Get Mystery Box with random crypto!

На жаль, не заўжды адсочваю навіны ў рэгіянальных тэатрах. У | Martsinovich Theatre

На жаль, не заўжды адсочваю навіны ў рэгіянальных тэатрах.

Учора згадаў у размове экс-купалаўца, рэжысёра Віталя Краўчанку, які з лютага 2021-га з'яўляўся мастацкім кіраўніком Гомельскага моладзевага тэатра. Высветлілася, што ён ужо не працуе на сваёй пасадзе з лютага 2022-га. Натуральна, яго месца вакантнае.

Краўчанка паставіў у Гомелі сем спектакляў (як падчас працы мастацкім кіраўніком, так і раней): "Метад", "Каралева прыгажосці", "Урод", "Дзядзька Ваня", "Тата", "Ціха тут на досвітках" і "Танга матылька".