Get Mystery Box with random crypto!

ГУРНЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ Г
Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ
Адрас канала: @dhurnievic
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.23K
Апісанне з канала

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-07-04 18:01:03
За апошнюю тысячу гадоў беларусы ваявалі з расейцамі як мінімум 100 год. Многія з гэтых войнаў былі страшнейшыя за ІІ сусветную, а агулам нам вядома пра дзясяткі войнаў з усходнім суседам.

Толькі ў адной зь іх, у XVII стагоддзі, Беларусь страціла палову насельніцтва, а большасьць гарадоў і вёсак былі зруйнаваныя. Але і нашыя войскі былі не анёлы - палілі Маскву як запалкі, а расейскі цар, каб захаваць жыццё, станавіўся на калені перад валадаром Рэчы Паспалітай.

Традыцыйна беларускія землі былі слаба звязаныя з старажытным цэнтрам усходніх славянаў Кіевам. Наша гісторыя зусім не пра гэта. Менавіта Вялікае Княства Літоўскае было айчынай беларусаў ажно да падзелаў напрыканцы ажно XVIII стагоддзя. І ўсе гэтыя пяцьсот гадоў галоўным ворагам нашай дзяржавы была Масква.

Відэа пра гэта тут:

2.0K views15:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 20:06:02 Ігар Тышкевіч: ці акупаваная Беларусь, што можа Лукашэнка, калі беларуская армія нападзе на Ўкраіну

“Заява пра акупацыю – гэта палітычная заява. Яна мае сэнс, калі ёсць працяг. Калі выходзіць урад у выганні і кажа, што ён бярэ адзказнасць за краіну або вызваленчую барацьбу, робіць тое, што можа і заклікае дапамагчы. А калі проста заявіць, што Беларусь пад акупацыяй і не рабіць нічога, каб ёй супрацьдзейнічаць, у такім выпадку гэта проста спроба зняць з сябе адказнасць. І тады гэты тэзіс гуляе на абодва бакі. Апаненты Лукашэнкі скажуць, што яны ні пры чым, бо ў нас акупацыя. А пры змене сітуацыі Лукашэнка можа паўтарыць манёўр Манергейма, які кінуў у 1944 годзе свайго саюзніка. І для Лукашэнкі гэты тэзіс таксама акажацца зручным, бо ён скажа, што Беларусь была пад акупацыяй, а ён любіць Украіну. Гэты тэзіс пра акупацыю працуе толькі тады, калі ты нешта робіш. А языком малоць - не мяшкі варочаць. Хто з беларускіх палітычных гульцоў узяў на сябе адказнасць за фармаванне беларускіх узброеных адзінак? Калі мы кажам пра акупацыю, то гэты суб’ект мае займацца чымсці большым, чым свая вузкая дзейнасьць. Трэба браць на сябе адказнасць як за поспехі, так і за няўдачы”.



1.3K viewsedited  17:06
Адкрыць / каментаваць
2022-06-29 10:30:45 Панядзелак: Палітвязню Алегу Рубцу, асуджанаму да 5,5 гадоў калоніі ўзмоцнега рэжыму за бойку з сілавікамі ў Пінску, узмацнілі рэжым адбывання пакарання пасля таго, як у лютым яго кінулі ў ШІЗА на 40 сутак, пасля ў ПКТ, і пазбавілі перадач, званкоў і спатканняў.

Аўторак: Жыхару Баранавічаў прысудзілі 12 гадоў калоніі за кінуты ім “кактэйль Молатава” на тэрыторыю вайсковай часткі МУС.

Серада: Тром “рэйкавым партызанам” можа пагражаць смяротнае пакаранне, паведаміў Следчы камітэт.
1.6K viewsedited  07:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-28 19:13:34
Той самы беларус Дзмітрый, які падчас пратэстаў у жніўні 2020 у Менску зняў абутак, перад тым, як стаць на лаўку. А пасля быў у складзе беларускага палка Каліноўскага. Цяпер ва Ўкраіне.
12.5K viewsedited  16:13
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 23:42:23 Беларусам і ўкраінцам варта ўвесці нейкі мараторый на спрэчкі. Няма ніводнага пазітыўнага выніку ад такіх эмацыйных абменаў абразамі, а мінусаў - процьма.

Сёння ў Кіеве затрымлівалі беларускую валанцёрку Анісію Казлюк, якая з першага дня вайны дапамагае ўкраінцам. Справа чыста бюракратычная, але фармальна існавала пагроза дэпартацыі, апрача таго, дзяржслужбоўцы крычалі, што яна "з Беларусі, адкуль лятуць бомбы". Беларусы, вядома ж, справядліва абурыліся, бо Казлюк магла даўно паехаць на больш бяспечны Захад, але свядома застаецца ва Ўкраіне, каб дапамагаць. У адказ на папрокі беларусаў, украінцы цалкам справядліва прыгадваюць, адкуль і сапраўды прылятаюць бомбы. (Калі б з Украіны бомбы падалі на Менск і Берасце, згадзіцеся, мы б таксама не стрымліваліся ў словах).

Ва Ўкраіне ёсць чыноўнікі, якія кепска робяць сваю працу. У Беларусі ёсць марыянетачны рэжым, які даў беларускую зямлю ворагу, каб той адтуль страляў па Ўкраіне. А сварацца пераважна людзі, якія не падтрымліваюць ані рэжым, ані кепскіх чыноўнікаў. Гэтыя спрэчкі не вырашаюць аніводнага пытання, ніхто там нікога не пачуе, за тое расце ўзаемная крыўда і злосць. Фармат інфармавання і тлумачэння тут найлепшы, я штодзённа ў такім бяру ўдзел. І падбіраць варта такія словы, за якія не будзе сорамна, калі ўсё скончыцца.

Аб'ектыўна гэта не тая сітуацыя, калі мы можам дазволіць сабе фанабэрыстасць. А Анісіі Казлюк бязмежная павага!
3.3K views20:42
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 12:27:31 Украінцы любілі Лукашэнку, бо вельмі мала ведаюць пра Беларусь

І яшчэ 13 цытат з гутаркі з украінскім гісторыкам Яраславам Грыцакам са Львова, якую раю прачытаць цалкам.

Лукашэнка быў прывабны для большасьці ўкраінцаў, для якіх больш важныя сацыяльныя рэчы, чым нацыянальныя. Цяпер ён можа канкураваць з Пуціным па нянавісці украінцаў.

На пачатку XIX ст., калі пісалі граматыку ўкраінскай мовы, якая называлася там рускай мовай, то лічылася, што гэта супольная граматыка як для ўкраінскай, так і для беларускай мовы. Было цалкам магчыма, што мы маглі стаць адной нацыяй, праваслаўнай нацыяй Рэчы Паспалітай.

Сёння мы амаль нічога ня ведаем адны пра адных. Мы прызвычаіліся глядзець толькі на Расею. Гэта частка нашай посткаланіяльнай спадчыны.

Ёсць тэорыя, як развіваюцца слабаразвітыя нацыі, да якіх адносяцца Беларусь і Ўкраіна. Адна з галоўных умоваў— павінен быць крызіс. Павольныя рэформы там не дзейнічаюць. Павінна быць пачуццё, што горш ужо быць не можа.

Упершыню за 30 год існавання ўкраінскай дзяржавы ёсць да яе давер. Гэта парадокс. Ідзе вайна, а большасць украінцаў лічаць, што дзяржава ідзе слушным шляхам. Таму што з’явілася надзея і мара.

Роля алігархіі ва Ўкраіне практычна ніякая. Іх фінансавая і палітычная роля цяпер практычна незаўважная.

Усходняй Украіны не існуе. Гэта ня цэласнасць. Яна існуе ў выніку прапаганды. Харкаў, Данецк і Дніпро — гэта розныя рэгіёны. Усход і Поўдзень — гэта вельмі розныя рэгіёны. Ёсць не дзьве Ўкраіны, а дваццаць дзьве Ўкраіны. І якраз у гэтым наша сіла, што мы такія розныя. Пуцін гэтага не бачыць, і слава Богу.

Праблема Расеі не ў імперыі, а ў тым, што там няма падзеленай палітычнай улады, што яна ніколі на мадэрнізавалася палітычна. Рэформы, як і дэцэнтралізацыю, дэрусіфікацыю і дэмілітарызацыю, Расея павінна рабіць з удзелам Захаду.

Гэтая вайна больш падобная да І сусветнай вайны. Гэта вайна на знясіленне. Хто даўжэй выстаіць у акопах, у каго будзе мацнейшая эканоміка і хто першы ўпадзе.

Украіна не можа выстаяць супраць Расеі без дапамогі Захаду. Кропка.

ІІ сусветная вайга гэта не была вайна пра Расею, гэта вайна пра Беларусь і Ўкраіну. У нас былі найбольшыя ахвяры, сярод беларусаў і ўкраінцаў. Немцы думаюць, што ў іх ёсць віна перад расейцамі. Насамрэч у іх абавязак віны перад беларусамі і ўкраінцамі. Калі Нямеччына хоча адпакутаваць свае грахі, то павінна гэта рабіць перад намі, а не перад Расеяй. Мы павінны больш пра гэта гаварыць, бо гэта нас збліжае.

Мы спачуваем беларусам, але мы разумеем, што самі беларусы мала што могуць змяніць. Мы ўдзячныя за тое, што яны ўжо робяць у гэтых цяжкіх абставінах. Мы, наадварот, думаем, што гэта Ўкраіна можа змяніць Беларусь, а не Беларусь Украіну.

Рана ці позна нам давядзецца шукаць прымірэння з Расеяй. А прымірэнне — гэта еўрапейская ідэя. Такое сталася паміж Францыяй і Нямеччынай, паміж Польшчай і Нямеччынай. Сёння ўжо немагчыма ўявіць вайну паміж Парыжам і Берлінам, або паміж Берлінам і Варшавай. Мы хочам, каб некалі такія адносіны былі паміж Кіевам і Масквою. Але для гэтага трэба ў першую чаргу перамагчы Пуціна, а перамагчы Пуціна можна толькі тады, калі мы далучымся да Захаду.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31910604.html
825 viewsedited  09:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 22:20:51 З украінскай школьнай праграмы скрэслілі антываенны твор Васіля Быкава "Альпійская балада"

Матыў Мінадукацыі ў Кіеве: уварваннне Расеі ва Ўкраіну. У характарыстыцы ўкраінскай рабочай групы пра твор нашага класіка гаворыцца: «Супрацьстаянне сілы сяброўства і кахання са светам гвалту. Гуманістычны змест аповесці». Тым ня менш, вырак рабочай групы такі, які ёсць.

Гэта справа ўкраінцаў, што ім вучыць у школе і што чытаць. Але ўсё роўна сумна. Асабліва ўлічваючы тое, што падчас ІІ сусветнай вайны Васіль Быкаў ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Александрыю, Знам’янку. Падчас Кіраваградскай аперацыі быў паранены ў нагу і жывот.

У незалежнай Беларусі Быкаў быў зненавіджаны прарасейскай уладай Лукашэнкі за сваю прыхільнасць нацыянальнай мове і культуры, за прыхільнасць свабодзе. За ўсё тое, за што змагаюцца і ўкраінскія салдаты.
1.4K views19:20
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 15:57:38
Хунта забараніла сотні грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Сярод іх былі дзесяткі, якія займаліся развіццём нацыянальнай культуры і мовы. Але гэта не азначае, што ў беларусаў больш не засталося магчымасцяў дбаць пра сваё. У сітуацыі, калі зніклі ТБМ, беларускія кнігарні ці заблакаваныя беларускія выданні, кожны беларус павінен і можа сам стаць такой інстытуцыяй, якая папулярызуе беларускае, незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца.
Сабралі карысныя спасылкі і парады. Калі вы маеце нешта дадаць - дадавайце ў каментары. Улічым у наступных відэа.

Відэа:



Тэкст: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31897882.html
894 viewsedited  12:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 19:10:43
Беларусь — расейская калонія, а Лукашэнка — марыянетка Пуціна, — лаўрэатка Пулітцэраўскай прэміі Эн Эплбаўм

Паразмаўляў з адной з самых вядомых і ўплывовых амерыканскіх журналістак. Яе прадзеды, дарэчы, паходзяць з Беларусі.

Спытаў, ці справядліва, што беларусы сёння плоцяць цану за дзеянні ўлады, якую не выбіралі і супраць якой пратэставалі? Што беларусы могуць зрабіць, каб палепшыць стаўленне да сябе ўкраінцаў, якое моцна пагоршылася? Што беларусы могуць зрабіць для сябе ў сітуацыі, калі ў краіне ўсталяваны таталітарны рэжым? І ці можна лічыць Беларусь акупаванай краінай?

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31896294.html
1.1K views16:10
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 21:16:45
210 год таму нашыя продкі плакалі ад шчасця, калі Напалеон напаў на Расею. Калі ён прыехаў у Вільню, то некалькі чалавек страцілі прытомнасьць ад шчасьця.

Для ўрачыстасці запякалі цэлых валоў, надзявалі іх курацінай, кабанінай, баранінай. Гарэлку і піва раздавалі бясплатна. У Менску на імяніны "вызваліцеля Літвы" яму паставілі помнік на плошчы Свабоды, а дыскатэка была ўсю ноч. На маскарад сабраліся 6 тысяч чалавек. Увесь даход быў накіраваны на патрэбы вайсковага шпіталю.

Для перамогі Напалеона у ВКЛ абвясцілі вялікую краўдфандынгавую кампанію: у вялікіх гарадах і мястэчках былі створаныя хлебныя склады. Сабралі 200 тысяч цэнтнэраў збожжа, 2 млн цэнтнэраў аўса, па 18 тысяч сена і саломы.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/30110985.html
723 views18:16
Адкрыць / каментаваць