Get Mystery Box with random crypto!

У Тэатры-студыі кінаакцёра паставяць спектакль 'Мікітаў лапаць | Martsinovich Theatre

У Тэатры-студыі кінаакцёра паставяць спектакль "Мікітаў лапаць" па п'есе Міхася Чарота. Тэкст свежы, актуальны, 1923 года. Раскажу сюжэт, мо, каго зацікавіць))

Мікіта закаханы ў вясковую прыгажуню Зоську, Зоська любіць Саўку, а маці Зоські і Саўкі ніяк не могуць зладзіць паміж сабой. І тут на дапамогу прыходзіць той самы “Мікітаў лапаць” і разгортваецца сапраўднае шоу з песнямі, жартамі і танцамі.

Калі сур'ёзна, цудоўная ілюстрацыя сучаснага тэатральнага працэсу. А яшчэ выбар такой п'есы дазваляе адказаць, што цяпер лічыцца актуальным.