Get Mystery Box with random crypto!

На выходных можна будзе паглядзець новую прэм'еру «Купалаўцаў» | Martsinovich Theatre

На выходных можна будзе паглядзець новую прэм'еру «Купалаўцаў» — "Дзяды" Міцкевіча

25 чэрвеня (субота) а 23:00 паводле беларускага часу яго могуць убачыць спонсары YouTube-канала гэтай трупы. Дастаткова перайсці па спасылцы https://www.youtube.com/channel/UCoS4_e9Re3RGf1obN_6Wepw , націснуць кнопку "спансіраваць" і чакаць прэм'еру.

Усе астатнія змогуць убачыць "Дзяды" 26 чэрвеня (нядзеля) а 19:00 па мінскім часе.

Пераклад – Серж Мінскевіч
Пастаноўка – Павел Пасіні
Сцэнаграфія і касцюмы – Аляксандра Канарска
Музыка – Эрык Арлоў-Шымкус
Сцэнарная кансультацыя – Ірына Лапо
Гук – Ярэк Рудніцкі
Святло – Мікалай Суркоў
Грым – Аляксандра Дэмбоўчык

Ролі выконваюць:
Гусьлярка / Пані Ралісон – Зоя Белахвосцік
Дзяўчына / Дух / Зося – Валянціна Гарцуева
Прыяцель вязня / Байкоў – Аляксандр Зелянко
Юзя / Анёл / Сава – Крысціна Дробыш
Сэнатар / Злы Пан – Алег Гарбуз
Доктар – Андрэй Корзан
Густаў / Палікан / Крук – Андрэй Дробыш
Конрад – Аляксандр Гарцуеў
Ксёндз Пётр – Эрык Арлоў-Шымкус