Get Mystery Box with random crypto!

ГУРНЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ Г
Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ
Адрас канала: @dhurnievic
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.23K
Апісанне з канала

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2021-12-13 12:27:42 Як я змяніў сваю думку пра Ярузэльскага

Сорак гадоў таму генерал Ярузэльскі ўвёў у Польшчы ваеннае становішча. Гэта адна з самых трагічных падзеяў у найноўшай гісторыі Польшчы. На вуліцы вывелі танкі, увялі каменданцкую гадзіну, ізалявалі апазіцыйных лідэраў. Былі дзясяткі смяротных ахвяраў. Але абсалютная большасць палякаў не лічыць сёння Ярузэльскага катам польскага народа. Змяніў сваю думку пра яго і я.

Вось вынікі апошняга сацыялагічнага даследавання. 43% - супраць Ярузэльскага, 26% – за, і ажно 30% - не маюць меркавання. Што да стаўлення наконт уласна ваеннага становішча, то яно амаль заўсёды было прыблізна 50/50. Для мяне, як да чалавека, які сталеў у Польшчы, фактычна фармаваўся як асоба, ніколі не было зразумела, як палова палякаў можа пазітыўна ацэньваць Ярузэльскага. Я заўсёды быў у групе 43%. Але цяпер я ў групе 30%, бо бачу іншы прыклад у Беларусі.

У палякаў 40 год таму адбывалася нешта падобнае, як летась у нас, але ў большых маштабах - “карнавал “Салідарнасці””, магутная мабілізацыя грамадства на барацьбу супраць камуністаў. Ваеннае становішча прыпыніла гэты працэс на 8 год, стварыўшы яшчэ горшую атмасферу, чым цяпер у Беларусі. Але палова палякаў перакананая, што калі б тады Ярузэльскі не пайшоў на такі крок, то Брэжнеў ужо б скакаў на кані вызваляць “славянскі братэрскі народ” і вынік для польскай гісторыі быў бы ў разы горшы, чым ад ваеннага становішча. А такі варыянт пацьвярджаюць савецкія дакументы (фрамаванне вайсковых адзінак на мяжы з ПНР), і ўспаміны, у тым ліку беларусаў, якія былі тады ў войску і памятаюць неровую атмасферу. Таму частка палякаў лічыць, што Ярузэльскі наўмысна ўвёў ваеннае становішча, каб апярэдзіць рускіх.

Важнае значэнне ў пазітыўнай ацэнцы Ярузэльскага мае і ягоная роля ў падзенні камунізму ў Польшчу. Ён пайшоў на круглы стол з апазіцыяй, які прывёў да змены ўлады ў краіне. Многія палякі негатыўна ставяцца да круглага стала, бо на іх думку камуністы абдурылі апазіцыю: гарантавалі сабе бяспеку, увайшлі ў палітыку пад новай шыльдай, а былыя супрацоўнікі спецслужбаў узбагаціліся і сталі алігархмі. А трэба было, маўляў, расправіцца з камуністамі напоўніцу. А паколькі такога не было, то гэта, на думку той часткі палякаў, стварыла масу паталогій і ўскладніла трансфармацыю ў Польшчы. І я таксама доўгі час быў на іх баку. Але ўсё пазнаецца ў параўнанні.

У Беларусі ваеннае становішча дзейнічае ўжо год, проста мадыфікаванае пад умовы XXI стагоддзя (у турмах і асуджаных ужо значна больш, чым тады у Польшчы). Лукашэнка ўсё гэта робіць не дзеля таго, каб абараніць краіну ад рускіх танкаў. Наадварот, ён у жніўні сам прасіў Пуціна сфармаваць вайсковы рэзерв для таго, каб ратаваць сваю ўладу ад беларусаў. А цяпер ён прадае рэшткі незалежнасці за магчымасць даўжэй прачынацца “как прэзідзент”. І Лукашэнка ніколі не пойдзе на кампраміс, на круглы стол. Гэта ўжо відавочна ўсім.

Сёння Польшча бяспечная краіна, якая дынамічна развіваецца і багацее, яна ў NATO і ЕС, і туды едуць жыць грамадзяне з былога постсаўка, а не наадварот. Палякі самі абіраюць ўладу і адказваюць за свае выбары, калі яны кепскія. Але ніхто не дае гарантыю, як усё магло б пайсці, калі б Ярузэльскі павёў сябе інакш: запрасіў бы савецкія танкі і адмовіўся ад перамоваў з апазіцыяй у 1989 годзе. Калі б, калі б – гэта ўсё тэорыі. А тое, што палякі перамгалі трагедыю сваёй гісторыі - гэта факт. І не ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, хто быў сімвалам гэтай трагедыі. Такое бывае. Але, відаць, гэта не наш выпадак.
1.1K views09:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-11 14:08:32 Arbeit macht frei (Праца робіць свабодным)

У фашысцкай ідэалогіі пануе культ цяжкой працы. Апаненты ўлады — абібокі і дармаеды. Фашысты часта гавораць пра вёску, паколькі там, на іх думку, людзі жывуць цяжкой працай, у параўнанні з горадам, які жыруе на працы іншых. У фашысцкай палітыцы апанентаў можна вылечыць ад гультайства і злачыннасці цяжкой працай.
375 views11:08
Адкрыць / каментаваць
2021-12-11 14:08:32 Штодзённа хунта нагадвае, што карыстаецца шчырымі фашысцкімі метадамі. Напрыклад учора, кажучы пра сэскуальныя ўпадабанні затрыманых. Фіксацыя на гэтай тэме, як нечым небяспечным, вартым шэльмавання, адна з праяваў сучаснага фашызму паводле амерыканскага даследчыка фашызму Джэйсана Стэнлі з Ейльскага ўніверсітэту. Ён папярэджвае, што не варта адразу параўноўваць сучасны фашызм са статыстыкай забітых падчас вайны і Халакостам, а варта зазірнуць у сутнасць самой ідэалогіі. Прыводжу тут 10 прыкметаў, на якія ён звяртае ўвагу.

«Мы» супраць «Яны»

Падзел на «нас» і «іх» з'яўляецца адной з распазнавальных рысаў фашызму. «Яны» — лянівыя, разбэшчаныя, скарумпаваныя і маральна нікчэмныя. «Мы» — працалюбівыя, шануем законы, атрымалі свае свабоды дзякуючы нашай працы. Фашысты імкнуцца дэгуманізаваць частку насельніцтва, каб масавыя рэпрэсіі і генацыд.

Міфічная мінуўшчына

Фашысцкая палітыка часта спасылаецца на мітычную мінуўшчыну, якая нібыта была трагічна страчана. І вінаватыя ў гэтым глабалісты, лібералы, касмапаліты і «павага да правоў чалавека». Фашысты ствараюць міфічную мінуўшчыну, якая мае на мэце падтрымаць іх візію сучаснасці.

Прапаганда

Небяспечная барацьба за ўладу, якая дэстабілізуе грамадства, прадстаўляецца як імкненне да стабілізацыі і свабоды. Вельмі часта цэнтральнай часткай праграмы фашысцкіх груповак з'яўляецца барацьба з карупцыяй. Пры гэтым самі яны цалкам замяшаныя ў карупцыйныя злачынствы. У Трэцім Райху карупцыя была фактычна цэнтральным прынцыпам, але вялікая колькасць насельніцтва не толькі яе не заўважала, а наадварот, лічыла палітыкаў новага рэжыму за людзей найчысцейшай маральнасці.

Антыінтэлектуалізм

Фашысцкая ідэалогія варожа ставіцца да экспертнай думкі, навукі і праўды. Джэйсан Стэнлі звяртае ўвагу, што менавіта палітыкам, блізкім да фашызму, на пачатку пандэміі была ўласцівая думка, што COVID-19 — гэта ня больш як выдумка, таму ён не нясе пагрозы. Мэта фашысцкіх палітыкаў — каб публічная дыскусія стала мізэрнай, яны дэвальвуюць адукацыю, прафесійныя веды і мову. Фашысцкія палітыкі ствараюць прастору для аналізу міфаў у катэгорыі фактаў.

Іерархія

У фашысцкім грамадстве лідэр народу выконвае ролю бацькі ў традыцыйнай сям’і. Для сучаснага фашызму характэрна аб’яднанне інстытутаў на падставе лаяльнасьці як да этнічнай ідэнтычнасці, так і да аднаго правадыра.

Закон і парадак

Фашысцкая рыторыка «закону і парадку» мае на мэце падзяліць грамадзянаў на два класы: законапаслухмяных, якія адносяцца да лепшай часткі грамадства, і незаконаслухмяных, горшых. Палітыкі, якія называюць цэлыя групы «злачынцамі», прыпісваюць ім сталыя рысы характару, якія палохаюць рэшту грамадства і з іх саміх робяць абаронцаў.

Сэксуальны непакой

Паколькі ў аснове фашысцкай палітыкі знаходзіцца патрыярхальная сям’я, то любое адступленне ад яе будзе суправаджацца панікай. Асабліва гэта датычыць ацэнкі гомасэксуальнасці, бо для фашыстаў яна азначае пагрозу для традыцыйных мужчынскіх роляў. У фашысцкай палітыцы ўсе павінны мець адзін стыль жыцьця і звычаі.

Адарванасць ад рэальнасці

Фашысцкая палітыка замяняе рацыянальную дыскусію страхам і нянавісцю. У выніку замены свету асобай правадыра, фашысцкая палітыка робіць немагчымай рацыянальную праверку аргумэнтаў. Вельмі часта канспіралягічныя тэорыі ў фашысцкіх рэжымах выглядаюць настолькі фантастычна, што цяжка ўявіць, каб хтосьці ў такое паверыў. Іх задача — узьнікненьне сумневаў наконт верагоднасьці і сумленнасьці групы, супраць каторай гэтыя тэорыі выкарыстоўваюцца.

Роля ахвяры

Фашысцкая прапаганда разносіцца пакутлівымі тырадамі над пачуццём трывогі, якое суправаджае страту дамінантнай пазіцыі. Гэтае пачуццё страты маніпулюецца фашысцкай палітыкай такім чынам, каб узмацніць ролю ахвяры і выкарыстаць яе для апраўдання мінулых, цяперашніх і новых формаў рэпрэсій. Фашыстам уласцівае пачуццё параноі адносна «пятай калоны» і «лібералаў», якія выкарыстоўваюць рыторыку правоў чалавека.
389 views11:08
Адкрыць / каментаваць
2021-12-10 15:23:09 «Тэрор супраць беларусаў падчас вайны быў жахлівым, але гэта не генацыд»

Гісторык з Тэль-Авіўскага ўніверсітэту, кіраўнік праекту «Гісторыя яўрэяў Беларусі» Леанід Смілавіцкі тлумачыць, чаму нельга называць знішчэнне беларусаў падчас вайны генацыдам і навошта менавіта гэты тэрмін патрэбны ўладзе.

«Тэрор адрозніваецца ад генацыду тым, што, калі вы супраціўляецеся, тады вас караюць. А генацыд прадугледжвае знішчэнне пэўнай катэгорыі людзей паводле нейкай прыкметы. Гэта значыць, вы можаце нічога не рабіць, але калі вы трапляеце ў тую катэгорыю, якая прызначана для пагалоўнага знішчэння, то хоць дзіця ў калысцы, хоць дарослы мужчына, ці жанчына, ці стары, ці салдат са зброяй або і без, у любым выпадку ты ў спісе на знішчэнне», — кажа Смілавіцкі.

«1 кастрычніка 1941 году ў гэтыя школы пайшлі 380 тысяч дзяцей. Там выкладалі па-беларуску, былі падручнікі, працавалі настаўніцкія семінарыі, цырк, музеі, выдаваўся часопіс „Беларуская школа“. Быў дазволены прыватны гандаль, працавалі прадпрыемствы. Як гэта супаставіць з тэзісам пра генацыд беларускага народу?"

«Тэрор у гады ІІ сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі быў самым жахлівым. 1100 карных аперацый, 625 вёсак нацысты спалілі разам з жыхарамі, 4 580 населеных пунктаў цалкам зьнішчылі. Калі б савецкае кіраўніцтва, пачынаючы з лета 1942 году, сваімі спецыяльнымі дэкрэтамі не распаліла б партызанскую вайну ў Беларусі, тады б у нацыстаў не было нагоды і неабходнасці знішчаць мірнае насельніцтва самым варварскім спосабам, каб пазбавіць партызанаў базы. Усё выглядала б інакш».

https://svb1234.azureedge.net/a/31603153.html
1.1K views12:23
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 15:20:07 Дзевяць прыкмет сучаснага фашызму. Праверце, ці пасуюць яны да падзеяў у Беларусі

Калі сёння чалавек вымаўляе слова «фашызм», то ўспамінае пераважна часы Халакосту і статыстыку забітых. Але калі прааналізаваць саму канцэпцыю, то можа пабачыць, як шмат фашысцкіх метадаў выкарыстоўваюць палітыкі і сённня.

Амерыканскі філосаф і прафесар Ейльскага ўніверсітэту Джэйсан Стэнлі ў кнізе «Як дзейнічае фашызм» апісаў механізмы ўзнікнення і папулярызацыі фашысцкай ідэалогіі ва Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропе ў апошнія гады.

На падставе тэзісаў з кнігі амерыканскага даследчыка прапаную самім пераканацца, ці маюць нешта падобнае з сучасным фашызмам падзеі ў Беларусі.

ТЭКСТ ТУТ.
993 viewsedited  12:20
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 17:34:42 Лукашэнка ў размове з расейскім VIP-прапагандыстам Кісялёвым махае шабляй, маўляў, калі Германія адмовіцца ад ядзернай зброі, то ён папросіць Пуціна размясціць у Беларусі расейскую ядзерную зброю.

Ну, гэта такі развод для наведнікаў дзіцячага садка. Кіраўнік NATO сапраўды сказаў амаль два тыдні таму, што калі Берлін адмовіцца ад ядзернай зброі, то яе перанясуць недзе далей, на ўсход ад Нямеччыны. Гэта быў адказ на пытанне журналіста, які прывёў старыя цытаты нямецкіх сацыял-дэмакратаў і зялёных пра жаданне адмовіцца ад ядзернай зброі NATO.

Але ёсць нюанс. Або Кісялёў кепска падрыхтаваўся да інтэрвію (у што я слаба веру) або наўмысна хлусіць. Яшчэ на мінулым тыдні была апублікаваная кааліцыйная дамова новага нямецкага ўраду. Згодна з ёй, Германія застаецца ў пагадненні Nuclear Sharing. То бок – немцы не збіраюцца адмаўляцца ад ядзернай зброі, а значыць не збіраюцца яе пераносіць у Польшчу.

Логіку Кісялёва зразумець нескладана. Гэта стратэгія яго краіны – бясконца ствараць напружанасць. Ну а кіраўніку брацкай хунты нічога не застаецца, як усё гэта хаваць і падміргваць. Іншага не дадзена.
1.5K viewsedited  14:34
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 17:26:49 Факты на стол. Ці запрашалі Мэркель і палякі ўцекачоў, як цвердзіць прапаганда

Лукашэнкі і яго прапагандысты неаднаразова заяўлялі, што ЕС павінен прыняць мігрантаў, якія спрабуюць трапіць туды праз Беларусь, бо Нямеччына, Польшча і так званы «калектыўны Захад» самі іх туды запрасілі.

Як звычайна бывае з прапагандай, усё зусім не так. Бо калі б яна запрашала мігрантаў, то чаму яны тады куплялі білеты да Мінска, а не ў Берлін. Мэркель не запрашала мігрантаў у ЕС увогуле, і ў 2015, калі ў Еўропе трываў мігранцкім крызіс. Бо мігранты ўжо там былі і так. Яна проста вырашыла дапамагчы ім на месцы. Ці атрымалася ў яе? І якія наступствы?

Падрабязнасці ТУТ.
1.1K views14:26
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 19:18:44
«Гэта другі шанец пасля 9 жніўня». Латушка расказаў, пра што дамовілася апазіцыя наконт рэферэндуму

«Мы звяртаемся за падтрымкай да ўсіх беларусаў. Мы лічым абсалютна неабходным падрыхтавацца да гэтага рэферэндуму і ажыццявіць пратэстную яўку. Мы заклікаем усіх прыйсці на ўчасткі ў акрэслены час і прыняць удзел у пратэстным галасаванні. Неабходна выкрасліць абодва варыянты. Мы будзем бяспечна знішчаць гэтыя бюлетэні, так, як кожны палічыць гэта патрэбным. Так мы пакажам сваё стаўленне да злачыннага дзеяння, якое ўчыняе Лукашэнка. Мы павінны супрацьдзейнічаць».

Ён таксама патлумачыў, чаму байкот не спрацуе і заклікаў прыхільнікаў апазіцыі ісці ў выбарчыя камісіі.

Падрабязна ТУТ.
1.2K views16:18
Адкрыць / каментаваць
2021-11-12 18:11:01 «Мы гатовыя прымаць мігрантаў, але не ад Лукашэнкі», – нямецкі еўрадэпутат

Дэпутат Еўрапарламенту ад нямецкай партыі «Зялёныя» Сяргей Лагадзінскі, лічыць, што сваёй палітыкай Лукашэнка сам сябе пазбавіць апошніх лабістаў у Еўропе, якія выступалі супраць санкцый. І яшчэ:

- Улады і Беларусі, і Расеі, іх прапаганда кажуць, што Мэркель і ЕС самі запрашалі ўцекачоў, таму лагічна, што яны павінны іх прымаць. Ці так гэта?

- Гэта сабачая лухта. Я нават не зьбіраюся гэтага паўтараць і распаўсюджваць па вашых каналах. Гэта спроба здзекаў і крыўляння. Давайце не будзем сур’ёзна ўспрымаць прадстаўнікоў афіцыйнай улады, якая мучыць уласных грамадзян, якая знішчыла свабоду, некаторых людзей, а сваіх жа грамадзян садзіць у турмы. Не трэба нам з гэтага адрасу ніякіх гуманітарных пасылаў, у нас дастаткова сваіх. Мы цудоўна разумеем, што мела на мэце Мэркель, і мы лічым, што трэба было праводзіць яшчэ больш адкрытую палітыку ў пэўных сітуацыях. Але словы Мэркель не былі запытам да Лукашэнкі, каб ён арганізоўваў самалёты з дапамогай, я так разумею, Крамля і завозіў людзей. Як выяўляецца, цэлы турыстычны штурм на Беларусь ідзе, так шмат турыстаў хочуць наведаць святыні ў Менску і Беларусі, а пры нагодзе зайсьці ў Еўразьвяз. Не трэба нам пудрыць мазгі. Ніхто на гэтае палітычнае крыўлянне тут не рэагуе.

Цалкам ТУТ.
1.4K views15:11
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 13:23:54 Лукашэнка палохае Еўразвяз, што спыніць транзіт газу праз Беларусь па газапровадзе "Ямал-Еўропа".

Нюанс у тым, што сама Расея скараціла ад пачатку году транзіт па ім ажно на 70% і скароціць яшчэ больш. "Газпром" абяцаў, што ў чацьвёртым квартале транзіт будзе скарочаны ў 4 разы. Бо? Бо Польшча пасля 2022 году сама не працягнула кантракт на пастаўкі газу з Расеі. А немцы ўжо ўвогуле не купляюць па ім газ, у іх дзве трубы па дне Балтыкі.
1.6K viewsedited  10:23
Адкрыць / каментаваць