Get Mystery Box with random crypto!

Оперны аб'явіў набор у балетную трупу (аб'ява ўчора з'явілася | Martsinovich Theatre

Оперны аб'явіў набор у балетную трупу (аб'ява ўчора з'явілася ў сацыяльных сетках тэатра, але зараз ужо выдалена).

Да гэтага дырэктар Кацярына Дулава заявіла ў інтэрв'ю "Саўбелцы" пра дамоўленасці з піцерскай Акадэміяй Ваганавай — маўляў, у Мінск будуць размяркоўваць частку выпускнікоў.

Нічога добрага ў гэтым няма.
Апошнім часам з беларускай трупы пасыходзілі шмат салістаў. Але кім іх замяніць?

Лепшыя піцерскія выпускнікі пойдуць у Марыінку, Міхайлаўскі ці да Эйфмана. Нам застануцца тыя, хто туды не падыдзе.

І які ж узровень падрыхтоўкі ў нашым каледжы, калі (не чакаючы выпуску) тэатр шукае іншых салістаў?