Get Mystery Box with random crypto!

ГУРНЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ Г
Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ
Адрас канала: @dhurnievic
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.23K
Апісанне з канала

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-06-10 16:48:37 Якім насамрэч быў Дудаеў і як ён паставіў на калені Расею

Памятаю, як у дзяцінстве я глядзеў навіны на ОРТ і на слова "Дудаеў" дранцьвеў ад страху. Калі пасля яго забойства я даведаўся, што на мітынгу ў Менску Зянон Пазьняк абвясціў хвіліну цішыні па Дудаеве, то не мог зразумець - навошта, ён жа тэрарыст. Такія былі часы, калі амаль не было іншых крыніц інфармацыі.

Дзякуй Богу, цяпер магчымасці ў інфармацыі іншыя і можна выпраўляць свае паталагічныя ўспаміны з дзяцінства. Дапамагае ў гэтым чачэнскі гісторык Майербек Вачагаеў:

«Першай памылкай чачэнцаў падчас першай вайны было тое, што яны намагаліся дзейнічаць як армія. Як толькі яны разбегліся і пачалі дзейнічаць як атрады, як ваяры, асобныя групы, з гэтага моманту расейцы ня ведалі, з кім яны змагаюцца. Вайна з чачэнскага боку вялася выключна партызанскай барацьбой. Калі б гэта была звычайная армія, то расейскае войска знішчыла б яе імгненна. Расейцы маглі лёгка прайсці нават у горную частку, але вяртацца для іх заўсёды было праблемай. Бо з гор, зь лесу, адусюль наносіліся ўдары. Іх проста падрывалі. Яны не ведалі, што той хлопчык, якому 10–11 год, які падышоў да іх і спрабаваў штосьці гаварыць па-руску, ён насамрэч падклаў міну і яшчэ расказаў сваім, колькі там расейцаў.

І падчас першай, і падчас другой вайны ў чачэнцаў не было страху. Калі прыяжджала калона, то чачэнскія хлопцы крычалі «Ваня, Ваня» і паказвалі жэст з пальцам, яны ўсяляк дэманстравалі расейцам сваю пагарду. А па-другое, чачэнцам было шкада расейцаў. Гэта была не нянавісць, а пагарда, бо яны паводзілі сябе па-скоцку. Тое, што яны цяпер рабілі ў Бучы, мы ўсё гэта перажылі. Для нас гэта Алды, Зандак, усе тыя населеныя пункты, якія яны праходзілі і дзе гвалцілі нашых людзей. Расейскія салдаты адразалі чачэнцам вушы, галовы. Яны паказалі прыклад. Здзек над нябожчыкам лічыўся ў чачэнцаў чымсьці неверагодным. І вось нам пачалі прадаваць галовы без целаў, або целы без галоваў. Прадавалі па 3 тысячы даляраў. Сям’ю, у якой былі такія грошы, цяжка было знайсьці, збіраць грошы мусіў увесь род. У чачэнскай традыцыі лічыцца праблемай хаваць чалавека нават без аднаго пальца. І калі табе даюць цела бязь нейкай часткі — гэта абраза і прыніжэнне роду. Расейцы паказалі прыклад, а пасля пайшлі і ў нас мярзотнікі, якія казалі — а чаму мы ня можам?"

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31890724.html
197 views13:48
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 19:32:17 У аўторак быў дзень нараджэння чалавека імем каторага нармальная дзяржава мела б за гонар назваць Нацыянальную бібліятэку і размясціць яго партрэт на грашах. Сам я яго лічу галоўным мэнэджэрам беларускай дзяржаўнасці.

Кажуць, што беларускі рух шмат у чым стварыла кніжка. А без гэтага чалавека гэтай кніжкі не было б, альбо невядома калі б яна была і якой. 142 гады гадоў таму нарадзіўся мой хэдлайнер пачатку мінулага стагоддзя Вацлаў Іваноўскі. Дзякуючы яму нацыянальны рух сто гадоў таму атрымаў магутны штуршок.

Паехаў вучыцца ў Піцер, сабраў студэнтаў-беларусаў у кучу і зацеяў "аванцюру". У часы, калі кніжка па-беларускай была такой жа рэдкасцю, як і кнігі на ліўскай мове сёння, а яшчэ і забароненай, ён выдае грошы заробленыя на студэнцкай практыцы на набыццё гектографа і пачынае выдаваць на забароненай мове ўлёткі, адозвы і ўрэшце кніжкі. Збірае вакол сябе маладых энтузіястаў. Ва ўласнай кватэры вучыць з імі культуру і гісторыю Беларусі. Там яны прыдумаюць першыя краўдфандынгавыя праекты і пачынаюць збор сродкаў. І самае важнае - рэалізуюць іх.

Іваноўскі бачыць, што беларускія дзеці не маюць уласнай азбукі. Ноў проблемс. Ён піша яе сам, на лацінцы. Замест sz, cz, ż піша š, č, ž. Бачыць, што па-беларуску няма тэхнічнай і навуковай літаратуры - пачынае перакладаць сам і просіць рабіць гэта іншых. Бачыць, што кнігі не трапляюць да чытача - сам стварае сетку распаўсюду. Яны прадаюцца ў Менску, Гародні, Магілёве, Піцеры, Вільні, Варшаве і г.д.

Пазней пачынаецца вышэйшы пілатаж. Калі ў Расейскай імперыі здымаецца забарона на беларускую мову, ён засноўвае выдавецтва "Загляне сонца і ў нашэ ваконца", якое робіць рэвалюцыю ў мазгах беларусаў. Упершыню ў гісторыі кнігі па-беларуску выходзяць масава. Тысячнымі накладамі. Але проста выдаваць - мала. Трэба ж знасці аўтараў. І як вы думаеце, якое імя адкрыў Іваноўскі? Самога Купалу. Гэта дзякуючы яму невядомы нікому Іван Луцэвіч сваю першую кнігу "Жалейка" і быў уцягнуты ў беларускі нацыянальны рух. Тое самае з Цёткай і процьмай іншых. Дарэчы, гэта Іваноўскі выдаў зборнік вершаў Янкі Лучыны, абдурыўшы цэнзуру, што гэта балгарская паэзія.

Іваноўскі выдае драматургію, што спрыяе развіццю тэатральных труп. Выдае першыя сельскагаспадарчыя кнігі для сялян на іх мове. Выдае навуковыя кнігі, аўтараў мала дык просіць пісаць сваю сястру, якая вучылася ў Кембрыжды. Тая, дарэчы, пісала пра Беларусь і ў ангельскія выданні. Выдае больш і больш мастацкай літаратуры, а гэта, вядома, стымулюе літаратараў пісаць больш і больш. Гэта ўжо сотні тысяч асобнікаў. Так ён стварае маладую беларускую інтэлігенцыю. Без гэтых кніжак нічога б не было. Бо што тады прыцягвала б новую кроў? Не было б ніякіх нацыянальных кадраў. І гэта ніякае не перабольшванне. Правадыром нацыянальнага яго перад І сусветнай вайной яго назваў Максім Гарэцкі. Не верыць Гарэцкаму ў мяне няма падстаў.

Іваноўскі ўцягвае ў беларускія справы мецэнатку Радзівіліху, дапамагае ставарыць вадывацтва Беларускай сацыялістычнай грамады, самай крутой беларускай палітычнай сілы на той час. Пераязджае ў Вільню і там таксама стварае двіжуху.

Іваноўскі не бачыў праблем, каб супрацоўнічаць з рускімі, палякамі і немцамі, калі іх дзеянні супадалі з беларускімі інарэсамі. Гісторык Юры Туронак назваў яго рацыянальным рамантыкам, які з нічога стварыў нешта. Не пашкадуйце часу на кніжку "Вацлаў Іваноўскі і беларускае Адраджэнне". Сёння добрая нагода. https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=1771
878 viewsedited  16:32
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 10:09:12 Былога маладафронтаўца абвінавачваюць у Польшчы ў цкаванні ўкраінцаў, пагрозах абліць сернай кіслатой польскіх праваабаронцаў, сувязях з прарасейсксімі сіламі. Сам ён кажа, што проста "выказвае меркаванне"

На гэтых здымках былыя сябры "Маладога фронту" з 2000-х: Яраслаў Грышчэня і Арцём Дубскі. Калісьці за імі бегалі міліцыянты ў Беларусі, яны сядзелі ў турме. Цяпер яны жывуць у Польшчы. 9 траўня яны з гваздзікамі пайшлі да помніка савецкіх жаўнераў у Варшаве. Гэта акурат тады ўкраінскія пратэстоўцы аблілі там фарбай расейскага пасла. Дык вось былыя маладафронтаўцы чапляліся там да ўкраінцаў, называлі фашыстамі і бандэраўцамі. Усё гэта былы палітвязень і сябра МФ Дубскі яшчэ і запісваў на відэа, каментаваў і выклаў на ютуб. Гэтыя кадры пасля паказалі на БТ, як думкі "обычных граждан". Украінскім жанчынам беларусы раілі ісці працаваць, а мужчынам - ехаць на фронт. Сяброўка Грышчэні заявіла адной ўкраінцы: "Мой дед воевал, а ты тут пиздишь". А сам Грышчэня анансаваў той украінцы, что яна будзе "гореть в аду". Дубскі крычаў там аднаму паляку, што каля помніка пахаваны яго дзед. Калі паляк раіў Дубскаму правесці эксгумацыю і збраць дзеда на радзіму, то былы сябра МФ пачаў казаць, што дзед габрэй і пачаў намякаць паляку, што той антысеміт.

На Дубскага польскія праваабаронцы ўжо падалі скаргу ў пракуратуру. Дарэчы, фактычна па ініцыятыве іншых беларусаў Варшавы. Дубскім зацікавіўся Цэнтар маніторынгу расізму і ксенафобіі. У сваіх відэа (для польскай аўдыторыі) ён бясконца пляжыць украінцаў, захапляецца літарай Z у Варшаве, анансуе паездку ў Расею да людзей, якія ваююць супраць Украіны. Палякі кажуць, што ён адкрыты прыхільнік польскага неафашыста, які цяпер у СІЗА з пяцю крыміналкамі, у тым ліку за збіццё беларусаў. Дубскі кажа, што лічыць яго "здаровым патрыётам". Раней Дубскі актыўна тапіў за антываксераў, вучыў паліцыю правільна размаўляць з ім. Яго відэа глядзела па паўмільёна палякаў.

Я пагаварыў з самім Дубскім і з польскім праваабаронцам, якія яго абвінавачвае.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31882507.html
954 views07:09
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 15:04:20 Калі камуністы прыперліся ў Чачню ў 1920-ыя, то не маглі знайсці там аніводнага бальшавіка, каб будаваць СССР. Пра гэта пісалі самі расейскія гісторыкі.

Усіх чачэнцаў за тое, што яны не паддаваліся, дэпартавалі са сваёй зямлі. Калі яны вярнуліся з выгнання, то жылі каля платоў сваіх двароў. У хатах былі іншыя гаспадары. Але нават у 1980-я расейскі чыноўнік у Грозным мусіў канстатаваць, што па-за сталіцай у Чачні не было савецкай улады. Дык як Чачню саветызавалі? Тлумачыць (па спасылцы ў нізе больш) чачэнскі гісторык Майрбек Вачагаеў:

- У 1982 годзе я паступіў у Чачэна-Інгушскі ўніверсітэт у Грозным і з сябрамі радасна і гучна абмяркоўваў гэта ў трамваі на чачэнскай мове. Я не ведаў, што гэта забаронена. У Грозным нельга было размаўляць у грамадскім транспарце на чачэнскай мове. Машыніст спыніўся і запатрабаваў, каб мы выйшлі. Мы хутка сышлі, каб не мець справы з міліцыяй. Нават ва ўніверсітэце, калі мы выходзілі ў калідор, то дэкан-чачэнец казаў, каб мы перасталі гаварыць на чачэнскай мове. Размаўляць можна было толькі па-расейску. Займацца чачэнскай гісторыяй XVIII-XIX стст. было забаронена. Самым забароненым словам была дэпартацыя. Як толькі ты гэта казаў, то быў ворагам СССР. Мы не мелі права на сваёй зямлі гаварыць на ўласнай мове, нам увесь час казалі, што мы здраднікі, хаця я нарадзіўся ў 1960-я. На лекцыях навуковага камунізму гэта гучала прама, што „вы здраднікі“. Але ў 1986 годзе, калі ўжо ішла перабудова, я дамогся, каб гэты выкладчык пакінуў гістарычны факультэт. Я абвясціў байкот, і мяне падтрымаў увесь факультэт, быў бунт. Гэта быў першы раз, калі ўніверсітэт выбачаўся за тое, што чачэнцаў назвалі здраднікамі і бандытамі.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31878706.html
565 views12:04
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 22:59:38 Эй-эй, куды ты так гоніш коней, “саюзная дзяржава”…

Верасень 2020: Лукашэнка прапанаваў губернатару Ленінградскай вобласці пабудаваць у порце Усць-Лугі тэрмінал для беларускіх грузаў.

Красавік 2021: Кіраўнік Росморречфлота: «Я думаю, да лета мы вызначымся, і будзе зразумела месца размяшчэння тэрмінала».

Чэрвень 2022: Губернатар Ленінградскай вобласці паведаміў, што беларускія спецыялісты ўжо агледзілі зямельныя ўчасткі, дзе ў будучыні можа быць пабудаваны тэрмінал для беларускіх грузаў.

Страшна ўявіць, што будзе ў наступным годзе. Калі такія тэмпы захаваюцца, то ўсяго праз нейкі год беларуская дэлегацыя нарэшце пакіне Ленінградскую вобласць і прывязе ў Менск прапановы па размяшчэнні тэрмінала. Но это не точно.
664 views19:59
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 20:06:11
Гэты народ царская Расея не магла захапіць больш за паўстагоддзя. Бальшавікі, каб скарыць чачэнцаў, дэпартавалі іх з уласнай зямлі. Але і пасля распаду СССР Расея ваявала з чачэнцамі да пачатку 2000-х. Як такое магчыма? У трох публікацыях Свабоды мы паспрабуем разабрацца і дапаможа нам у гэтым кандыдат гістарычных навук, былы прэс-сакратар і дарадца прэзідэнта Ічкерыі Аслана Масхадава Майрбек Вачагаеў, аўтар васьмі кніг па гісторыі Чачні.

"Звычайнай для расейцаў была практыка адсячэння галоў чачэнцам. З іх здымалі скальпы і вывешвалі на шастах вакол казацкіх станіц. Захаваўся нават ліст імператара, які асабіста прасіў камандаванне спыніць гэтую практыку. Пры гэтым у расейскіх архівах няма аніводнага дакумента, які б сведчыў пра падобную практыку чачэнцаў супраць расейцаў. Кацярына, напрыклад, увяла практыку выкрадання чачэнскіх дзяцей. Іх тысячамі вывозілі ў якасці закладнікаў у Расею. Але чачэнцаў гэта яшчэ больш аб’ядноўвала". - расказвае Вачагаеў.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31867346.html
775 views17:06
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 13:33:22
А вы ведалі, што Джордж Орўэл узяў свой славуты выраз "двойчы два - пяць" з кнігі ўраджэнца Пухавіцкага раёну?

Да ўчора я таксама не ведаў. Гэты ўраджэнец вёскі Узляны стаў адным са стваральнікаў Радыё Свабода (а яго брат, таксама з Беларусі, стаў стваральнікам амерыканскай тэлевізіі). А вы ведалі, што галоўным лабістам амерыканскіх армянаў, азербайджанцаў, украінцаў, грузінаў, прадстаўнікоў народаў Паўночнага Каўказу на карысць радыёперадач на іх мове 70 год таму быў старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык?
Цісніце на спасылку. Там пра ЦРУ, Cкарыну, Лукашэнку. Пра тое, што вы хацелі спытаць пра Радыё Свабода ў наш дзень народзінаў.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31859689.html
1.0K views10:33
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 17:08:42 «Без Расеі Беларусь памрэ». Тлумачым, чаму гэта ня так

Гэтае перакананне ўбівалі ў галовы беларусаў яшчэ з савецкіх часоў. І яно настолькі глыбока засела, што многія сапраўды паверылі, быццам «без Расеі мы нішто», бо там газ, нафта, табліца Мендзялеева. Нібыта да газіфікацыі і будаўніцтва НПЗ беларусы жылі на дрэвах. Пры гэтым сама Расея каласальна залежыць ад імпрату і купляе за мяжой нават цьвікі.

Давайце паглядзім, хто ўкладае грошы ў эканоміку Беларусі? А? У 2021 годзе прамых інвестыцый з Расеі ў Беларусь было 2,2 млрд даляраў. А з Эўразьвязу — увага! — на 40 мільёнаў больш. Нечакана, праўда? А паміраць некаторыя беларусы гатовыя ўсё роўна толькі без Расеі.

Дарэчы, калі мы ўжо ў статыстыцы. Рост экспарту Беларусі ў Еўразвяз, які нібыта праводзіць "эканамічны генацыд" Беларусі, вырас за год ажно на 74%. А з Расеяй, куды Лукашэнка паўзе амаль 30 гадоў на каленях і якая абяцала памагчы Беларусі кампенсаваць страты ад санкцый — на 24%. Гэта паказвае, наколькі тэндэнцыя можа мяняцца, а ў выніку і сітуацыя. Было б жаданне.

Калі раптам ня стане Тамбова ці Чабаксараў (сто гадоў жыцця іх жыхарам) то што, больш ніхто ня купіць беларускіх трактароў ці малочкі і беларусы палягуць у труны? Пра трактары: летась Беларусь прадала ў Расеі 13,5 тысячы трактароў, а ва Ўкраіну 6 тысяч. Але ж насельніцтва ў Расеі ў тры разы з паловаю большае, а пра тэрыторыю, якую трэба ўзараць, я ўвогуле маўчу.

Карацей, глядзіце відэа.

975 viewsedited  14:08
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 12:15:28 Невукі, якія абслугоўваюць хунту, ужо другі тыдзень пішуць пра кабалу, якая нібыта чакае Ўкраіну ў сувязі з лэнд-лізам. Маўляў, вунь СССР плаціў ажно больш за 60 год і скончыў толькі ў 2006 годзе. Гэта, вядома ж, поўная лухта. Савок фактычна нічога не плаціў за лэнд-ліз ажно да свайго распаду.

Амерыканцы паставаілі прадукцыі ў СССР на 13 мільярдаў даляраў. Пасля вайны саветы вярнулі ў ЗША тавараў усяго на 2 мільёны. Бо за выкарыстаную і знішчану тэхніку, як і дамаўляліся, проста не плацілі. Але тоё-сеё саветы пакінулі сабе, для «мірных мэтаў». Для СССР спачатку налічылі 2,6 мільярда даляраў доўгу, а да перамоваў у 1948 годзе гэтую суму зменшылі ажно ЎДВАЯ з растэрміноўкай на 30 гадоў пад 2,3 працэнта гадавых. Але. Сталін адмовіўся плаціць, заявіўшы, што за ўсё ўжо заплацілі савецкія салдаты сваёй крывёю. Толькі ў 1971 годзе СССР паплаціў НЕКАЛЬКІ месяцаў, а пасля перастаў.

І толькі ў 1990 годзе Гарбачоў і Буш дамовіліся аб тым, што СССР нарэшце выплаціць 674 мільёны даляраў да 2030 году. Праз год саўка ня стала і гэты доўг плаціла Расея. І ў жніўні 2006 году яна цалкам сплаціла. То бок, ніхто не плаціў ніякія 60 год. Плацілі ад 1990 года смешную суму. Тлумачу, чаму смешную.

Бо толькі за АДЗІН дзень продажу нафты і газу Захаду Расея атрымлівае больш мільярда даляраў. Гэта амаль удвая больш, чым яна заплаціла за ўвесь лэнд-ліз ЗША падчас вайны, без якога, як казалі Сталін і Жукаў, не было б перамогі.
4.0K viewsedited  09:15
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 18:53:54 У СССР традыцыйна было прынята пагарджаць дапамогаю, якая паступала ў гады Другой сусветнай вайны ў рамках лэнд-лізу ад заходніх саюзнікаў. Пры тым, што Сталін, Хрушчоў, Жукаў вельмі высока ацэньвалі значэнне гэтай амерыканскай праграмы. Магчыма таму, Крэмль і разам зь ім Лукашэнка раптам усталі на дыбы з-за лэнд-лізу. Па простай прычыне - ён можа аказацца пякельна эфектыўным у барацьбу з расійскай арміяй.

Савецкія рэактыўныя мінамёты «Кацюшы» ставіліся амаль выключна на шасі «Студэбэкераў» (20 тысяч установак), тады як на шасі савецкіх грузавікоў ЗІС-6 было пастаўлена толькі 600 «Кацюш».

Пастаўкі выбуховых рэчываў з ЗША і Вялікай Брытаніі дасягалі 53% ад агульнага абʼёму савецкай вытворчасці.
З ЗША і краін Брытанскай імперыі ў СССР паступіла больш за 55% адсоткаў усяго выкарыстанага ў прамысловасці алюмінію.
Пастаўкі медзі складалі каля 82,5 працэнта ад абʼёму савецкай вытворчасці.
Па лэнд-лізе ў Савецкі Саюз было пастаўлена 57,8 працэнта ад агульнага абʼёму вытворчасці авіябензіну ў СССР у перыяд вайны. Відавочна, што без паставак па лэнд-лізе савецкая авіяцыя засталася б бяз паліва.

З гэтымі лічбамі ніхто і ў СССР не дыскутаваў. Іх проста не заўважалі. Як і не жадалі плаціць па рахунках, якія і так былі смешныя. Падрабязнасці па спасылцы.



806 views15:53
Адкрыць / каментаваць