Get Mystery Box with random crypto!

ГУРНЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ Г
Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ
Адрас канала: @dhurnievic
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.23K
Апісанне з канала

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-04-21 13:27:09 В наши дни произносить фразу про «один народ» не этично и аморально

Это пост на русском языке, для моих друзей из России и других стран, где русский понимают лучше белорусского. Через неделю после начала войны Борис Акунин в интервью Дудю (где российский писатель говорил очень правильные вещи), он всё же сказал пару фраз, которые для беларуса и украинца зучат, как серпом по одному месту - "Мы все были одинаковые, жили в одной стране и мы, в общем, очень похожи друг на друга". Мой коллега, историк и литератор Сергей Абламейко, написал открытое письмо Акунину (на самом деле, коллективному Акунину), ссылка ниже.

Добавлю пару слов к мыслям Сергея. Я вырос уже в незавимисимой Беларуси (хоть и лукашистской), знал историю не только с книг (хотя правильных), но и от живых свидетелей, я знал судьбы своех дедов, я разговаривал на их (своём) языке, встречал россиян, и для меня всегда было очевидно, что это не так, что никакой мы не один народ (хоть и понимаем друг друга хорошо). Но это очевидно далеко не всем, в том числе и в Беларуси, не говоря уже о людях в России. У нас в деревне, например, некоторые знакомые до сих пор считают (после русских книг и телека), что их предки пошли воевать в Красную Армию за СССР во время войны, игнорируя факт, что наша история была совершенно другой, чем в фильмах, которые они смотрели. И что для большинства людей в Западной Беларуси в 1939 года советская армия была абсолютно чужой и опасной для жизни (в восточной части это началось раньше). После её прихода начались репрессии, война и смерти. Люди от неё убегали. Моего деда прятали в двойной стене, что бы русские не забрали его на войну, потому что армия Сталина была для них синонимом бед. Двух прадедов русские арестовали и отправили в лагерь. Какая у них была мотивация умирать за СССР? Для них коммунизм и нацизм - одного поля ягоды. Для них не существовал вопрос о одном народе. Но через одно поколение людям вбили в головы совершенно другую картину мира и заставили поверить в сказки. Они начали пускать слезу во время сериалов о добрых офицерах НКВД, они пели на свадьбах "Как упоительны в России вечера" и считали, что это песня про их деревню. А тех, кто во всю эту чушь не поверил, теперь называют неонацистами.

Абломейко, написал текст, в котором объяняет Акунину и многим другим умным людям в России, почему для любого русского человека, когда он приезжал к нам в 70-80-е годы ХХ века, Киев или Минск были комфортными городами, где всё по-русски и почему они стали думать, что между ними, с одной стороны, и украинцами и белорусами, с другой, почти нет разницы, что «мы — один народ». Именно с этой идеи о «триедином русском народе» начинается русский империализм и, как мы теперь видим, начинается война и русский фашизм.

Простые россияне в СССР могли не знать истории и не понимали, что на улицах Киева и Минска они встречаются и разговаривают, по сути, с больными «стокгольмским синдромом» жертвами многовековых репрессий и хорошо продуманной и организованной политики национального подавления Украины и Беларуси, пишет Абломейко. Но реальность такова, что с имперских высот этих жертв как раньше не могли разглядеть, так и сегодня не видят многие образованные люди России.

Именно это, на взгляд Сергея, лишает Россию шанса на очищение через покаяние и, следовательно, на историческую перспективу. И я с ним полностью согласен.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31813002.html
1.2K viewsedited  10:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 17:17:59 2/2
Амерыка вельмі моцна цікавіцца Ўкраінай. Нямеччына таксама цікавіцца, але цяпер цішком хоча дамовіцца з Расеяй. Вось толькі Пуцін ставіць такія ўмовы, што давомовіцца проста немагчыма. І менавіта гэтая адсутнасць тонкасці і пагубіць Пуціна.
Расея, каб стаць нармальнай краінай, павінна змяніць лад. Яна павінна была б стаць краінай, якая штосьці будуе і стварае, а не толькі знішчае. Расея павінна, нарэшце, заняцца тым, каб у Тамбове былі прыгожыя і асветленыя вуліцы, яна павінна заняцца сабой, а цяпер яна на гэта ня здольная. Расея ўсё разумее, але проста не хоча. Каб прымусіць яе захацець, трэба яе акупаваць. Падзенне Расеі і акупацыя — гэта адзінае выйсце. Толькі параза і акупацыя гітлераўскай Нямеччыны маглі прывесці ў выніку да таго, што Нямеччына стала нармальнай краінай.
1.0K viewsedited  14:17
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 17:17:58 1/2
Немагчыма паверыць, што гэтаму інтэрвію 8 год. Дакладней тут кавалкі з размовы. У 2014 годзе я працаваў на Польскім радыё і зрабіў інтэрвію з польскім гісторыкам і палітолагам Ежым Таргальскім (памёр летась). Многія кансерватары лічылі яго дужа мудрым чалавекам, лібералы – вар'ятам, я быў недзе пасярэдзіне. Пры ўсёй крытычнасці яго ацэнак да унутрыпольскай сітуацыі, ягоныя меркаванні пра Расею аказаліся вельмі трапнымі. Яшчэ раз, гэта было сказана 8 год таму.

У 1999 годзе Пуцін пачаў сваю аперацыю. Ён вывеў Расею з часоў смуты. Цяпер у яго новыя клопаты. Калі Пуцін не падпарадкуе Еўропу, то праз нейкі час Расея не будзе ўвогуле патрэбная Еўропе. Новыя тэхналогіі, сланцавы газ, нікому ня будзе патрэбная расейская сыравіна. У Пуціна, па-сутнасці, нож на горле. Калі ён цяпер нічога ня зробіць, то заўтра Расея стане энэргетычным дадаткам Кітаю.
Расея імкнецца падпарадкаваць Еўропу, зрабіць яе сваім васалам. Украіна для Расеі з'яўляецца ўсяго інструмэнтам на гэтым шляху. Мэта ў тым, каб Еўропа трывала любыя паводзіны Масквы і такім чынам аддалілася ад Амерыкі. Калі Амерыка будзе настойваць на санкцыях і праводзіць больш рашучую палітыку (сувымерную да сітуацыі, не абсалютную), то Еўропа, найперш Нямеччына, будуць праводзіць прымірэнчую палітыку.
У Беларусі Пуцін можа рабіць усё, што заўгодна, і Еўропа нават пальцам не варухне. Таму Пуцін не мог пачаць ад Беларусі, бо такі канфлікт не выклікаў бы аніякага супраціву, супярэчнасцяў паміж Еўропай і ЗША.
Пуціну патрэбны кантроль выключна на поўдні Ўкраіны. Затым Малдова і Румынія. Пуцін імкнецца да дамінацыі ў басейне Чорнага мора, каб перакрыць любыя пастаўкі сыравіны ў Еўропу з Сярэдняй Азіі праз Каўказ. Без кантролю Адэсы гэта зрабіць цяжка.
Можна змяніць напрамак імпарту газу. З Сярэдняй Азіі, праз Каўказ і Чорнае мора. Беларусь можа стварыць эканамічны шлях са Скандынавіі праз Балтыйска-чарнаморскі мост у Турцыю, на Блізкі Ўсход і Сярэднюю Азію. Павярнуць напрамак эканамічнага абмену. Але для гэтага ёсць адна ўмова — Беларусь і Ўкраіна павінны быць незалежнымі дзяржавамі.
Залежнасць Еўропы ад Расеі азначае манаполію Расеі на транспарт газу з Сярэдняй Азіі. Для гэтага ёй патрэбны і Каўказ, і Ўкраіна, каб Сярэдняя Азія не змагла самастойна экспартаваць газ у Еўропу. Менавіта для гэтага Расеі патрэбны хаўрус з Іранам, таму ЗША хацелі палепшыць адносіны з Іранам. Для таго, каб адблакаваць пастаўкі газу з Азіі. Расея ліквідавала Туркменбашы, які хацеў прадаваць газ за 100 даляраў за тысячу кубаметраў, а Расея давала толькі 60.
Заігрыванне Лукашэнкі з украінцамі (на той момант сустрэча з Турчынавым) ня мае ніякага значэння. Ён кажа Пуціну: я зраблю ўсё, штоты скажаш, толькі пакінь мяне. Але ў Пуціна ёсць свой інтарэс. Пуцін павінен карміць расейцаў тым, што імперыя вяртаецца, што яны моцныя, што яны вернуць Аляску. Гэта хворае грамадства, яно як наркаман, і часам яму трэба даць нарктотык, каб ён канчаткова не звар’яцеў.
Лукашэнка будзе пераконваць беларусаў, што ён незалежны. Але ўсё, што ён кажа, з расейскага пункту гледжання ня мае ніякага значэння. Лукашэнка можа гаварыць, што заўгодна, але я вас магу запэўніць, што нікому на свеце не цікава, што ён думае і што кажа.
У Еўропе ёсць толькі прарасейскія сілы. Альбо левыя, як нямецкая сацыял-дэмакратыя, якія падпяваюць Расеі, альбо правыя, як Марын Лі Пэн, якія імкнуцца ў хаўрусе з Расеяй знішчыць Еўразвяз. Абодва выхады для нас катастрафічныя. Тэтчэр, Адэнаўэр? Былі ды сплылі. Мы жывем у часы распаду цывілізацыі, а Еўропу гэты працэс зачапіў асабліва востра. Еўрапейскія палітыкі сталі вязнямі прагматызму. Калі вы палітык, то вы павінны выйграць выбары, а каб атрымаць большасьць галасоў, то вы не можаце павялічыць беспрацоўя. Калі Аланд хоча мець падтрымку, то ён ніколі ня звольніць 4 тысячы чалавек з заводу, які вырабляе “Містрэль” для Расеі. Гэта, на жаль, мінус дэмакратыі — мы з'яўляемся вязьнямі кепскіх рашэнняў, якія трэба прыняць, інакш мы будзем пенсіянерамі.
975 viewsedited  14:17
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 16:27:28 Апублікаваныя ўкраінскай выведкай дакументы пра нібыта планы расейскай арміі ў жніўні 2020 году напасці на Беларусь, выклікаюць усмешку. Не таму, што я не веру ў магчымасці Расеі такое ўчыніць. Акурат веру і ў значна горшыя сцэнары. У мяне няма ілюзій адносна гэтай дзяржавы больш за 20 год.

Але інтуіцыя падказвае, што тэкст напісаны ўжо пасля ўсіх падзей. Нібыта гэта план акупацыі, але без аніводнай даты, нават незразумела, калі яго задумалі і вырашылі рэалізаваць. А ў гэтым жа ключ, бо таго часу было надзіва мала.

З аднаго боку ў дакуменце гаворыцца, што “Тихановская находится на территории Литвы и ведёт подрывную деятельность оттуда”, а з іншага “ситуация в Беларуси имеет тенденцию к дальшему обострению» и «возможность забастовок на крупных предприятиях». Гэтыя фразы супярэчаць адна другой.

Самая магутная ў гісторыі Беларусі дэманстрацыя адбылася 16 жніўня, а першую прэс-канферэнцыю Святлана Ціханоўская ў Вільні правяла 21 жніўня. То бок праз 5 дзён пасля таго, як рабочыя асвісталі Лукашэнку на МЗКЦ і агулам па краіне паспрабавалі пачаць страйк, з якога нічога не атрымалася ўжо праз пару дзён … да таго выступу Ціханоўскай. Пра якое абвастрэнне размова? Больш за тое, у Ціханоўскай тады яшчэ не было ніякай каманды, а 30-хвілінная прэс-канферэнцыя была проста заклікам усё рабіць мірна. А са “злітага” дакумента вынікае, што там ужо ва ўсю дзейнічаў штаб Ціханоўскай. Калі ён і дзейнічаў ва ўсю, то пасля таго, як страйкі даўно пацярпелі паразу. Злітыя кіберпартызанамі размовы сілавікоў яшчэ да першай прэс-канферэнцыі Ціханоўскай сведчаць аб тым, што яны разумець, што сітуацыя вяртаецца пад іх кантроль. Дык пра які тады час уварвання ідзе гаворка?

Праз 5 дзён пасля таго выступу Ціханоўскай Пуцін агучыў пра стварэнне рэзерва сілавікоў на выпадак пагаршэння сітуацыі і спробы страйкаў пасля гэтага канчаткова заглохлі цягам некалькіх дзён там, дзе яшчэ тлелі. Я шукаю і ніяк не магу знасці той момант, калі Ціханоўская ўжо вяла “падрыўную дзейнасць”, а Беларусі яшчэ “пагражалі страйкі”. І ніяк не магу знайсці.

Ну і час, калі ўсплыў гэты дакумент, невыпадковы.

“Дакумент” гэты больш выглядае як элемент інфармацыйнай вайны з мэтаю паўплываць на ўладу ў Беларусі, убіць клін паміж Менскам і Крамлём, каб паказаць “ваш вораг – вунь там”. Мэта шляхетная, але ў адносінах да ўлады ў Беларусі - проста неэфектыўная і невыканальная, бо там бясконца гатовыя паўтараць "откуда на Беларусь готовилось нападение".
9.1K viewsedited  13:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 10:59:03 Калі расейскамоўны беларус хоча патлумачыць, чаму ён дагэтуль не перайшоў на беларускую мову ці, прынамсі, не спрабуе, то найчасцей гучыць аргумент – “так исторически сложилось». Ня толькі гэтае апраўданне ня мае пад сабой грунту, але і многія іншыя.

Само па сабе нічога «исторически не сложилось». Бяда беларусаў са сваёй мовай – гэта вынік мэтанакіраванай палітыкі цягам стагоддзяў.

Пачалі на ютубе Радыё Свабода новую рубрыку. Я тлумачу нешта тым, хто магчыма яшчэ гэтага не ведаў. А яны ставяць лайкі і падпісваюцца (або рэпосцяць гэты допіс).



3.2K views07:59
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 15:40:48
«Бачачы знішчаны горад, многія жыхары ўсё роўна былі за расейцаў». Украінская журналістка Юлія Гаркуша расказала пра месяц жыцця ў расейскай аблозе ў Марыюпалі

«На пяты дзень у суседні будынак у нашым двары прыляцела міна. Выгараў цэлы пад’езд, з першага па чацьвёрты паверх. Тады нам адключылі электрыку, газ, ваду і сувязь. Гэта ўсё сталася ў адзін момант. Расейцы ператварылі нас у дзікуноў. Мы хадзілі па ваду да крыніцы, якая была непадалёк. Трэба было неяк мыць дзяцей, посуд, змываць туалеты. Ежу мы гатавалі на вогнішчах, шукалі паваленыя дрэвы. Нехта прыносіў кавалкі разбураных драўляных хатаў. Гэта быў першабытны лад. Усе былі брудныя, апраналі на сябе ўсё што можна. У кватэрах было +5, спалі пад спальнікамі», — гаворыць жанчына.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31803293.html
2.1K views12:40
Адкрыць / каментаваць
2022-04-12 15:12:31
Нос «брыгады Касьцюшкі» расце з ГУБАЗіКу?

З кім ваюе «брыгада Касцюшкі» і ці ваюе насамрэч? Расказалі яны самі і тыя, хто ім ня верыць: добраахвотнікі, ByPol, Мабілізацыйны цэнтар у Варшаве, без якога амаль нерэальна трапіць на фронт і арганізатары дапамогі беларускім байцам ва Ўкраіне.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31798709.html
3.3K views12:12
Адкрыць / каментаваць
2022-04-10 09:42:42 Чаму Расея такая. 25 цытат з кнігі гісторыка Рычарда Пайпса, якая стала падручнікам пра расейцаў для ЦРУ

Трылогія Пайпса стала класічнай працай па гісторыі Расеі. Мару, каб такую (без прыхарошванняў і самалюбавання) напсіалі калісці пра Беларусь. Тут 5 цытат. Рэшта па спасылцы напрыканцы.

Пра месіянскасьць лідэраў Расеі

«Заходнія людзі, якія наведалі Расею ў XVI–XVII стст, былі ашаломленыя ганарыстасцю, зь якой яны сутыкнуліся ў Маскве. Паводле назіранняў езуіта Антоніё Пасэвіна, якога папа накіраваў паслом да Івана IV, цар быў абсалютна перакананы ў тым, што з'яўляецца самым магутным і наймудрэйшым кіраўніком у свеце. Калі ў адказ на ягоную пахвальбу Пасэвіна ветліва нагадаў Івану пра іншых славутых хрысціянскіх князёў, той спытаў хутчэй пагардліва, чым зь недаверам: „Дык колькі ж іх на свеце?“. Жыхары Масквы, як убачыў Пасэвіна, падзялялі думку свайго лідэра».

Пра мэту імперыялізму

«Атрымаўшы падчас падзелаў Рэчы Паспалітай землі, якія яна разглядала як сваю законную вотчыну, Расея затым паглынула ў 1815 годзе Польскае каралеўства, якім ніколі не валодала, і нават заявіла прэтэнзіі на Саксонію. Варта ёй было завалодаць паўночным узбярэжжам Чорнага мора і яго партамі, што не замярзаюць, як яна прад’явіла права на яго паўднёвы бераг з Канстантынопалем і пралівамі. Атрымаўшы выхад да Балтыйскага мора, яна захапіла Фінляндыю. Паколькі новыя заваёвы заўсёды можна апраўдаць неабходнасцю абараняць старыя, лагічным завяршэннем такой філасофіі з'яўляецца заваяванне ўсёй планэты. Бо толькі ў такім выпадку можна лічыць, што гэтая дзяржава гарантавала бяспеку сваіх уладанняў ад вонкавай пагрозы».

Пра рэлігійнасць сялян

«У сваім рэлігійным жыцці селянін праяўляў шмат вонкавай набожнасці. Ён увесь час хрысціўся, рэгулярна наведваў доўгія царкоўныя службы і выконваў пасты. Усё гэта ён рабіў зь пераканання, што скрупулёзнае захаванне царкоўных абрадаў (пастоў, таінстваў) і бесперапынныя жагнанні выратуюць ягоную душу. Аднак ён, здаецца, дрэнна разумеў, калі разумеў наагул, духоўны сэнс веры і рэлігію як лад жыцця. Ён не ведаў Бібліі і нават „Ойча наш“. Да папоў ён ставіўся з поўнай пагардай. Сувязь яго з хрысціянствам была ўвогуле павярхоўнай і вынікала перш за ўсё з патрэбы ў формулах і абрадах, з дапамогай якіх можна было б трапіць на нябёсы».

Пра вечную нястачу грошай, нават калі яны былі

«Парадак, які панаваў у Лівоніі, якую Пётар адваяваў у Швецыі, зрабіў на яго такое моцнае ўражанне, што ў 1718 г. ён загадаў зрабіць даследаваньне тамтэйшай адміністрацыйнай сістэмы. Даследаванне паказала, што шведскі ўрад расходаваў на кіраванне правінцыяй памерам у 50 тысяч кв. км столькі ж грошай, колькі расейскі выдаткоўваў на кіраванне ўсёй імперыяй плошчай звыш 15 мільёнаў кв. км. Не спрабуючы зрабіць немагчымае і скапіяваць шведскія мэтады, Пётар разбурыў ссстэму кіравання ў Лівоніі.

Расейскія ўрады былі заўсёды абмежаваныя ў грашах і аддавалі перавагу траціць усе наяўныя сродкі на войска. Пры Пятру I на кіраваньне ў Расеі, якая ўжо тады была самай вялікай дзяржавай свету, ішло 135-140 тыс. рублёў на год, г. зн. ад 3% да 4% нацыянальнага бюджэту».

Пра апазіцыю ў Расеі

«На ўсім працягу расейскай гісторыі „групы інтарэсаў“ змагаліся з іншымі „групамі інтарэсаў“ і ніколі
— з дзяржавай. Імкненне да пераменаў павінна было натхняцца не асабістымі інтарэсамі нейкай групы, а больш адукаванымі, дальнабачнымі і велікадушнымі матывамі, такімі як пачуцьцё патрыятызму, справядлівасці і самапавагі».

Тэкст цалкам - https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31793051.html
3.6K views06:42
Адкрыць / каментаваць
2022-04-09 09:52:11 Праз пару дзён пасля пачатку вайны я напісаў тэкст пра агідныя ксенафобскія паводзіны асобных людзей у Еўропе супраць беларусаў. Але, як спяваў Чэслаў Немэн, lecz ludzi dobrej woli jest więcej.

Сейм Польшчы прыняў учора папраўкі аб дапамозе беларусам. Адна з іх прадугледжвае магчымасць выдачы гуманітарных візаў беларусам, якія ўцяклі ў Польшчу з прычыны вайны ва Ўкраіне, на тэрыторыі Польшчы. Пры гэтым беларусы будуць вызваленыя ад збораў за гэты дакумент.

Для тых, у каго такая віза скончыцца, будзе створаная адмысловы дакумент знаходжання на тры гады, таксама без выплаты збораў.

Сёння Польшча ў свеце краіна нумар адзін па дапамозе ўкраінцам. Яна прыняла 3 мільёны ўцекачоў. Усё магчымае робіць ня толькі дзяржава, але і грамадства. У гэтым віры працы яны не забылі пра беларусаў (тут дзякуй і мясцовым беларусам Польшчы, якія паспрыялі, дзякуючы ініцыятыве Офісу Ціханоўскай). Закон прынялі за рэкордныя тэрміны. За гэта вялікі дзякуй польскаму Сейму і ўладам.

Паміж палякамі і ўкраінцамі ёсць багата гістарычных траўмаў. Менш іх ёсць з беларусамі, але ёсць. На нашых вачах адбываецца штосьці, што, спадзяюся, прынясе канчатковае прымірэнне. Людзі проста бачаць, што яны адзін аднаму сябры.

Дарэчы, цалкам той слупок песні Немэна гучаў так:

Lecz ludzi dobrej woli jest więcej
I mocno wierzę w to
Że ten świat
Nie zginie nigdy dzięki nim…
1.9K viewsedited  06:52
Адкрыць / каментаваць
2022-04-08 17:39:04 Тэзіс «Санкцыі паспрыялі акупацыі Беларусі» - глыбока памылковы

Першыя рэальныя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі ўвялі толькі ў чэрвені 2021, пасля «справы Пратасевіча».

Ужо праз некалькі тыдняў пасля выбараў 2020 Лукашэнка паляцеў у Сочы і невядома што наабяцаў Пуціну. Але ў выніку Пуцін даў яму $1,5 мільярда новага крэдыту. Да першых санкцыяў заставаўся больш за месяц. Праз два дні пасля вяртання з Сочы Лукашэнка сустрэўся з Шайгу і заявіў, што яны разам складуць спіс вучэнняў, бо іх стпатрэбіцца шмат (алё, гараж). Да першых санкцый, паўтаруся, заставаўся месяц. І вось якія яны былі.

Першы пакет санкцыяў (кастрычнік 2020): ЕC увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў — кіраўнікоў і старшых афіцэраў МУС, КДБ, чальцоў ЦВК, былога генеральнага пракурора. Тут няма ніякіх кампаній, нуль намёку на эканоміку, нічога такога, што б прымусіла афіцыйны Менск стаць на калені. Гэта было заўсёды. А тым часам…

Лукашэнка да другога пакету ўжо паспеў прыняць дырэктара Службы замежнай выведкі Расеі Аляксандра Нарышкіна і дамовіцца аб шчыльнай супрацы са спецслужбамі РФ, каб разам “лавіць тэрарыстаў”.

Другі пакет санкцыяў (лістапад 2020): спіс быў проста пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў. І ніякіх кампаній, ніякіх эканамічных санкцый.

Лукашэнка праз некалькі тыдняў прымае ў Менску Лаўрова і на другі дзень абяцае правесці рэферэндум. Кажа, што не будзе кіраваць краінай пасля прыняцца новай Канстытуцыі. Што наабяцаў Лаўрову Лукашэнка, можна зноў толькі здагадвацца. Але ніякіх эканамічных санцый яшчэ не было. Былі проста абмежаванні на падарожжы для чыноўнікаў і замарозка іх рахункаў на Захадзе (ой, як страшна).

Трэці пакет санкцыяў (17 снежня 2020): Пад санкцыі трапілі 29 фізічных асобаў і 7 юрыдычных. Сярод іх толькі два бізнэсоўцы. А вось кампаніі, гэта ваенна-прамысловы комплекс (140-ы рамонтны завод, «Агат», электрамэханічны завод, Dana Holdings, «Сінезіс», Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, МЗКЦ, «Белтэхэкспарт»). Гэта нешта, што мелася знішчыць беларускую эканоміку і пхала Лукашэнку ў абдымкі Масквы?

І наступныя амаль 7 месяцаў, да інцыдэнту з пасадкай самалёту Ryanair, ніякіх эканамічных санкцыяў не было. Сектаральныя санкцыі ўвялі толькі ў чэрвені 2021 году. А да гэтага часу Лукашэнка паспеў:

- Студзень - раптоўная комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Ўзброеных сілаў Беларусі.
- Люты – другая паездка да Пуціна ў Сочы і вынік - «дамовіліся актывізаваць працу па лініі Міністэрстваў абароны».
- Сакавік - Гулевіч узначаліў Генеральны штаб, Жук стаў намеснікам міністра абароны. Абодва вучыліся ў Маскве.
- Сакавік - Хрэнін паляцеў у Маскву і падпісаў праграму стратэгічнага партнёрства з Мінабароны РФ на 5 гадоў. Там ён даў згоду на стварэнне трох вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў. Пачынаюцца антыўкраінскія выпады Лукашэнкі. Кіеў просіць перанесці перамовы з Менска, бо давер да Беларусі страчаны.
- Красавік (да сектаральных санкцый яшчэ больш за 2 месяцы) – абвешчана, што расейскія вайскоўцы летам пачнуць службу на беларускім аэрадроме. Лукашэнка звоніць некалькі разоў Пуціну і скардзіцца на Ўкраіну (хаця там нічога не адбываецца). Адбываецца нешта ў галаве Лукашэнкі, ён кажа пра бясконцыя замахі на яго і ініцыюе рэпрэсіўныя законы.

Далей. У канцы траўня ў Гомель прылятае самалёт Бортнікава (ФСБ). Праз некалькі дзён у у Віцебск прылятае самалёт Нарышкіна (СВР). Да электаральных санкцый – некалькі тыдняў.

Сектаральныя санкцыі прымаюць 24 чэрвеня. Да гэтага часу Беларусь ужо па вушы ўлезла ў рускія аванцюры, усе гэтыя бясконцыя дарожныя карты, была створаная праграма ваенных вучэнняў, анансаваныя вучэбна-баявыя цэнтры, у Лукашэнкі антыўкраінская гістэрыя. Гэта не санкцыі паспрыялі акупацыі Беларусі, а «должок» перад Пуціным за выратаванне ў жніўні 2020. І даказвае гэта не толькі храналогія вышэй, а той факт, што нічым сур'ёзным Расея Беларусі за маль два гады не дапамагла. Ну так, дала крэдыт, каб атрымаць яго потым у выглядзе аплаты папярэдняга крэдыту. І больш за тое, наўрад ці дапаможа ў сітуацыі, калі сама апынулася ў эканамічнай блакадзе.
12.2K viewsedited  14:39
Адкрыць / каментаваць