 9 мая.

У большасці сцэн вельмі эмацыйны, шумны. Грыміць аднатыпная музыка, крычаць акцёры - нібыта хаваюцца ў гарах ад нацыстаў, а аруць так, каб нават глухі пачуў (асабліва гэтым злаўжывае студэнтка Акадэміі мастацтваў Юлія Лазоўская, якая іграе Джулію).

Вельмі ілюстрацыйны відэашэраг: кажуць пра штык, паказваюць штык. Натуральна, і без "Кацюш" не абышліся.

На жаль, у спектаклі няма праўды жыцця. За выключэннем некалькіх лірычна-побытавых сцэн выканаўцы галоўных роляў не надта разумеюць ні час, ні сваіх герояў (хоць Аляксандр Ніканенка, што ўвасабляе Івана, больш пераканаўчы).

Атрымліваецца вельмі павярхоўнае ўвасабленне твору Васіля Быкава. Зрэшты, калі не ведаць, што гаворка пра аповесць класіка беларускай літаратуры, дык і не пазнаеш. Такое ўражанне, што на сцэне пастаўлены ідэалагічна правільны савецкі твор.
230 viewsedited  17:48
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 08:56:15 Сёння, 6 мая ў РТБД адбудзецца прэм’ера спектакля “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава (рэжысёр Святлана Навуменка). Анлайн-паказ можна паглядзець тут.
Пачатак — у 19:00.
295 views05:56
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 18:08:27
В Бресте спустя несколько лет режиссерского безвластия назначили нового главного. Им стал Денис Казачук, актер Большого театра кукол (Санкт-Петербург), режиссер.

Денис Казачук в 2011 году закончил СПбГАТИ у Руслана Кудашова (артист театра кукол). Как режиссер дебютировал в 2014 году. Был главным режиссером в Московском областном театре кукол. Говорит, что исповедует авторский театр.

В Бресте Денис Казачук в прошлом году поставил спектакль "Белый Клык".
93 views15:08
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 09:42:44 Оперны аб'явіў набор у балетную трупу (аб'ява ўчора з'явілася ў сацыяльных сетках тэатра, але зараз ужо выдалена).

Да гэтага дырэктар Кацярына Дулава заявіла ў інтэрв'ю "Саўбелцы" пра дамоўленасці з піцерскай Акадэміяй Ваганавай — маўляў, у Мінск будуць размяркоўваць частку выпускнікоў.

Нічога добрага ў гэтым няма.
Апошнім часам з беларускай трупы пасыходзілі шмат салістаў. Але кім іх замяніць?

Лепшыя піцерскія выпускнікі пойдуць у Марыінку, Міхайлаўскі ці да Эйфмана. Нам застануцца тыя, хто туды не падыдзе.

І які ж узровень падрыхтоўкі ў нашым каледжы, калі (не чакаючы выпуску) тэатр шукае іншых салістаў?
193 views06:42
Адкрыць / каментаваць