Get Mystery Box with random crypto!

Першым спектаклем, над якім Ігар Колб будзе працаваць у якасці | Martsinovich Theatre

Першым спектаклем, над якім Ігар Колб будзе працаваць у якасці галоўнага балетмайстра Опернага, стане "Жызэль".
Гэта будзе ўжо шостая інтэрпрэтацыя балета Адольфа Адана ў Мінску.

Папярэдняя, пятая прэм'ера адбылася ў 2012-м. Аднаўленне класікі ХІХ стагоддзя ажыццявіў вядомы расійскі танцоўшчык і харэограф Мікіта Далгушын.

Дзесяць гадоў таму я пісаў рэцэнзію і назваў яе "Мяняем «Жызэль»… на «Жызэль»!" Атрымалася нечакана актуальна, бо з улікам цяперашняй сітуацыі чакаць радыкальнай інтэрпрэтацыі не выпадае. Таму мне цяжка зразумець, навошта тэатру новая "Жызэль".