Get Mystery Box with random crypto!

Паглядзеў 'Альпійскую баладу' (рэжысёр Святлана Навуменка). Л | Martsinovich Theatre

Паглядзеў "Альпійскую баладу" (рэжысёр Святлана Навуменка).

Люблю РТБД, але атрымаўся вельмі слабы "дацкі" спектакль да 9 мая.

У большасці сцэн вельмі эмацыйны, шумны. Грыміць аднатыпная музыка, крычаць акцёры - нібыта хаваюцца ў гарах ад нацыстаў, а аруць так, каб нават глухі пачуў (асабліва гэтым злаўжывае студэнтка Акадэміі мастацтваў Юлія Лазоўская, якая іграе Джулію).

Вельмі ілюстрацыйны відэашэраг: кажуць пра штык, паказваюць штык. Натуральна, і без "Кацюш" не абышліся.

На жаль, у спектаклі няма праўды жыцця. За выключэннем некалькіх лірычна-побытавых сцэн выканаўцы галоўных роляў не надта разумеюць ні час, ні сваіх герояў (хоць Аляксандр Ніканенка, што ўвасабляе Івана, больш пераканаўчы).

Атрымліваецца вельмі павярхоўнае ўвасабленне твору Васіля Быкава. Зрэшты, калі не ведаць, што гаворка пра аповесць класіка беларускай літаратуры, дык і не пазнаеш. Такое ўражанне, што на сцэне пастаўлены ідэалагічна правільны савецкі твор.