Get Mystery Box with random crypto!

ГУРНЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ Г
Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ
Адрас канала: @dhurnievic
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.23K
Апісанне з канала

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-05-09 10:52:37 Хунта і ўсе, хто яе абслугоўвае, збэсцілі Дзень Перамогі ўжо даўно, ператварыўшы ў пустое свята з папсовай трэш-формай і пустым зместам. Спрыяннем Крамлю ў вайне супраць Украіны, Лукашэнка і яго прыхільнікі цалкам страцілі маральнае права нават ускладаць кветкі на Плошчы Перамогі.

У новай Беларусі Дзень Перамогі, бясспрэчна, давядзецца ачалавечваць. У літаральным сэнсе. У гэты дзень варта ўзгадваць паіменна кожную ахвяру і кожнага героя, хто прычыніўся да перамогі над гітлераўскай арміяй, а не ладзіць п’яныя балаганы пад фанаграму. Той пафас і надрыў, якія я памятаю на Дзень Перамогі са свайго дзяцінства і юнацтва, засланялі ўсю істоту гэтага дня. Эстэтыка гэтай даты павінна быць цалкам адваротнай сённяшяй: спакойнай, сціплай і ціхай, каб у галаве было месца на рэфлексію. Але для гэтага многім давядзецца спачатку адкрыць сваю гісторыю нанова.
1.2K views07:52
Адкрыць / каментаваць
2022-05-08 12:31:21 79 гадоў таму, у гэты дзень, савецкія партызаны расстралялі ў маёй роднай вёсцы Налібакі 128 чалавек. У савецкія часы гэта называлася “ліквідацыяй нямецкага гарнізону”, хаця ніякіх немцаў там у той дзень не было. У часы лукашызму заявілі, што такога ўвогуле не было. Летась райвыканкамаўская газета так і напісала, што яны “праверылі і ўсё аказалася фэйкам”. Хаця 26 год таму прадстаўнікі таго ж выканкаму давалі дазвол на помнік ахвярам, дзе пра гэта напісана чорным па белым. Прывітанне Бучы ад ідэйных нашчадкаў катаў.

Аналогіі паміж налібацкай бойняй з сённяшнімі злачынствамі расейцаў ва Ўкраіне не толькі ў тым, што яны намагаюцца ўсё назваць фэйкам. І сама прычына злачынства – ідэнтычная. Налібакі пакаралі за нелаяльнасць, за тое, што тамтэйшыя мужчыны не сышлі ў лес да савецкіх партызан паводле сцэнару сталінскіх камандзіраў (іншае пытанне – навошта, бо партызаны за ўсё вайну амаль не высоўваліся з лесу, апрача як па навакольных вёсках за ежай).

Савецкія партызаны прыйшлі ранкам 8 мая. Экзэкуацыі адбываліся амаль у кожным двары паводле таго самага сцэнара, апрача габрэйскай вуліцы. Амаль усіх налібацкіх габрэяў немцы забралі ў гета годам раней. А цяпер справу з Налібакамі завяршаюць партызаны. Яны забягаюць у хату, страляюць у гаспадара, а часам і ў цэлыя сем’і, і рабуюць дом. Зброі, каб абараніцца, у мясцовых амаль няма. Зрэшты, яны перакананыя, што гэта пастаноўка, што так іх хочуць забраць у лес, каб немцы потым не помсцілі ўсім жыхарам. Той, у каго ёсць зброя (а мясцовай «самаахове» немцы раней далі на ўсё вёску, дзе жыло 2 тысячы чалавек, 28 карабінаў) страляе, як раней і дамаўляліся, угару, а партызаны адказваюць чэргамі з аўтаматаў, падпальваючы будынкі. З сабою ў лес партызаны забіралі кароў, коней, свіней, нават гадзіннік з рукі ахвяры або боты з ног.

Пра бойню 8 мая 1943 году даўно апублікаваныя ўспаміны, названыя ўсе імёны забітых (сярод якіх жанчыны і дзеці), ёсць кнігі навукоўцаў, артыкулы, у пушчы працавалі экспедыцыі гісторыкаў. На могілках за лічаныя хвіліны можна знайсці магілы забітых, а ў цэнтры могілак 26 год стаіць вялізны манумент у гонар ахвяраў партызанаў, дзе чорным па белым напісана пра 128 забітых жыхароў Налібак. Але як тады, так і цяпер, ёсць людзі, якія хочуць абылгаць ахвяр або ўвогуле назваць усё фэйкам. Але самае горкае тое, што ёсць людзі, якія ім вераць.
610 views09:31
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 10:13:36
Няхай сабе ў нашай найноўшай гісторыі не ўсё пайшло як магло, але за тры рэчы я шаную і дзякую Станіславу Шушкевічу бязмежна. Гэта згода на просьбу БНФ склікаць Сэсію Незалежнасці ў жніўні 1991 года, спрыянне ў абвяшчэнні нацыянальных сімвалаў дзяржаўнымі і за Белавежскія пагадненні. Дзякуй Станіслаў Станіслававіч за тыя часы, калі стаўпецкая раёнка "Прамень" была такой.
739 views07:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 17:06:54 Дзіўная гісторыя з беларусам Сяргеем Калацэем з Мазыра, якога пракуратура ў Бучы падазрае ў датычнасці да ваенных злачынстваў. Ёсць нібыта сведкі, якія сцьвярджаюць, што ён асабіста забіваў у сакавіку ў Бучы. Украінскія пракуроры кажуць, што ён баец Расгвардыі. Апазналі яго нібыта на слынным відэа адпраўкі расейскімі салдатамі накрадзеных рэчаў у Расею.

Тым часам беларускія СМІ накапалі факты, што ён жыве ў Мазыры, працуе на НПЗ, знайшлі яго сяброў, якія кажуць, што ён пастаянна ў горадзе і што гісторыя з Расгвардыяй - трэш. Яго нават судзілі за ўхіленне ад службы ў войску, сам ён кажа, што не служыў увогуле. І апрануты ён у тым аддзеле кур’ерскай службы інакш, чым рэшта расейскіх салдатаў. Калацэй сцьвярджае, што проста дасылаў частку свайго аўто пакупніку ў Расею і ўся гісторыя адно вялікае непаразуменне.

Зрэшты, нават на тым відэа бачна (Калацэй заходзіць у пакой на 1 гадзіне 05 хв.), што ён нешта пытаецца ў супрацоўніцы, нібыта пра чаргу, праходзіць і з цікавасцю разглядае расейскіх салдатаў. І яны, і ён, не выглядаюць на знаёмых. Ён нешта разглядае на тэлефоне, часам пазірае на іх, але не размаўляе з імі, а яны, расейцы, увесь гэты час паміж сабой камунікуюць, мітусяцца паміж сваіх баулаў. І толькі напрыканцы працэсу ён нешта ім кажа, але бачна, што гэта размова чыста такая сабе, для ўсмешкі, а яны яго не ведаюць. Адзін з расейцаў дамапагае яму памераць рулеткай пасылку, Калацэй аддае яе, сыходзіць і ўсё. А Расейцы застаюцца там яшчэ 2 гадзіны. Калі б не ведаць сэнсу ўсяго скандалу, то відавочна, што Калацэй – проста кліент, які дасылаў пасылку.

Калі сітуацыя непаразуменне, то гэта вельмі кепска сведчыць пра ўкраінскую пракуратуру, якая або лёгка павялася на нечый развод (напрыклад, нейкіх спеслужбаў), або сама неякасна зрабіла сваю працу, проста распазнаўшы кагосьці на відэа з кур’ерскай службы СДЭК і аўтаматычна запісаўшы невінатага чалавека ў злачынцы.
Можа быць, вядома ж, і шмат іншага. Напрыклад, што Калацэй – інфарматар КДБ і прыйшоў на заданне, праверыць, што там робяць “старэйшыя браты”. Ён 15 хв не выпускае з рук тэлефон, можа піша відэа, ці гук, ці фоткае. А можа проста трымае як усе мы, калі стаім недзе ў чарзе.

Калі гэта сапраўды непаразуменне, то яшчэ больш дзіўна, чаму Калацэй не хоча размаўляць журналістамі. Хаця ён першая асоба не зямлі, якая павінна быць закікаўленая ў тым, каб расказаць, што заява ўкраінскага боку – лухта або памылка. І не толькі афіцыйным СМІ, але і “экстрэмісцкім”. Падобныя гісторыі здараліся падчас пратэстаў у 2020, калі былых міліцыянтаў вінавацілі ў злачынствах, але але запісвалі звароты, ці давалі інтэрвію, і ўсё было зразумела. Тут чалавек лічыць, што трыма допісамі ў сац.сетках ён вырашае сітуацыю і чакае ўвагі толькі афіцыйных СМІ. Гэта вельмі дзіўна. Але, вядома ж, гэта ніяк не сведчыць пра яго вінаватасць, а проста пра яго цяперашні стан.
211 viewsedited  14:06
Адкрыць / каментаваць
2022-05-01 21:52:32 Польскі пісьменнік Шчэпан Твардах (Szczepan Twardoch), дарэчы, на маю думку самы цікавы сучасны польскі аўтар, годна пракаментаваў ліст нямецкіх інтэлектуалаў у "Berliner Zeitung", дзе яны заклікаюць канцлера Шольца не пастаўляць зброю Ўкраіне, бо гэта, маўляў, не дазваляе пачаць перамовы з Расеяй. Слова Твардаху. Вось пару абзацаў з яго артыкулу ў "Газэце Выборчай":

“Пасля двух месяцаў вайны, на працягу якіх Украіна паспяхова абараняецца ад расейскай агрэсіі, у нямецкай дыскусіі цяжка не заўважыць ледзь прыхаванае перакананне, што суб'ектам міжнароднай палітыкі можа быць Расея, але ніяк не Ўкраіна, дзяржава ў вачах значнай часткі заходнееўрапейскіх элітаў без уласнай ідэнтычнасці, якая з'яўляецца ўсяго толькі сатэлітам Расеі, аб’ектам палітычных гульняў, але ніяк не суб’ектам.

Бачны і бяздумны на першы погляд пацыфізм, вастрыё якога дзівосным чынам ніколі не скіраванае супраць Расеі і пасыл якога найлепш рэалізавалі б украінцы, калі б не толькі склалі зброю, але і выкапалі ўласныя магілы, ляжалі ў іх і чакалі ў чарзе на расійскую «дэнацыфікацыю» пры дапамозе серыі Калашнікава.

У лісце лёгка адчуваецца пэўная незадаволенасць тым, што Ўкраіна два месяцы паспяхова абараняецца, замест таго, каб проста прайграць. І гэта робіць немагчымым вяртанне да звыклага business as usual і прымушае Заходнюю Еўропу балюча пераацэньваць сваю знешнюю палітыку і стаўленне да Расеі.

Пасля перамогі Украіны, якой я жадаю ўкраінцам не толькі ўсім сэрцам, але і ў якую веру ўсім сэрцам, тым, хто падпісаў гэты ліст, будзе сорамна за свае подпісы на ўсё астатняе жыццё. І свет не перастане нагадваць ім і ім падобным, што ў момант выпрабавання яны ўсталі на бок моцнага, усталі на бок зла, выступілі супраць тых, хто абараняе свой народ ад ваенных злачынстваў.

Маральна агідна станавіцца на бок катаў супраць ахвяр толькі таму, што кат мацнейшы за гэтую ахвяру - а гэта робяць падпісанты адкрытага ліста канцлеру Шольцу, калі, кажучы пра ваенныя злачынствы, забываюць дадаць хто злачынец, а хто ахвяра. Калі падпісанты гэтага ліста патрабуюць не пастаўляць зброю ва Ўкраіну, яны выступаюць супраць ахвяраў, на баку злачынцы.

Адзінае, што стаіць паміж катамі з Бучы, Барадзянкі, Марыюпаля і іх патэнцыйнымі ахвярамі - гэта Ўзброеныя сілы Ўкраіны, Нацыянальная гвардыя Украіны і Тэрытарыяльная абарона. Тэлефонныя званкі, заклікі прэзідэнта Макрона, пасярэдніцтва Герхарда Шродэра, папярэджанні, просьбы і пагрозы ў адрас Пуціна не ў стане прадухіліць злачынствы. Злачынствы прадухіляе ўкраінская армія.

Украінцы змагаюцца таксама і за тое, каб такія дурныя лісты, накіраваныя супраць іх, маглі з'яўляцца ў «Berliner Zeitung»”.
1.3K viewsedited  18:52
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 16:00:43 Як беларусаў рабілі «адным народам» з расейцамі. Размова з аўтарам ліста расейскаму лібералу

Зрабілі з Сяргеем Абламейкам працяг дыскусіі наконт тэорыі пра «трыаадзіны народ». Менавіта гэтае антынавуковае паняцце ўбіваюць у галовы расейцаў, каб яны потым ішлі са зброяй забіваць ўкраінцаў. Калі ім скажуць, што і беларусы здраднікі, то ўпэўнены, будуць забіваць і нас. Прэтэнзія Расеі на Ўкраіну і Беларусь стала падставай расейскага імперыялізму. Тым часам дадзеныя сучаснай навукі сведчаць пра тое, што «трыадзінага народу» ніколі не існавала і не можа існаваць.

Беларускі філолаг Фёдар Клімчук, які прыехаў вучыцца ў Менск у 1959 годзе сцьвярджаў, што прыблізна 70% гараджан гаварылі па-беларуску. Але пасля адбыўся пералом, гарады русіфікавалі.

Ці былі сучасныя расейцы для беларусаў сваімі ў Сярэднявеччы?

Агульнапрынята сёння, што ў XVI ст. беларусы і ўкраінцы называліся русінамі, нягледзячы на тое, што тэрміны «Беларусь» і «Ўкраіна» ўжо існавалі. Тэрмін «Україна» сустракаецца ў летапісах у другой палове XII ст.. Мы ведаем, што Полаччына называлася Беларуссю ўжо ў XIV ст.. Мы ў той час самі сябе называлі русінамі або рускімі. Гэта звязана з рэлігійнай ідэнтычнасцю і спадчынай Кіеўскай Русі, у якую ўсе народы ўваходзілі. Але калі мы называлі сябе русінамі, то мы так не называлі тады сённяшніх расейцаў. Іх называлі тады Масквою, маскоўцамі. Хаця самі яны сябе рускімі называлі. Я калісьці пісаў, што, на маю думку, існавалі тры Русі: Кіеўская, Літоўская і Маскоўская, і яны пасля нарадзілі свае ідэнтычнасці. Яны блізкія, але розныя. І праблема ў тым, што Масква прэтэндавала на гэтыя народы, не звяртаючы ўвагі на ўжо народжаныя навачасныя ідэнтычнасці і паступовае нараджэнне нацыянальных ідэнтычнасцяў. Яны гэтага ніколі не прызнавалі, бо не абапіраліся на навуку і рэальны стан рэчаў.

Любы расеец запярэчыць, што гэта ня так, бо Расея невыпадкова называецца менавіта Расеяй

Праблема расейскай гістарычнай навукі, што яны наогул не займаюцца нашымі ідэнтычнасцямі XVI ст.. Для іх усё вельмі проста. Як пачаў пісаць у XVIII ст. Тацішчаў, так напісалі ў XIX ст., і гэта практычна не мяняецца. Але сёння ўжо існуюць Акадэміі навук ва Ўкраіне і Беларусі. А расейцы працягваюць цытаваць акадэміка Аляксея Шахматава, што некалі існаваў адзіны «русский язык», які пасля распаўся на тры мовы. Але сёння лінгвістыка — гэта як дакладная навука. Класік славянскай лінгвістыкі з Гарвардскага ўніверсітэта, аўтар каля тысячы навуковых працаў, украінец Юры Шавялёў даказаў яшчэ на пачатку 1950-х, што ў славян усходніх, як і ў славян заходніх і паўднёвых, ніколі не існавала адзіных этнасаў. Іх мовы заўсёды былі дыялектна дыферэнцыяваныя. Славянскае моўнае адзінства існавала недзе ў VI–VII стст., а ў VIII пачалася дыферэнцыяцыя, і тады адразу ўзніклі фаналагічныя асаблівасці беларускай і ўкраінскай моваў, расейскай — трошкі пазней.

Чаму расейская навука не звяртае на гэта ўвагі?

Там сёння пануе ідэалагічная каньюнктура. Як чорт з табакеркі павылазілі ў апошнія 30 гадоў нейкія людзі, пераважна кандыдаты навук, якія дамінуюць у грамадскім полі Расеі і сталі дарадцамі ўладаў. У Інстытуце славяназнаўства ў Маскве працуе акадэмік Святлана Талстая. Калі б у яе нехта спытаўся, то яна б расказала, калі ўзніклі беларуская і ўкраінская мовы. І тады б Інстытут стратэгічных даследаванняў, створаны ФСБ пры Крамлі, не сцьвярджаў бы, што беларускую мову стварылі ў 1926 годзе. Але ў Талстой ніхто не пытаецца.

Чаму нават расейскія дэмакраты не заўважаюць, што «адзінага народу» не існуе?

Спрабавалі беларусы дастукацца да расейцаў яшчэ ў 1920-я, але пачутыя не былі. Я спрабаваў зразумець чаму, задаваў гэтае пытанне расейцам. Агульная выснова, што з імперскіх вышыняў гэтага не відаць. Гэтае мысленне замінае ім разабрацца. Трэба нейкая перазагрузка. Вось зараз такі момант, вы бачылі, што выходзяць людзі ў Беларусі, сотні тысяч, хочуць жыць асобна. Цяпер іншая краіна, якую вы лічыце сваёй, ваюе з вамі. Паспрабуйце разабрацца, што з гэтымі нацыямі, што гэта за загадкавыя супольнасці.
901 viewsedited  13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 16:05:25 «Магчымасць манеўраваць у беларусаў скончылася. Рабіце празаходні выбар», - былы прэзідэнт Польшчы

Размаўляў з былым польскім прэзідэнтам Браніславам Камароўскім. Ён па адукацыі гісторык, разбіраецца ў працэсах. Чалавек з 1968 году - антыкамуніст, сядзеў у турмах, а пасля стаў дэпутатам, міністрам абароны і прэзідэнтам. Стала трошкі прыкра. Можа таму, што ён сказаў праўду пра тое, што не хочацца прызнаваць. Вось менавіта што ён сказаў:

"Варта таксама памятаць, што беларусы, нават беларуская дэмакратычная апазіцыя, якая так прыгожа сябе паводзіла пасля выбараў, яна не была і не ёсць па сваёй прыродзе антырасейская. Беларусы не падымаюць гэтай тэмы, бо ў адносінах з расейцамі яны адчуваюць сябе інакш, чым сёння палякі і ўкраінцы. Фармуляваць прэтэнзіі да Захаду мае мала сэнсу. Беларусь, асабліва дэмакратычная апазіцыя, мае права чакаць дапамогі, але не таго, што заходні свет зменіць іхны менталітэт, зменіць іхныя погляды і возьме адказнасць за свабоду беларусаў на заходнія плечы. Я заклікаю беларусаў, каб яны зрабілі такі выбар раз і назаўсёды - на карысць Захаду".

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31823637.html
314 views13:05
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 21:03:54 З серады "Газпром" спыняе пастаўкі газу ў Польшчу, бо тая нібыта не хоча плаціць за яго расейскімі рублямі. Так Пуцін хоча дэманстратыўна пакараць палякаў, зрабіць так бы мовіць публічны эксперымент, маўляў, во, глядзіце ўсе, хто там далей на Захадзе, што і з вамі можа быць.

Чаму Польшчу? Гэта відавочна. Апошнія два месяцы даказалі, што Польшча, якую Крэмль заўсёды называў самай русафобскай у Еўропе, мела рацыю. Апасенні Варшавы датычна Расеі заўсёды былі слушнымі. Гэта для Макрона магло стаць такое сюрпрызам, а для краіны, якая 123 гады была пад рускай акупацыяй, УСЁ ЯСНА, як Pan Bóg w niebie.

Польшча не мела ілюзій і не памылялася адносна Расеі. І сёння яе "5 хвілін". Менавіта яе ацэнка Расеі становіцца ў Еўропе мэйнстрымам. Апрача таго, палякі прынялі найбольш ўцекачоў з Украіны і актыўна дамагаюць Кіеву, нягледзячы на глыбокую гістарычную траўму, звязаную з Украінай часоў ІІ сусветнай вайны. Не сумняваюся, што ЕС выручыць Варшаву і не сумняваюся, што гэта ўсё толькі прыспешыць адмову ад гэтай рускай наркаты ў Еўропе пад словам газ.
304 views18:03
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 11:52:17 Беларускія каналы ствараюць карцінку, што Кітай і Беларусь – гэта ледзь не найлепшыя сябры. Але гэта ілюзія, якой Лукашэнка хоча карміць беларусаў.

Экспарт Беларусі ва Ўкраіну, з якой Лукашэнка паслядоўна руйнуе адносіны, прыносіць Беларусі ў ШЭСЦЬ разоў больш грошай, чым з “братэрскім” Кітаем. Ды што казаць, Еўрасаюз, які, як вядома кожнаму ябацьку, гэта калектыўны Захад і англасаксы, што вядуць эканамічны генацыд супраць Беларусі сваімі сакнцыямі, купляе ў Беларусі (на якую нібыта марыць напасці, каб забраць яе рэсурсы), сельгаспрадукцыі на $100 мільёнаў больш, чым Кітай, які ў тры разы большы па насельніцтве. І лепш не будзе, бо Беларусь пастаўляла туды свае прадукты праз порт у Адэсе.

Кітай, які да выбараў актыўна ўкладаўся ў эканоміку Беларусі, з 2019 года, не прапануе Менску новых праектаў або крэдытаў і, здаецца, дыстанцуецца ад унутрыпалітычнага крызісу ў краіне. Кітаю патрэбная Беларусь, у якой добрыя адносіны з суседзямі, каб яна магла ўдзельнічаць у грандыёзным лагістычным праекце Кітая “Пояс і шлях”. У сітуацыі, калі Лукашэнка вінаваціць літоўцаў і палякаў у жаданьні напасці на Беларусь, Пекіну ад такой Беларусі карысьці як з казла малака.

Больш па спасылцы -

492 views08:52
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 22:55:46 Шыкоўнае даследаванне Шуры Бурціна для "Медузы" - Почему россияне поддерживают войну? - можна было б па сутнасці скараціць да двух фразаў:

- Очень надеюсь, что ко мне приедет сестра [из Украины], я ее усажу «Россию-24» смотреть, неделя пройдет — и у нее уже в голове что-то поменяется. - кажа гераіня, якая падтрымлівае вайну.

І другая спадарыня ў царкве, якая не падтрымлівае.

- Люди в России сейчас как ребенок, которому сообщили, что его папа — маньяк-убийца. Он не может в это поверить, защищается, злится, выдумывает какие-то версии, ищет виноватых.
1.1K views19:55
Адкрыць / каментаваць