Get Mystery Box with random crypto!

ГУРНЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ Г
Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ
Адрас канала: @dhurnievic
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.23K
Апісанне з канала

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-08-14 21:18:29 Як ідыёты робяць прапаганду

На Белце навіна: Польские Telegram-каналы учат своих подписчиков, как замораживать хлеб, чтобы он сохранился подольше.

Пакінем у баку той факт, што Тэлеграм увогуле не з'яўляецца для палякаў крыніцай інфармацыі. Для іх Тэлеграм гэта як для беларусаў Tumblr, можа чулі, пару тысяч ці дзесяткаў нават раз ці два былі, але не больш за тое. Ну, але дапусцім, нехта ў Беларусі верыць, што мільёны палякаў там завісаюць (польскія СМІ і блогеры там проста не прысутнічаюць). Заходзім па спасылцы далей - яна вядзе на старонку Салаўёва. У яго ў сваю чаргу няма ніякіх спасылак на тэлеграм-каналы, а ёсць скрын з нейкага аднаго каналу. Аднаго, хаця ў навіне фігуруюць тэлеграм-каналы ў множным ліку. Заходзім у той канал. У яго 9 тысяч падпісчыкаў (за тры дні яго прачыталі 370 чалавек). Знаходзім допіс з парадай замарожваць хлеб. І што адразу чапляе?

Што загалоўкі многіх допісаў у канале напісаныя з памылкамі, відавочна, што праз гуглтранслэйт, у тым ліку і згаданы, пра хлеб. Там памылка, якую паляк проста не можа дапусціць. Сам тэкст допісу таксама зроблены абы-як, аўтар нібыта спасылаецца на нейкі партал, але сам партал не называецца. Відавочна, што ўтар скапіяваў тэкст з польскай навіны, але не да канца зразумеў усе выразы і таму не палічыў неабходным, каб яго падкарэктаваць. Прыдумаў сенсацыйны загаловак, пераклаў праз не ідэальны гугл і выставіў як ёсць, бо паляка, каб праверыць, побач не было.

Відавочна, што каб цытаваць "гарачыя навіны", прапагандысты самі ствараюць "СМІ", якія яны цытуюць. Але робіцца гэта настолькі брудна і прымітыўна, што нават цяжка ўявіць адрасата такіх фэйкаў, калі гэта не шчырыя чытачы Белты і Салаўёва, што само па сабе дыягназ.
1.4K viewsedited  18:18
Адкрыць / каментаваць
2022-08-10 20:38:22 Пагаварыў з Валерыем Цапкалам. каб выратаваць агульны баланс яго ўзгадак у СМІ і мець для сябе алібі.

Ён расказаў, чаму лічыць віленскую канферэнцыю шкоднай, як яго жонцы адмыслова там сапсавалі мікрафон, як публікавалі абразы на маніторы падчас яе выступу, каб зала рагатала і чаму Святлана Ціханоўская вінаватая ў рэапрэсіях і росце колькасці палітвязняў з 50 да 1500. Таксама ён патлумачыў, навошта ўстаўляе беларускія словы ў сваю рускую мову, ці вывучыў яе, як абяцаў, і расказаў дэталі пра фонд ва Ўкраіне і збор грошай на арышт Лукашэнкі. Заявіў, што незнаемы з расейскім алігархам Мазепіным і раскрыў падрабязнасці іх супольнай тэлефоннай размовы.Таксама ён раскрыў, што Лябедзька і Дабравольскі ездзілі калісьці на сустрэчу з Сурковым у Маскву дамаўляцца пра саюзную дзяржаву, што абодва ўжо назвалі хлуснёй. І таксама сп. Цапкала расказаў, чый Крым, ці Пуцін мудры і калі ён (не Пуцін) гатовы папрасіць прабачэння ў Франака Вячоркі (я пра гэта не пытаўся).



2.3K views17:38
Адкрыць / каментаваць
2022-08-09 22:13:15 Віленская канферэнцыя атрымалася надзіва паспяховай.

Дзякуючы публічнасці выступаў адбыўся натуральны адбор. Кожны, хто жадаў, пабачыў, хто з выступоўцаў чаго варты насамрэч. Я пабачыў.

Імпрэза не мела рэжысуры як амерыканскія палітычныя мерапрыемствы, дзе ўсе па раскладзе махаюць сцяжкамі. Можа праз гэта яна страціла відовішчнасць, але атрымалася інтэлектуальна сумленнай. Кожны мог агучыць ідэі ад вар’яцкай да геніяльнай. І публіка гэта бачыла без мантажу. Бачу, што ў некаторых гледачоў гэта выклікала эстэтычны крыз, але я сапраўды лічу гэта плюсам, бо гэта асвойвае з рэальнасцю, а не бясконцым чаканнем ідэальных палітыкаў. Апрача таго, я пачуў нямала сапраўды вельмі талковых людзей.

Нават стварэнне кабінету не выклікала ў мяне ўнутранага пратэсту, які быў дагэтуль. Калі нехта лічыць, што гэта дапаможа і ён ведае як, няхай спрабуе. Інакш праз некаторы час гэтыя ж людзі папракалі б рэшту, што мелі план, а іх не паслухалі. Тым больш, што іх план не такі і кепскі, бо адзін з нямногіх рэалістычных. А лепшага ці нават проста іншага, ніхто і не прапануе.
2.7K views19:13
Адкрыць / каментаваць
2022-08-09 09:30:53 Мы на Радыё Свабода зрабілі падкаст «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020». Ён расказвае аб пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў з гледзішча сілавікоў. У падкасце выкарыстаныя злівы перамоваў сілавікоў, здабытыя "Кіберпартызанамі" і Байполам, якія дапамаглі скласці карціну. Новыя часткі шасьцісерыйнага падкаст-серыялу будуць з'яўляюцца кожны аўторак. Сёння - першая.



2.7K views06:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-08 22:49:56 У сваёй прапанове кантраляваць незалежныя СМІ, Вераніка Цапкала спаслалася нібыта на нямецкі досвед кантролю грамадства над незалежнымі СМІ. Маўляў, грамадзяне там плоцяць нават абанемент за СМІ і таму маюць права кантраляваць. Насамрэч, абавязковая аплата ідзе грамадскім СМІ, а не прыватным. Не 7, а 17 еўра.

У Нямеччыне сапраўды ёсць орган, які сочыць за функцыянаваннем СМІ. Але ў яго ўваходзяць не палітыкі. Нямецкую раду прэсы (Presserat) складаюць самі журналісты і рэдактары СМІ. Кожны грамадзянін можа паскардзіцца на працу журналістаў і тады справа разглядаецца паводле Кодэксу аб прэсе. Яго стваралі самі журналісты, і такія скаргі разглядаюць таксама самі журналісты, бо Presserat дзейнічае як орган самакіравання розных СМІ. Рада не карае, а рэкамендуе. І нават калі б спадарыня Цапкала напісала скаргу на ZDF, што ён мала ўвагі прысвячае яе мужу, а Рада б нейкім цудам яе падтрымала, то ZDF можа праігнарваць такую параду.
1.7K views19:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 20:13:56 Некалі Віктар Бабарыка праз гуглдок здолеў сабраць 10 тысяч сяброў сваёй ініцыятыўнай групы. Гэта дало штуршок дохлай, як шмат каму здавалася, выбарчай кампаніі. Гуглдок можа дапамагчы і гэтым разам. Чаму б яго не выкарыстаць напярэдадня канферэнцыі Новай Беларусі ў Вільні? Узорам можа стаць грандыёзнае апытанне, якое адбылося ў каталіцкім касцёле напярэдадні Сіноду біскупаў. Я не жартую.

Упершыню каталіцкіх вернікаў папрасілі паўдзельнічаць у абмеркаванні праблем у сваіх супольнасцях: што падабаецца, што не, што кепска працуе, якія адносіны са святарамі, што трэба зрабіць. Напрыклад, чэхі хочуць ня толькі самі прызначаць святароў у парафіі, але і мець магчымасць уплываць на прызначэнне і адкліканне біскупаў. Каталікі ў Чылі жадаюць, каб сістэма кіравання ў парафіях была гарызантальнай, каб пра большасць рэчаў вырашалі не святары, а самі вернікі. Французскія каталікі хочуць, каб свецкія асобы мелі большы ўдзел у служэнні набажэнстваў. Гучаць пастулаты скасавання цэлібату, пасвячэння жанчын у святары і большай адкрытасці да ЛГБТ+ (карэйцы нават падмацавалі гэта вынікамі даследавання, што веруючыя чальцы ЛГБТ-супольнасці ўчыняюць там суіцыд часцей, чым атэісты з ЛГБТ).

Апытанні адбываліся шляхам запаўнення анкетаў або непасрэдна на сустрэчах. Удельнічаць у іх мелі права ЎСЕ. Нават нехрышчаныя або прадстаўнікі іншых канфесій. Галоўнае патрабаванне – жадаць дапамагчы Касцёлу. Раней такога не было. У кастрычніку наступнага году вынікі гэтых апытанняў разгледзіць агульны Сінод біскупаў каталіцкага касцёлу і прымуць або не прымуць як стратэгію для Каталіцкага Касцёлу.

Спытаць пра меркаванне кожнага, каму баліць за дзейнасьць дэмакратычных сілаў - гэта суперпразрыста і ў духу таго, як развіваўся беларускі пратэст у 2020 годзе – гарызантальна. Дастатова 2-3 пытанні. Калі цяпер так шмат галасоў, што іх нібыта ігнаруюць, варта даць слова кожнаму.

Мэта Сіноду, паводле Ватыкану, “натхніць людзей марыць аб Касцёле, развіваць чалавечыя надзеі, выклікаць давер, лячыць раны, ствараць новыя і больш глыбокія адносіны, вучыцца адзін у аднаго, будаваць масты, выхоўваць розумы, саграваць сэрцы і аднавіць сілы, каб дзейнічаць для нашай агульнай місіі”. Варта замяніць слова Касцёл на дэмакратычныя сілы Беларусі і запосціць анкету. На 1-2 дні. Для ўсіх, хто жадае дапамагчы гэтым сілам. Калі жадаюць, то знойдуць час, каб прапанаваць.
836 viewsedited  17:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 10:14:16 Пазьняк: Нацыянальны рух робяць нацыяналісты, а не людзі, якія сабраліся рабіць з Ціханоўскай каралеву Елізавету

Спытаў Пазьняка пра дзейнасць Беларускага нацыянальнага сакратарыяту, які ён узначальвае, чаму ён не верыць Пракоп’еву, Цапкалу і Латушку, пра тактыку супраціву падчас акупацыі, пра тое, чаму ён супраць еўраінтэграцыі і што лічыць альтэрнатывай для Беларусі, а таксама адказаў украінцам, якія крытыкуюць беларусаў, і выказаўся пра галоўнага партнёра беларусаў ва Ўкраіне.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31954004.html
917 viewsedited  07:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 17:29:27
Як змагаецца інфармацыйны спецназ Лукашэнкі

Расейскія і лукашысцкія сродкі прапаганды ўжо немагчыма адрозніць. На навіновай стужцы Белта — ці не палова паведамленняў пра падзеі ў РФ, нібыта Беларусь стала яе часткай, а Белта — гэта філіялы агенцтва ТАСС і РИА Новости.

Беларусы і так 28 год жывуць у расейскім інфармацыйным полі, але сёння іх прывучваюць жыць у Расеі. Нельга недаацэньваць іх уплыву. Уся гэтая прапаганда эфектыўна працуе на вялікую частку насельніцтва. Нават калі не ператварае іх глузды ў манную кашу, то прымушае сумнявацца і расчароўвацца. А робіцца ўсё суперпрымітыўна. Але працуе ўсё роўна. І вось як:



1.3K views14:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 15:04:00
Якую групоўку апанентаў хунты вы падтрымліваеце?
Anonymous Poll
82%
Ціханоўская, Латушка
16%
Зянон Пазьняк
1%
Пракоп'еў, Цапкала і Карач
870 voters1.3K views12:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 12:24:20
«Лукашэнка не пакідае беларусам іншых шанцаў, апрача паўстання»

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка расказаў пра намеры дэмакратычных сілаў правесці Кангрэс беларусаў. Яго мэта — стварыць орган нацыянальнай улады Беларусі на пераходны перыяд, па сутнасці ўрад, і пачаць нацыянальна-вызвольную барацьбу ў краіне супраць акупацыі Расеі і яе марыянетачнага рэжыму.

Тэкст і відэа тут: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31934477.html
777 views09:24
Адкрыць / каментаваць