Get Mystery Box with random crypto!

Martsinovich Theatre

Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre M
Лагатып тэлеграм-канала martsinovch_theatre — Martsinovich Theatre
Адрас канала: @martsinovch_theatre
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 485
Апісанне з канала

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-05-02 15:42:02
Навошта Вера Палякова стала дырэктарам ТЮГа? Каб паказваць на яго сцэне спектаклі "ТрыТФармаТ"! Між іншым, жывы гук)
191 viewsedited  12:42
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 14:09:31
"Перад намі прафесійна пастаўленая псіхалагічная гісторыя з элементамі трылеру, якая трымае ўвагу гледачоў цягам усяго дзеяння".

Тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч наведаў нядаўні віленскі паказ спектаклю “Error 403” па п'есе Мікалая Халезіна.

Гэта гісторыя пра забойства Аляксандра Тарайкоўскага падчас беларускіх паслявыбарных пратэстаў, якую летась Мікалай Халезін і Наталля Каляда паставілі ў эстонскім тэатры Vaba Lava.

Чытаць рэцэнзію цалкам

#byculture_review
138 views11:09
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 09:55:35 Першым спектаклем, над якім Ігар Колб будзе працаваць у якасці галоўнага балетмайстра Опернага, стане "Жызэль".
Гэта будзе ўжо шостая інтэрпрэтацыя балета Адольфа Адана ў Мінску.

Папярэдняя, пятая прэм'ера адбылася ў 2012-м. Аднаўленне класікі ХІХ стагоддзя ажыццявіў вядомы расійскі танцоўшчык і харэограф Мікіта Далгушын.

Дзесяць гадоў таму я пісаў рэцэнзію і назваў яе "Мяняем «Жызэль»… на «Жызэль»!" Атрымалася нечакана актуальна, бо з улікам цяперашняй сітуацыі чакаць радыкальнай інтэрпрэтацыі не выпадае. Таму мне цяжка зразумець, навошта тэатру новая "Жызэль".
197 views06:55
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 10:02:24 У РТБД новая прэм'ера: "Альпійская балада" па Васілю Быкаву. Рэжысёр Святлана Навуменка (сярод яе іншых спектакляў - "Адамавы жарты" і "Купала. Кругі раю").

Галоўныя ролі — Івана і Джуліі — выканаюць студэнты Акадэміі мастацтваў.

Першы паказ - 6 мая.
258 views07:02
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 08:57:35 Рэдкая за апошні час добрая навіна: галоўным балетмайстарам Опернага тэатра хутчэй за ўсё стане Ігар Колб - беларус, які зрабіў кар'еру танцоўшчыка ў Марыінскім тэатры.

Ён зменіць Юрыя Траяна, які сышоў на пенсію.

Колб яшчэ не працаваў з вялікай формай, але ўжо ставіў мініяцюры - паглядзім, што ў яго атрымаецца.

Upd: Калба прызначылі на гэтую пасаду
280 viewsedited  05:57
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 21:10:30 Случайно наткнулась в Instagram. Без комментариев
278 views18:10
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 21:10:30
274 views18:10
Адкрыць / каментаваць
2022-04-06 09:48:37 Да 30 красавіка можна паглядзець анлайн тры спектаклі РТБД:
“Шлюб з ветрам” (кошт 15 рублёў),
“Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” (кошт 10 рублёў),
“Раскіданае гняздо” (кошт 10 рублёў).
630 views06:48
Адкрыць / каментаваць
2022-03-31 18:08:29
Тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч паглядзеў спектакль Беларускага свабоднага тэатра "Сабакі Эўропы" і спецыяльна для @by_culture апісаў свае ўражанні ад лонданскага эфіру і мінскага паказа, які ён бачыў у 2020-м:

"Галоўная праблема гэтай пастаноўкі ў тым, што яна – і па сваім узроўні, і па закладзеным у ім мэсіджах – засталася ў мірным, дарэвалюцыйным і даваенным 2020-м. Ужо тады “Сабакі” ўспрымаліся як тыповы беларускі эксперыментальны спектакль са сваімі плюсамі і мінусамі. Падзеяй хутчэй з’яўлялася не сама пастаноўка, а яе паказ у цэнтры Мінска, які яшчэ на некалькі "сантыметраў" пашыраў тэрыторыю дазволенага".

Чытаць рэцэнзію цалкам


#byculture_review
784 views15:08
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 10:23:42 Спектакль у дзяржаўным Купалаўскім тэатры паставіць рэжысёр Ігар Малаў.

Ходзяць чуткі, што ён нібыта не ведае беларускую мову, але шчыра скажу, што гэта неправераная інфармацыя.

Гугл кажа, што ён ставіў у расійскіх Варкуце, Таганроге, Шадрынске і Вічузе, а таксама ў Прыднястроўі.
578 views07:23
Адкрыць / каментаваць