Get Mystery Box with random crypto!

ГУРНЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ Г
Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ
Адрас канала: @dhurnievic
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.23K
Апісанне з канала

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-04-08 13:44:31
15 лютага Белта апублікавала гэты здымак. На ім запуск ракет "Точка-У" на беларуска-расейскіх вучэннях у Гомельскай вобласці.

Сёння такімі ж ракетамі абстралялі Краматорск, загінула прынамсі 30 чалавек. Але РФ заявіла, што ў яе няма такіх ракет. Ну-ну. Тут падрабязней -

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31792769.html
1.7K views10:44
Адкрыць / каментаваць
2022-04-07 16:09:54 Цудоўна разумею, чаму для Лукашэнкі важна быць бокам перамоваў з Украінай. Да таго моманту, пакуль “мірныя перамовы” адбываліся ў Беларусі, ён спаў больш-менш спакойна і не баяўся, што Пуцін накруціць яго кішку на руку і не загадае ўвесці армію Беларусі ва Ўкраіну.

Больш за тое, я проста перакананы, што падчас першай тэлефонна размовы Лукашэнкі і Зяленскага (здаецца, на чацьвёрты дзень вайны), калі расейская дэлегацыя ўжо чакала ўкраінцаў у Гомелі, Лукашэнка так і сказаў: “- Валодзя, калі вашы не прыедуць да Мядзінскага, то Пуцін наматае маю кішку на руку і я буду вымушаны ўвесці войскі, бо адмовіць яму я не змагу, як не мог адмовіць карыстацца аэрадромамі, каб забіваць вас”.

Увесь час, пакуль гэтыя перамовы былі ў Беларусі, яны былі козырам для хунты і гарантыяй спакою. І яго ўжо няма. А тут яшчэ маячыць нейкі батальён Каліноўскага, які хоч апасля вызваляць Беларусь. Таму я веру ў аўтэнтычны страх Лукашэнкі ў такой сітуацыі.

Дарэчы, трошкі здзіўляе, што факт неўваходу (пакуль) беларускага войска ва Ўкраіну некаторыя тлумачыць нейкай ўласнай заслугай Лукашэнкі, маўляў, палітычныя жывёліна, адчувае, выкруціўся. У мяне няма ніякага сумневу, што калі б Пуцін на гэтым настаяў, то гэтая жывёліна падціснула б хвост і прыдумала мора аргументаў, чаму ён паслаў салдат за мяжу. І потым бы ён ізноў казаў "а сейчас я вам покажу, как на Беларусь готовилось нападение. Хорошо, что начали".

Беларускае войска не апынулася ва Ўкраіне выключна таму, што Крэмль вырашыў па нейкай сваё прычыне адмяніць наступ на Кіеў. Прычыны: ад шматлікіх паразаў расейскага войска да рэчаў, пра якія мы нават не здагадваемся. Толькі гэта (пакуль) уратавала Беларусь ад ганьбы. Калі б была патрэба, то ніякі Пуцін не звяртаў бы ўвагу на нейкія там зачыненыя апытанні і беларускі пацыфізм.
2.1K views13:09
Адкрыць / каментаваць
2022-04-06 11:57:16
Кіраўнік маніторынгавага праекту «Беларускі гаюн» Антон Матолька расказаў, што штодня яны атрымліваюць тысячу паведамленняў пра перасоўванне расейскай арміі ў Беларусі. Ажно 90% з іх не публікуюцца, каб не падставіць інфарматараў. У тг-канала ужо больш за 340 тысяч падпісчыкаў, а некаторыя допісы чытае яшчэ больш людзей. Увогуле, для мяне дзівосна, што пасля двух гадоў НКВДысцкіх рэпрэсій беларусы не проста нешта яшчэ паведамляюць блогерам і журналістам, але і рызыкуюць рэальнымі тэрмінамі турмы, бо ўсё гэта можа ўспрымацца як "шпіянаж" або "здрада радзіме".

— Для Беларусі ёсць тры факты, культурныя коды: гэта вайна, Чарнобыль і Лукашэнка. Для многіх гэта боль. І цяпер гэтыя фактары змяшаліся, - кажа Матолька.

У гутарцы Антон расказвае пра тыя самыя 2 тоны пасылак з Мазыра ў Мухасранскі, пра тое, ці дапамагаюць беларускія салдаты рускай арміі, ці пакідаюць апошнія Беларусь і ці сапраўды "рэйкавая вайна" на нешта паўплывала.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31788276.html (там унутры відэа і тэкст).
2.6K viewsedited  08:57
Адкрыць / каментаваць
2022-04-06 10:33:20 А зараз у кароткім відэафармаце тлумачу, як Лукашэнка зрабіў з Беларусі суагрэсара.



2.1K viewsedited  07:33
Адкрыць / каментаваць
2022-04-04 09:40:14 За што беларускія антыкамуністы любяць Рэйгана і як ён перамог СССР у «халоднай вайне»

Калі Рэйган памёр, я акурат быў у ЗША, па студэнцкай праграме. Дырэктар летніку ў штаце Нью-Гэмпшыр, дзе я працаваў, апусціў амерыканскі сцяг каля свайго офісу. Мы з сябрамі ведалі, што ён галасуе за дэмакратаў і здзіўлена спыталіся, як так, Рэйган жа быў рэспубліканцам. Ён нам доўга расказваў, што гэта не той выпадак, дзе партыйнае адрозненне мае значэнне.

Калі 40-ы прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган пакідаў Белы Дом пасля двух тэрмінаў, яго падтрымлівала больш за палову амерыканцаў. А праз 12 год — ужо 74%. Шалёную папулярнасць Рэйган меў і сярод антыкамуністаў у СССР. І вось за што.

Дзякуючы Рэйгану, СССР настолькі аслабеў, што нацыянальныя рухі здолелі дабіць савок.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31782859.html
2.3K views06:40
Адкрыць / каментаваць
2022-04-03 15:56:20 Апошнімі днямі шмат думаў і дыскутаваў з сябрамі, у тым ліку расейскімі, пра тое, “как мы обустроим Россию». Бо давайце шчыра, нават калі ўявіць, што Крэмль знікне і затопіцца бункер на Алтаі, у Расеі застанецца 140 мільёнаў чалавек, якія будуць вымушаныя неяк будаваць новы кшталт сваёй арганізацыі. (Так, так, ведаю, гэта толькі фантазіі). І было б вельмі добра, каб гэтым заняліся расейцы, якія ведаюць, куды яны ідуць і навошта яны гэта робяць.

Ці не ўпершыню я пачуў нешта ўцямнае і рацыянальнае для маіх глуздоў. Гэта была дыскусія Міхаіла Хадаркоўскага і лонданскага палітолага Ўладзіміра Пастухова. Пастухоў паслядоўна казаў пра тое, што “Россия без Путина» гэта мала для таго, каб Расея стала іншай. На яго думку, неабходна не проста вяртаць у Расею ў тыя часы, калі яна пачынала будаваць дэмакратыю, а пачынаць зусім іншы праект. Так ён кажа пра адмаўленне ад імперыі. Пастухоў перакананы, што быць малой дзяржавай не сорамна і не кепска.

Пастухоў: Расейская ліберальная апазіцыя выступае ўсё роўна за ўнітарную Расею. А ведаеце, чаму? Таму што яна не верыць у народ гэтаксама як і Пуцін. Маўляў, дай гэтаму народу волю, дык ён зробіць яшчэ горш, чым Пуцін. І Пуцін так жа лічыць: дай гэтаму народу волю, ды ён усіх разнясе.

Хадаркоўскі: Так, яны проста хочуць паставіць новага цара, які будзе рэалізоўваць…

Пастухоў: … Правільныя і патрэбныя нам ідэі.

Хадаркоўскі: Менавіта. Я не раз казаў і пісаў, што Расея ня можа быць адначасова адзінай і дэмакратычнай. Адзінства Расеі, калі на ўсёй тэрыторыі краіны дзейнічаюць абсалютна аднолькавыя законы і патрабаванні, гэта гісторыя толькі пра дыктатуру. Тое, што нас усім давядзецца рабіць, я маю на ўвазе расейцаў, гэта пагадзіцца з тым, што ў нас існуе вельмі шмат Расей: Масквы, Санкт-Пецярбурна, Екацярынбурга і магчыма Новасібірска. Гэта постіндустрыяльная Расея. Ёсць Расея Варонежа, Белгарада, Іркуцка, гэта індустрыяльная Расея. Ёсць Расея Паўночнага Каўказа, Якуціі, Тувы. І ўводзіць там тое, што мы лічым правільным у Маскве, можна толькі зброяй, адбудоўваючы імперыю і тым самым ператвараючы дзяржаву ў дыктатуру. Нам давядзецца змірыцца, што на дзясяткі або і сотні год Расея будзе іншай краінай.

Пастухоў: Размова ідзе пра асіметрычную федэрацыю, што мы будуем тое, чаго яшчэ ніхто не будаваў.

Хадаркоўскі і Пастухоў агучылі тое, пра што, здаецца, расейцам не трэба баяцца думаць і размаўляць. Але пакуль я ўсё ж працытую двух маіх аўтарытэтаў з інтэрвію маёй сціплай персоне. Матывацыйныя цытаты, каб не губляць час і не пераўтварацца ў "Пачакуноў".

Рычард Пайпс: Не чакайце, што Расея распадзецца. Ваш ратунак у іншым. Проста цікаўцеся палітыкай. Змагайцеся за ўладу, кіруйце самі сабою, не бойцеся адказнасці. Людзі аддаюць палітыкам лёсы, каб яны імі кіравалі. А іх самых нічога не цікавіць.

Эн Эплбаўм: Стварайце свой уласны патэнцыял. Трэба будаваць сваю дзяржаву, сваю нацыю і рабіць сваю нацыянальную ідэнтычнасць прывабнай. Ніхто не захоча быць беларусам, калі гэта не дынамічна, нецікава і непрывабна. Трэба ствараць цікавую беларускую культуру і нацыю, а не чакаць, пакуль Расея распадзецца. Сёньня кожны чалавек — журналіст і выдаўца. Кожны мае профілі ў сацыяльных сетках. Кожны можа змагацца за праўду, што раней было проста немагчыма. Ва Ўкраіне цэламу пакаленню (пасля распаду СССР) было не да таго, іх свая краіна ўвогуле мала цікавіла. Яны не маглі рэалізаваць сваіх ідэяў, бо проста іх не мелі. Дэмакратыя, якой мы яе ведаем сёння, магчымая толькі ў нацыянальнай супольнасці. Мо некалі гэта зменіцца, але пакуль гэта так. У такой супольнасці людзі адчуваюць адказнасць адзін за другога, хочуць, каб у іх была эфектыўная і паспяховая дзяржава. Калі гэтага пачуцця няма, то вельмі складана пабудаваць дэмакратыю. Гэта трэба і Беларусі – нацыяналізм, пад якім я разумею патрыятызм».
1.6K views12:56
Адкрыць / каментаваць
2022-04-03 15:20:01
Прапаганда пераконвае, што на відэа з вызваленай ад рускіх Бучы адзін труп рухае рукой, а іншы ўстае. На відэа добрай якасці бачна, што гэта лухта.
1.4K views12:20
Адкрыць / каментаваць
2022-03-24 11:26:41 2/2 Перамагчы, не ўступаючы ў бой – гэта ідэал ваеннага мастацтва. Часам яго даводзіцца парушаць, не пралічыўшы волю праціўніка да змагання. Гэта мы бачым ва Украіне. Тым ня менш, нават баявыя дзеянні на Данбасе можна смела назваць элементам інфармацыйнай вайны. Тэрыторыя “Наваросіі” – гэта толькі невялікая частка ўсходняй часткі Украіны. У Расеі хапіла б рэсурсаў пайсці значна далей. Але навошта? Уздейнічаць на ваенаслужачых і насельніцтва, падаўляць іх волю да супраціўлення, замбаваць псіхіку, маніпуляваць мысленнем, праграмаваць іх паводзіны ў побыце і баявой абстаноўцы і, ў выніку, дэмаралізаваць іх псіхічна да поўнай дэградацыі, можна выкарыстоўваючы карцінкі з Дэбальцава, змешваючы ў кучу людзей і коней.

У вядзенні інфармацыйнай вайны Захад будзе яшчэ доўга на крок пасля Расеі. Бо ў маніпуляцыі, дэзынфармацыі і замбаванні дэмакратычныя працэдуры заўсёды прайграюць дыктатуры. Каб склікаць Савет федэрацыі і дазволіць Пуціну ўводзіць армію ў іншыя краіны, расейскаму кіраўніцтву спатрэбілася некалькі гадзінаў. А пасля абстрэлу Марыупаля Еўразвяз анансаваў экстраную сустрэчу міністраў замежных справаў амаль праз тыдзень пасля здарэння.

Улады Беларусі ў гэтым сэнсе апынуліся ў самай незайздроснай сітуацыі. Відавочна, што яны разумеюць пагрозы, якія ідуць з-за неіснуючай усходняй мяжы. Але як жа цяпер бараніцца, калі 20 гадоў яны віталі “русский мир” і білі сябе ў грудзі, даказваючы, што яны самыя рускія з усіх рускіх?
Ва Украіне ўрад адключае вяшчанне рускай прапаганды. У Літве ўлады выдаюць інструкцыі для грамадзян, як сябе паводзіць у выпадку вайны. Кожны разумее, што перачакаць інфармацыйную вайну не ўдасца. Яна пачалася не ўчора.

Калі немцы бамбілі Лондан падчас ІІ сусветнай вайны, адным з галоўных цэляў быў Сабор святога Паўла. Гэта рабілася не для таго, каб знішчыць рэлігійны аб’ект. Знішчыўшы сабор, немцы жадалі задушыць баявы дух брытанцаў. У расейскай інфармацыйнай вайны мэта аналагічная.
На інфармацыйным фронце беларусаў бамбяць ужо не першы год. І не чакаючы крокаў з боку ўлады, абараняцца і наступаць на гэтым фронце могуць самі беларусы. Пачытаў “Народную Волю”, Нашу Ніву”, “Новы час” альбо цікавую кнігу – перадай другому. Чуеш цемрашальскія спрэчкі ў аўтобусе – не змаўчы. Маеш профіль на Фэйсбуку альбо вядзеш блог? Там можна посціць не толькі коцікаў. Ёсць Твітар – падзяліся спасылкай. Вышлі цікавы артыкул сябру на эмэйл.

Трэба спрыяць таму, што пашырае беларускі свет. Прыклад Украіны паказвае, што надзейная прышчэпка ад інфармацыйнага віруса – гэта мова і нацыянальная свядомасць. Пашырэнне думкі, што бларускай мовы не існуе, мае пераканаць беларусаў, што іх насамрэч няма і што іх дзяржаўнасць – гэта гістарычная памылка. А прасоўванне думкі, што мінулае беларусаў – гэта гісторыя свінапасаў, лапці і бубен, гаворыць пра тое, што і ў будучыні яны нічога не дасягнуць і павінны падпарадкавацца валадарам з Масквы. Дэградацыя культурнай спадчыны – гэта акурат адна з мэтаў інфармацыйнай вайны a la Шаршнёў.

Наш народ любіць казаць: будзь разумнейшым – змаўчы. Але ў часе інфармацыйнай вайны гэта парада не спрацоўвае. Бо калі маўчым мы, гаворыць нехта іншы. І гэты нехта не на нашым баку.
3.0K viewsedited  08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-03-24 11:26:41 1/2 Беларус, які прыдумаў рускую інфармацыйна-псіхалагічную вайну

Разглядаў свае лічбавыя архівы, каб пабачыць, пра што я “маўчаў” 8 год таму. Натыкнуўся на тэкст, які някепска чытаецца і сёння. Вось ён:

Яшчэ да пачатку рускай вайны супраць Украіны (2014 год) мне ў рукі трапіў інфармацыйны зборнік “Безопасность” расейскага Фонда нацыянальнай і міжнароднай бяспекі. Шукаць гэта бюлетэнь у сеціве дарэмна. “Безопасность” – гэта закрытае выданне. Яго заснавальнікам і галоўным рэдактарам быў генерал-маёр Леанід Шаршнёў, які памёр у Маскве ў студзені 2014 года.

Шаршнёў нарадзіўся ў Гомельскай вобласці, служыў у Савецкай арміі на Беларусі, скончыў Менскі інстытут замежных моваў. Але беларусам ён наўрад ці сябе лічыў. Гэта быў рэакцыйны рускі імперыяліст вышэйшашага гатунку. Да самай смерці ён кіраваў фондам “Русские”, праца якога была накіравана на “защиту ценности Русской цивилизации, воссоединение расколотого русского народа”. Але не гэты пафас быў справай жыцця Шаршнёва. Ён быў спецыялістам па інфамацыйна-псіхалагічнай вайне. У Расеі яго называюць адным з аўтарам канцэпцыі гібрыднай вайны.

За два гады да вяртання аяталы Хамейні ў Іран, Шаршнёў прадказаў звяржэнне шаха і паведаміў пра гэта ў ЦК КПСС. Спачатку яго палічылі фрыкам, але калі прагноз спраўдзіўся, палкоўніка Шаршнёва запрасілі на сустрэчу. Яго прызначылі адказным за арганізацыю спецыяльнай прапаганды ў Афганістане. Дэзынфармацыя праз плёткі сярод мясцовага насельніцтва – гэта яго ідэя. Шаршнёў кіраваў прапагандай і падчас так званага чэхаславацкага крызіса. З часам ён даслужыўся да намесніка начальніка спецыяльнага ўпраўлення Галоўнага палітычнага ўпраўлення Савецкай арміі і ВМФ. Ён прымаў удзел у распрацоўцы Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі СССР, а пасля яго распаду стаў экспертам Дзярждумы і Савета Федэрацыі па бяспецы. Фонд нацыянальнай і міжнароднай бяспекі, які стварыў Шаршнёў, прымаў удзел у распрацоўцы расейскіх законаў, экспертыз і ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях. Адным з дзецішчаў Шаршнёва быў згаданы вышэй зборнік “Безопасность”.

На старонках гэтага выдання, як на далоні, уся руская стратэгія вядзення інфармацыйнай вайны. Нумар, пра які ідзе гаворка, быў выдадзены ў 1996 годзе. Усё, што мы бачым сёння ва Украіне, адбывацца нібыта па інструкцыі Шаршнёва.

Галоўная выснова зводзіцца да таго, што ў іерархіі войнаў інфармацыйная вайна – галоўная. Яна можа прымяняцца задоўга да пачатка вядзення баявых дзеянняў, а ў некаторых выпадках баявыя дзеянні могуць не планавацца ўвогуле і тады барацьба мае чыста інфармацыйны характар.

“Безопасность” ставіць інфармацыйную зброю вышэй ядзернай. Атамная бомба павінна толькі стрымліваць агрэсара ад развязвання шырокамаштабнай інфармацыйнай вайны, мэтай якой – перашкодзіць праціўніку атрымаць своечасовую, поўную і аб’ектыўную інфармацыю. А гэта, у сваю чаргу, павінна прывесці да прыняцця неадэкватных рашэнняў і прымусіць дзейнічаць сабе ў шкоду.
Асноўную ролю ў гэтай вайне павінна выконваць спланаваная дэзынфармацыя і фальсіфікацыя праз СМІ. А вынікам павінна стаць нанясенне сур’ёзнга ўрону інтарэсам дзяржавы ў палітычнай, эканамічнай і абароннай сферах. Падрыў міжнароднага аўтарытэта краіны, ускладненне прыняцця ворганамі кіравання важных рашэнняў, стварэнне атмасферы нестабільнасці ў грамадстве, дыскрыдытацыя ворганаў улады, правакаванне сацыяльных, палітычных, нацыянальных і рэлігійных беспарадкаў.

Эксперт раіць падтрымліваць агентаў уплыву, якія спрыяюць дэзыінтэграцыі дзяржаўных структур, ініцыяваць забастоўкі, масавыя беспарадкі, ствараць атмасферу бездухоўнасці і амаральнасці, негатыўнага стаўлення да культурнай спадчыны. Усё дзеля таго, каб прывесці да істотнага матэрыяльнага ўрону, нанесці маральную шкоду праціўніку, выклікаць ў яго неадэкватныя паводзіны.

“Эфектыўнае прымяненне інфармацыйнай зброі, падмацаванае магутнасцю СМІ, прывядзе да змены паводзін людзей у патрэбным для суб’екта напрамку” – піша аналітык.
Паводле яго, наступствы інфармацыйна-псіхалагічных аперацый могуць быць настолькі эфектыўнымі, што вядзенне разбуральных і экалагічна небяспечных баявых дзеянняў робіцца безсэнсоўным.
2.2K viewsedited  08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-03-23 16:39:01 «Украінцы не хочуць ваяваць з беларусамі, але калі салдаты з Беларусі прыйдуць — давядзецца забіваць», — герой Майдану Парасюк

Яго называюць чалавекам, які змяніў гісторыю Майдану 2014 году. Менавіта ён выставіў ультыматум Віктару Януковічу — або той падае ў адстаўку, або актывісты Майдану возьмуць штурмам ягоную рэзідэнцыю. Пасля гэтага тагачасны прэзідэнт уцёк у Расею.

Уладзімір Парасюк пазней ваяваў на Данбасе, стаў дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Пасля нападу Расеі на Ўкраіну 24 лютага Парасюк ізноў узяў у рукі зброю, каб бараніць Украіну.

«Беларусы ўжо ваююць на нашым баку ў добраахвотніцкіх батальёнах. Мы ведаем пра тое, што вы робіце, мы чытаем навіны. Мы не хочам з вамі ваяваць, мы вас падтрымліваем і ведаем, што просты народ Беларусі не хоча ваяваць ва Ўкраіне. Я звяртаюся да беларускіх салдатаў, абдураных Лукашэнкам: не рабіце гэтага. Паглядзіце, як паміраюць ва Ўкраіне расейскія салдаты! Мы не хочам, каб вашыя сем’і страчвалі людзей. Мне вельмі шкада тых салдатаў, якія прыйдуць на нашу зямлю, гэта білет у адзін канец, бо мы будзем яе бараніць. Паверце, мы ўмеем гэта рабіць, і давядзецца забіваць. Украінская нянавісць не мае межаў, бо мы ваюем за сваё, а не чужое. А тым беларусам, хто нам дапамагае, хто намагаецца зрынуць рэжым, я хачу падзякаваць. Мы сяброўскія народы, у нас заўсёды былі цёплыя адносіны. Дзякую вам», — сказаў Парасюк.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31766776.html
2.5K viewsedited  13:39
Адкрыць / каментаваць