Get Mystery Box with random crypto!

ГУРНЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ Г
Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ
Адрас канала: @dhurnievic
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.23K
Апісанне з канала

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-08-31 00:23:55 Міхаіл Гарбачоў - чалавек зусім не з маёй казкі. Да канца камуніст, які не бачыў незалежнасці для народаў імперыі. Але як нам пашанцавала, што савок узначаліў чалавек, у якога было больш сумлення, чым у папярэднікаў і які хацеў вылекаваць хворага монстра і ў выніку прывёў да самазнішчэння. Гэта сапраўдная казка.
463 views21:23
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 21:14:59 Самая натхняльная частка падкасту "Красаўцы", ужо чацьвёртая. Яна пра тое, як беларускія жанчыны спынілі на некаторы час гвалт сілавікоў.



734 views18:14
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 11:06:59 Лукашэнка быў сярод 3% дэпутатаў, якія 31 год таму не прагаласавалі за незалежнасць Беларусі

Ён пазіцыянуе сябе як стваральніка беларускай дзяржаўнасці і галоўнага гаранта яе суверэнітэту. Тым часам на «сэсіі Незалежнасці» ў жніўні 1991 году дэпутат Лукашэнка дэманстратыўна адмовіўся галасаваць за незалежную Беларусь. Напісаў, як гэта было і хто насамрэч аднаўляў нашу дзяржаўнасць. Сёння 31 год ад той даты.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/32003722.html
1.8K viewsedited  08:06
Адкрыць / каментаваць
2022-08-23 19:18:27 Трэцяя частка падкасту "Красаўцы". Яна атрымалася бадай самай драматычнай, бо расказвае пра панядзелак і аўторак пасля выбараў. Першыя дзве серыі паслухалі ўжо больш за чвэрць мільёна разоў. Далучайцеся!



1.6K views16:18
Адкрыць / каментаваць
2022-08-19 09:45:46 Жнівеньскі путч у СССР: як камуністы перахімічылі, усё сапсавалі і як на гэтым выйграла Беларусь

Сёння гадавіна путчу ГКЧП. Гэта вельмі важны ўрок пра ўрокі гісторыі. Каб уратаваць СССР ад распаду, 19 жніўня 1991 году група артадаксальных лідэраў КПСС разам з кіраўніцтвам КДБ пачала путч супраць прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова. Путчысты пралічыліся. Іх учынак канчаткова дабіў савецкую імперыю на радасць паняволеным народам.

Да развалу СССР прывялі памылкі кіраўніцтва. І гэта цудоўна. Спачатку Гарбачоў хацеў трошкі "палепшыць" савок і пачаў эксперыментаваць з галоснасцю. Гэта дало людзям глыток паветра. У нас узнік Беларускі народны фронт, які пачаў голасна казаць пра незалежнасць. А потым змоўшчыкі хацелі уратаваць СССР ад распаду і перахімічылі, даўшы штуршок да хуткага краху СССР.

Ювелірна гэтай разгубленасцю камуністаў скарысталіся дэпутаты ад БНФ на чале з Зянонам Пазьняком. Яны настаялі на скліканні сесіі Вярхоўнага савету і змянілі парадак дня, дадаўшы свае прапановы — абвясціць незалежнасць Беларусі і забараніць кампартыю. У гэты дзень Народны Фронт вывеў на плошчу Леніна дзясяткі тысяч людзей. Скарыстаўшыся страхам камуністаў пасля правалу путчу і ціскам у тым ліку людзей на плошчы, БНФ дамогся свайго. Слава ім за гэта!

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31994752.html
2.2K viewsedited  06:45
Адкрыць / каментаваць
2022-08-17 10:45:25 Як беларусы выйшлі з-пад кантролю

Мы на Радыё Свабода зрабілі захапляльны серыял. Першую частку падкасту "Красаўцы" паслухалі больш за 150 тысяч разоў. Далучайцеся. Другая частка расказвае пра дзень выбараў 9 жніўня 2020 году, калі беларусы масава пайшлі галасаваць супраць аўтарытарызму і бараніць свае галасы, а таксама пра тое, як Менск і іншыя беларускія гарады ўпершыню пасля ІІ Сусветнай вайны сталі арэнай баявых дзеянняў.



1.7K viewsedited  07:45
Адкрыць / каментаваць
2022-08-16 13:58:57
«Фыркаць на беларусаў несправядліва. Мы таксама ў 1981 пратэставалі мірна і мусілі паддацца».

Адзін з самых уплывовых польскіх інтэлектуалаў Славамір Серакоўскі (той самы, дарэчы, які зладіў у Польшчы збор на "Байрактар" для Ўкраіны) напісаў бліскучы тэкст пра жнівень'20 у Беларусі і яго наступствы.

"Несправядлівымі з'яўляюцца сённяшнія параўнанні беларусаў з украінцамі і фырканне: «яны павінны ваяваць, як яны». У снежні 1981 года палякі таксама пратэставалі мірна, бо маглі толькі так. І ў снежні ім давялося паддацца. Пасля 16 месяцаў дзейнасці 10-мільённая «Салідарнасць» была разгромленае за некалькі дзён, але міт захаваўся. Мільён чалавек з'ехаў з Польшчы, а астатнія засталіся і не забыліся, як трэба выходзіць на вуліцы. Так, палітычная рэвалюцыя правалілася, але грамадзянская перамагла. Лукашэнка ніколі ня верне таго, што страціў. Палякам давялося чакаць свайго шанцу некалькі гадоў. Але мы атрымалі яго ў 1989 годзе. Атрымаюць і беларусы".
2.4K views10:58
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 23:08:45 50 гадоў таму сыны палкоўніка КДБ забілі ў Менску мастака і дысідэнта Лявона Баразну

Мне пашчасціла пагаварыць з сябрамі Баразны, а таксама яго дачкой, якая ласкава прадставіла мне дакументы з суду наконт забойства бацькі. 10 год таму я напісаў пра гэта артыкул для "Нашай Нівы". Некалькі ключавых момантаў.

1. Баразна вядомы тым, што па крупіцах вяртаў Беларусі народнае мастацтва. Некалі ён купіў капялюш, апрануў плашч, узяў кій у рукі, мальберт за плечы, фарбы ў торбу і пайшоў пешшу па краіне. Без грошай, без ежы ён хадзіў па вёсках і распытваў у людзей, што за вопратку яны носяць, якія выкарыстоўваюць арнаменты, посцілкі, як ткалі, як вышывалі. Распытваў і замалёўваў. Добрыя людзі накормяць і пасцеляць. І так некалькі гадоў. Вынікам тых хаджэнняў сталі пазней 4 альбомы пра скарбы беларускай народнай культуры, якія ён уласнаручна намаляваў, пераплёў і здаў у Мастацкі музей.

2. Падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце Баразна пасябраваў з 19-гадовым студэнтам Зянонам Пазьняком. Яны стварылі ў інстытуце суполку пад назвай «Аматары беларускага мастацтва». Пазьняк ладзіў экскурсіі па старым Менску. Баразна — этнаграфічныя экспедыцыі. У архівах разам шукалі беларускія матэрыялы. На сустрэчу АБМ прыходзіць усё больш наведнікаў. Студэнты ладзяць вечарыны, запрашаюць Рыгора Барадуліна і Уладзіміра Караткевіча. Чытаюць вершы заходнебеларускіх паэтаў, якія, хоць ужо і выдаваліся, але ўсё яшчэ лічыліся крамольнікамі.

3. На адну сустрэчу Пазняк прыносіць «Кароткую гісторыю Беларусі» Вацлава Ластоўскага. Баразна бярэ слова і кажа, што «цяпер, калі немагчыма дыхнуць, трэба пашыраць беларушчыну праз міжлюдскія кантакты, бо ў нашыя галовы вораг не залезе». Змест прачытанай кнігі Ластоўскага студэнты расказваюць адзін аднаму падчас сустрэчаў. Пачынаецца ланцуговая рэакцыя. Экскурсіі па Верхнім горадзе замест Пазьняка пачынаюць праводзіць ужо новыя людзі. АБМ разрастаецца і дзеліцца на групы энтузіястаў: археолагаў, этнографаў, гісторыкаў.

4. У 1966 годзе захапленне беларускім мастацтвам перараджаецца ў штосьці большае. У майстэрні Яўгена Куліка, якая месцілася акурат насупраць будынка КГБ, пачынае збірацца навуковая і мастацкая інтэлігенцыя. Пад самым носам у чэкістаў дзейнічае апазіцыйны асяродак, які ад назвы майстэрні Куліка атрымаў назоў «На паддашку». У Куліка збіраліся Пазняк, Алесь Разанаў, Алесь Марачкін, Міхась Чарняўскі ды іншыя. Мастакі чыталі самвыдат, рыхтавалі выставы, арганізоўвалі пошукавыя экспедыцыі. Як узгадваў пазней сябра Лявона Баразны Барыс Мельнікаў, той гаварыў усё, што думаў, і не звяртаў увагі на перасцярогі сяброў, што паўсюль могуць быць сексоты. «Ён прапагандаваў аддзяленне Беларусі ад Савецкага Саюза, гэта была ягоная ідэя, з ёю ён падымаўся і клаўся спаць», — узгадваў пазней Мельнікаў.

5. У 1967 годзе Баразне даручаюць афармленне Менска да 900-гадовага юбілею. Ён робіць цалкам беларускі праект — па форме і змесце. Разынка праекта — прапанова рэканструяваць старадаўняе менскае замчышча. На абмеркаванне праекта Баразну запрашаюць да Машэрава. Пабачыўшы беларускія надпісы, першы сакратар пачаў абурацца: «Это же национализм». Баразну адхілілі ад той працы.

6. А ў прафесійным жыцці Баразна працягвае займацца сваёй улюбёнай справай — сцэнічным касцюмам. Ён апранае дзясяткі музычных калектываў.

7. Напачатку 1972 года Баразна выдае ўнікальны альбом «Гравюры Францішка Скарыны». Ён першым адкрыў гравюры Скарыны для масавага чытача.

8. 15 жніўня 1972 года ўвечары Баразна ішоў у сваю майстэнрю каля кінатэатра “Перамога” і заступіўся за жанчыну, да якой прычапліся два маладзёны. Пачалася штурханіна, Баразну ўдарылі нажом у сэрца. Забойцу і ягонага брата знайшлі, прысудзілі 5 і 8 год турмы. Яны аказаліся сынамі палкоўніка КДБ, расейца Міхаіла Золатава, начальніка аховы Дома ўрада. Неўзабаве пасля суду іх амніставалі.

9. Спакою Баразне не далі і пасля смерці. Яго пахаванню замінала міліцыя.

10. Баразна любіў казаць: «Рабі сёння. Бо калі пачнеш марыць, думаць і расказваць пра свае планы, то нічога і не будзе. Менш разважаць трэба, як табе кепска, а больш працаваць».
7.3K viewsedited  20:08
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 18:21:45 Валер Карбалевіч назваў чатыры небяспекі стаўкі на сілавы сцэнар. Прывяду свае 4 контаргументы

Па-першае, піша сп. Валер, гэта ўтапічнасць самой ідэі сілавога зрынання ўлады Лукашэнкі ў сучасных беларускіх умовах. У палітыцы няма нічога небяспечнейшага, чым ілюзіі. Размовы аб стварэнні нейкага беларускага войска за межамі краіны — гэта несур’ёзна.

Контраргумент: Ніхто з сур’ёзных палітыкаў (і, здаецца, палітыкаў увогуле) не ініцыюе стварэнне такога войска за мяжой і нават не абмяркоўвае саму ідэю. Гаворка ідзе, як кажа Аляксандар Азараў, пра падрыхтоўку людзей, каб яны ўмелі супраціўляцца, абараняцца і карыстацца зброяй. У сённяшні час гэта цалкам нармальныя ўменні. Азараў кажа, што неабавязкова трымаць людзей у кучы, як баявую адзінку. Падчас надзвычайнай сітуацыі кожны, паводле Азарава, атрымае сваю задачу. У аснове сілавой стратэгіі Аб’яднанага кабінету будзе план "Перамога". Ён не прадугледжвае войска. Утапічнасць ідэі сілавога зрынанння хунты СЁННЯ не значыць, што ЗАЎТРА, пры іншых абставінах, яна не стане рэальнай. У маі 2020 траціна мільёна людзей на вуліцах Менска таксама была ўтопіяй. У канцы жніўня гэта было ўжо звыкла. За час ад жніўня грамадства асвоілся з такой думкай і рэйкавыя партызаны доказ гэтаму.

Па-другое, піша Карбалевіч, мілітарысцкая рыторыка адпудзіць ад апазіцыі значную частку публікі, якая раней ёй спачувала. Народ баіцца грамадзянскай вайны, гэта натуральны інстынкт самазахавання. І, выбіраючы паміж грамадзянскай вайной і рэжымам Лукашэнкі, большасць беларусаў, пэўна, выбера лукашэнкаўскую дыктатуру.

Контаргумент: Сілавы варыянт не роўна грамадзянская вайна. Як кажа Сахашчык, такі варыянт увогуле не азначае актыўных баявых дзеянняў. Рыторыка сапраўды можа кагосьці адпудзіць, але якая ёсць альтэрнатыва, калі і сам сп. Валер лічыць, што ніякіх "легальных" метадаў больш не існуе? Ператварэнне Беларусі ў Курганскую вобласць, што адбываецца ўжо ў экспрэс-тэмпе? Большасць не выбера дыктатуру, яна можа абраць пасіўнае назіранне. Але вырашае ў гісторыі такіх падзей ЗАЎСЁДЫ пасіянарная меншасць (калі мы кажам пра сілавы варынят, бо прыхільнікаў хунты ўжо не будзе большасць).

Па-трэцяе, аргументуе сп. Валер, такія размовы дапамагаюць уладзе развянчаць ідэю мірнага пратэсту. Галоўны канструкт дзяржаўнай прапаганды цягам двух гадоў палягае ў тым, што ў 2020 годзе была спроба гвалтоўнага мяцяжу. Па БТ увесь час паказваюць карцінкі нейкіх эпізодаў сілавога сутыкнення дэманстрантаў з АМАПам, падрабязна асьвятляюць судовыя працэсы, у якіх людзей абвінавачваюць у гвалце.

Контаргумент: Акурат таму прапаганда нічога новага і не скажа і нікога не напалохае, бо ўжо ДВА гады расказвае ябацькам пра бясконцыя планы замахаў і тэрактаў. А калі нехта хоча ствараць геніяльны план, абапіраючыся на тое, што скажа БТ, ён не павінен нічога ствараць увогуле. Сп. Валер кажа, што размовы пра сілавы метад узмацняць рэпрэсіі. Акурат без такога абмеркавання яны будуць працягваецца. Апошнія 1,5 года такога абмеркавання не было, але рэпрэсіі ашалелі, а Вітольд Ашурак загінуў без вынясення смяротнага прысуду.

Па-чацьвёртае, піша Карбалевіч, стаўка на сілу ставіць у няёмкае становішча заходніх партнёраў. Адна справа — дапамагаць імкненню беларускага народу да свабоды ў рамках дэмакратычных механізмаў, і зусім іншая — падтрымліваць сілавы варыянт прыходу апазіцыі да ўлады. Гэта дрэнна спалучаецца з еўрапейскімі каштоўнасцямі і ўяўленнямі аб дэмакратыі.

Контраргумент: Роўна наадварот. Ад 24 лютага шмат хто ў Еўропе зразумеў, што адбываецца. Палітыкі пераабуваюцца на хаду, мяняюць думкі, планы, стратэгіі. Той, хто раіў Украіне аддаць РФ акупаваныя землі яшчэ два месяцы таму, сёння кажа, што яе трэба прыняць у NATO. І там ўжо за паўкроку нейтральныя і пацыфісцкія яшчэ зімой фіны і шведы. Краіны ЕС павялічваюць абаронныя бюджэты, аднаўляюць тэрабарону, а раней парасейскія палітыкі кажуць, што Расея павінна прайграць мілітарна. Але нават калі б на Захадзе ўсяго гэтага не рабілі і не казалі, гэта не азначае, што пра гэта не павінны размаўляць беларусы.
1.6K views15:21
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 10:57:35
«500 або 1000 чалавек ужо могуць стаць пад ружжо, калі яны спатрэбяцца»

Сёння прадстаўнікі Аб'яднанага кабінету Беларусі Аляксандар Азараў і Валерый Сахашчык праводзяць першую важную сустрэчу пасля прызначэння на пасады. Азараў расказаў пра тое, пра што мог, у інтэрвію: сілавы метад перамен у Беларусі, як адзіны рэальны ў цяперашніх умовах, і пра падрыхтоўку беларусаў за мяжой.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31988914.html
1.7K views07:57
Адкрыць / каментаваць