Get Mystery Box with random crypto!

ГУРНЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ Г
Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ
Адрас канала: @dhurnievic
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.23K
Апісанне з канала

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2022-01-22 18:12:28 Сёньня гадавіна пачатку паўстання Каліноўскага. У паўстанцаў былі мізэрныя шанцы на перамогу. З сённяшняй перспэктывы можа здавацца, што рашэнне пра пачатак паўстання было памылкай за якую давялося заплаціць вельмі высокую цану. Хапае разумных, якія спяшаюцца вучыць, што трагедыя 1863-64 гг. павінна паслужыць сучаснікам урокам, во, маўляў, нельга высоўвацца супраць мацнейшых, калі няма шанцаў перамагчы.

Паўстанне 1863-64 гг., насуперак досыць пашыранаму ўяўленню, не было проста рамантычнай ідэяй маладзёнаў, якіх распірала энэргія і ўзбуджалі патрыятычныя лозунгі. Гэта быў адказ на гады прыгнёту, немагчымасць рэалізаваць сябе. Гэта была нянавісць за гады крыўды. Што павінен быў рабіць народ пад акупацыяй, бачачы сваю бызвыходнасць?

Гэта адвечная спрэчка, ці варта, калі хтосьці дае нам у морду, адказаць, ці пабачыўшы, што ён мацнейшы, папрасіць прабачэння? Тады можна спытаць, а які сэнс увогуле бараніцца ад ворага, можа тады здавацца на пачатку, калі яго армія мацнейшая?

Калі б паўстання ня было, а з ім не было і прагі да жыцця ў свабоднай і незалежнай Айчыне, то гэта нічога не змяніла б у лепшы бок. Ніхто не зьбіраўся ператвараць Паўночна-Заходні край у Беларусь. Паўстанне ж стала яшчэ адным крокам да вызвалення.

У гэтым канфлікце былі два бакі: адныя хацелі быць свабоднымі, а іншыя хацелі гэтую прагу да свабоды задушыць. Мы былі на слушным баку. Варта памятаць пра гэта і ўшанаваць паўстанцаў. За іх адвагу і мужнасць, за супраціў гвалту, за бескапраміснасць.

Калі пачалося паўстанне, то жонка правадыра паўстанцаў Рамуальда Траўгута спытала ў мужа: “Ці ёсць сэнс у гэтым паўстанні”. Траўгут адказаў: “Ня ведаю, ці ёсьць сэнс, але ёсць неабходнасць”.

Учынак паўстанцаў – гэта урок вялікай годнасці. Сёння шмат хто называе іх рамантыкамі і ідэалістамі. Але гэта былі ці не самыя прагматычныя героі нашай гісторыі. Тое, за што яны змагаліся, ёсць. Тыя, супраць каго яны змагаліся, далёка ня тыя і ня там, што ў 1864 годзе.
2.9K views15:12
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 21:21:24 Спрабую без гістэрыкі разабрацца, якія паводзіны на надыходзячым “рэферэндуме” больш карысныя для пераменаў.

Эмацыйна, вядома, байкот. Ды пайшлі вы са сваімі галасаваннямі, няма вам веры, хоць там задушыцеся. Хрэн вам, а не мой голас, каб вы яго фальсіфікавалі. Хай будуць пустыя ўчасткі, каб усе бачылі, і ў свеце таксама, што ўлада нелігітымная і што рэферэндум незаконны.

Але нюанс у тым, што большасць грамадства (як і ўвесь свет) і так ведае, што ўлада нелігітымная, а рэферэндум назаконны. Яго і так ніхто ўжо не прызнае. То бок гэтая функцыя байкоту адпадае. Значэнне байкоту, як фактара, як пазбавіць фальсіфікатараў галасоў, смешнае. Уначы міліцыянт і нехта з камісіі і так укінуць у скрыні свае кіпы “ЗА”, як і звычайна. Байкот пакажа сапраўдную яўку? Не, і так у суботу напішуць, што датэрмінова галасавала 45%. У нядзелю хопіць 6%, каб “рэферэндум” адбыўся. Байкот карысны ўладзе, бо самыя актыўныя і нязгодныя застануцца дома. Пра гэта марыць хунта, каб усе сядзелі дома ў апатыі.

Прапанова Ціханоўскай рацыянальна мацнейшая. Калі хунта ведае, што адбудзецца мабілізацыя, то ўзнікае шмат пагрозаў нарабіць памылак – недабзьдзяць або перабзьдзяць. Калі ўкінуць амаль 50% бюлетэняў датэрмінова (пры рэальнай яўцы ў 10%), няма гарантыі, што ізноў у нядзелю ня будзе чэргаў, што хопіць бюлетэняў, што не будзе збою адпрацаванай сістэмы. Збоі ў працы камісій на гэтых выбарах адбываліся менавіта таму, што сябры камісій бачылі каласальную розніцу ў галасах паміж Ціханоўскай і Лукашэнкам. Менавіта таму нехта з чальцоў камісіі не падпісваў выніковы пратакол (хтосьці, бо сумленны, а іншы з-за страху,) нехта проста не вывешваў пратакол, а ў некаторых камісіях паміж яе ўдзельнікамі была сапраўдная вайна. У жніўні 2020 гэта была гульня нерваў, чалавечы фактар.

Калі б прыхільнікі Ціханоўскай засталіся дома, а галасы аддалі толькі ябацькі, то не было б такога псіхалагічнага фактару страху на чальцоў камісій, бо яны проста б не бачылі іншага боку ў бюлетэнях. Я перакананы, што ўсе папярэднія выбары апаненты Лукашэнкі акурат байкатавалі выбары, бо не бачылі сэнсу ў галасаванні (як я). А камісіі ў выніку не бачылі апазіцыі ў бюлетэнях, або яна была мізэрнай. Не было глебы для памылак і канфліктаў у камісіях, а сумленныя чальцы камісій маглі лічыць, што “овчинка выделки не стоит», бо апанентаў улады – нуль з палачкай, дык навошта лезці на ражон. Іншая справа, калі ты бачыш, што “мы- сіла”.

Як бы хунта не жадала, цалкам ябацькаўскія камісіі, стварыць вельмі складана. А таму масавы паход аматараў зрабіць бюлетэнь несапраўдным, стварае поле для масы памылак унутры камісій. І гэтыя памылкі могуць мець непрадбачаны характар. Нават у ябацькі можа спрацаваць рэфлекс, страх, гістэрыка, калі ён убачыць кіпу папераў з “двума крыжыкамі”. У выпадку адсутнасці такіх бюлетэняў гэтыя рэчы не спрацуюць дакладна. Гэта нашмат больш бяспечная форма пратэсту, чым байкот. У эканоміцы, дзе амаль палова рабочых залежаць ад дзяржавы, многіх і так пагоняць цаною звальнення.

Нават чыста сімвалічна “два крыжыкі” маюць больш вагі, бо ўся гэтая вертыкаль бачыць, што пратэст нікуды не знік, што супраць хунты ўсё яшчэ большасць і гэта таксама псіхалагічны ўдар па сістэме, нават калі на наступны дзень на вуліцах не будзе сотняў тасяч пратэстоўцаў. Але галоўнае, гэта пакажа самім прыхільнікам пераменаў, што яны ёсць, што нічога не скончылася, што чуткі пра смерць пратэсту моцна перабольшаныя. Нават калі гэта будзе чыста сімвалічная перамога, яе каэфіцынт карыснага дзеяння і так большы, чым байкот. Такая форма пратэсту стварае ціск на хунту і непакой унутры. А іх памылкі – гэта плюсы апанентаў хунты.

P.S. З цікавасцю выслухаю контраргументы і, магчыма, нават змяню меркаванне.
2.9K views18:21
Адкрыць / каментаваць
2022-01-18 14:16:38 Спойлер года ад Назарбаева

З'явіўся ролік з жывым Назарбаевым, дзе ён кажа, што не пры справах, што ўжо пенсіянер і што ўсім кіруе Такаеў. Але найбольш мяне пацешыла гэта: "В скором времени он (Токаев) будет избран председателем партии Нур-отан".

І нехта ж пэўна будзе да выбараў рыхтавацца, канкурэнцыя, тое-сёе, пэўна будуць кандыдаты, галасаванне, інтрыга. А Назарбаеў усё заспойлерыў. Што значыць, чалавек з палітычнай чуйкай. Нездарма больш за 30 год кіраваў краінай. Калі сур'ёзна, гэта і ёсць тое славутае "міргні, калі ты ў палоне".
2.1K views11:16
Адкрыць / каментаваць
2022-01-11 17:06:04 "Я б на дзень раз еў, абы намі рускія не кіравалі", - так сказаў мне 7 год таму у гутарцы зямляк Ян Чарнец, адзін з найстарэйшых беларусаў, які сёння памёр у Налібаках (Стаўбцоўскі раён) ва ўзросце 107 год. Цалкам тэкст ТУТ.

- Наш народ працавіты. Яму толькі дай свабоду, дык ён цябе закідае хлебам і ўсім, горы зверне. Але ж цяпер не хочуць, каб людзі самі на зямлі працавалі, хочуць, каб калхозы былі. А што ты з тых калхозаў возмеш? Я працаваў у калхозе толькі два гады. Пасля першага года пайшоў за палучкай, дык на плячах яе і прынёс. Па 100 грам на трудадзень далі. Мяшок за цэлы год.

На вуліцы часам бабы кажуць: “- От добра цяпер жывецца, у магазіне ўсяго хапае”. А я тады адказваю: “- Дык а ці ўсё ты гэна ясі, ці ёсць табе за што гэта купіць?” Я б дык на дзень раз еў, абы намі рускія не кіравалі. Некалі мы жылі без іхнага газу, і добра жылі, і галодныя ніколі не былі. І цёпла ў нас было. Мы і без газу перажывем. Во, лес пад бокам. Трэба адмаўляцца ід іхнага газу, шукаць як па-другому жыць, каб толькі Расея нас не чапала, каб жыць дала.
А гэны наш сам сябе загнаў у кут. Сядзіць, як у крэпасці, а навокал чужыя самалёты. Не дай бог якая трывога, дык Беларусі нашай першай будзе смерць. У яго ўжо нічога свайго няма. Толькі сядзіць.

Яшчэ мо што Пуціну хто зробіць у самой Расеі. Ён яшчэ можа прайграць сваю Расею, расцягаюць яе на кавалкі. Там жа нямала людзей хочуць сваім розумам жыць. І гэты ў нас такі самы. Увесь свет за Ўкраіну, а ён як прагаласаваў? Чаму Беларусь не ўстрымалася ад голасу? Не хоча праўду па тэлевізары казаць. Рускім каналам я не веру. Паказваюць, што рускім ва Ўкраіне гуманітраку прывезлі: ежу, адзежу. Каторы раз думаю: ах каб вас, думаю, пярун паразбіваў. Па вачах бачу, што ілгуць. Паўсюль жа рускія ёсць, у кожнай дзяржаве. Паўсюль іх прымаюць, дык жывіце вы як людзі, чаго вы да ўсіх чапляецеся? Прыцягнулі да нас сваё войска. Навошта яно нам? Гэты наш, калі што якое, кіне ўсё ды паедзе сабе, а народу што рабіць?

Ганяць Еўропу, а за машынай дык чаму не ў Расею едуць, а ў Польшчу. Я глухі, ледзь чую. Сяджу, бывае, на лаўцы. Часам чую, што машына едзе. Ужо здалёк чуваць, што руская машына.

Мы 80 год у палоне пражылі. Свайго няма ў нас нічога. Я сам усё рабіў, хату будаваў. Дык яшчэ трэба гэную хату і зямлю выкупляць. Ужо два разы купляў тое, што сам збудаваў, як памру, дык дочкі будуць ізноў выкупляць. А чыя ж гэта зямля? Што гэта, Лукашэнка зямлю гэтую прывёз? Гэта нашых дзядоў-прадзедаў зямля. Яны кроў за яе пралівалі. Босыя і галодныя хадзілі, каб толькі дзецям у спадчыну зямлю перадаць.
549 views14:06
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 16:38:00 Прыклад Такаева, які "элегантна" адсунуў Назарбаева з яго пажыццёвай пасады, узначаліўшы Раду бяспекі, моцна напружыць Лукашэнку. Бо гэта ж тая самая пасада старшыні Ўсебеларускага народнага сходу, якую ён прыдумаў для сябе, каб мець гарантыі бяспекі.

Якую шматхадовачку не рабі, як не перапісваў Канстытуцыю, ніякай гарантыі, што цябе на заўтра не скінуць свае ж. Незайздросны лёс дыктатараў.
934 views13:38
Адкрыць / каментаваць
2021-12-22 14:40:12
Брэст замарозіў супрацу з галандскім горадам-пабрацімам Кувордэнам, нібыта "у адказ на дзеянні галандцаў, якія першымі замарозілі адносіны".

Але ёсць нюанс. Галандцы нічога не замарожвалі, а проста выслалі мэру ліст, у якім нагадалі пра каштоўнасць правоў чалавека.

https://svb1234.azureedge.net/a/31620871.html
928 viewsedited  11:40
Адкрыць / каментаваць
2021-12-17 17:17:14
"Сенсацыя на БТ": польскія вайскоўцы забівалі валанцёраў на мяжы. Або складанасці перакладу

Ну
, любому чалавеку ў Польшчы зразумела, што забойства польскіх грамадзян на мяжы немагчыма схаваць, бо там працуюць цэлыя валанцёрскія арганізацыі і звярнуць увагу на знікненне двух валанцёраў нехта б мусіў. Але далей цікавей ... Ужо ранкам прапагандысты выкачаліся ў гаўне, паблытаўшы словы zginął i zaginął (загінуў і знік), зрабіўшы выснову, што палякі лічаць дызерціра памерлым. А цяпер яны "забілі" і двух валанцёраў (тут падзяка Сашу Папко (Белсат) за ўважлівасць).

Фраза "Strzelić w łeb" у польскай мове азначае, канешне ў літаральным перакладзе "стрэліць у лоб", але кожны паляк ад нараджэння ведае, што гэта сінонім выразу "ударыць па галаве". Што да адказаў польскага дызерціра, які не ведае рускай мовы, ён банальна не разумее розніцы паміж "били" і "убивали". Гэтае неразуменне ён паказвае ўсім сваім выразам твару.
1.9K viewsedited  14:17
Адкрыць / каментаваць
2021-12-17 16:00:34
Не ведаю, што там дакладна здарылася з польскім жаўнерам, але вось гэта цудоўнае:

“Я дызерціраваў праз калючы дрот. Парваў штаны і параніў руку. Перабег праз неўтральны пас і ўбачыў, што едзе польскі патруль. Я зняў форму і без вопраткі, голы, акольнымі шляхамі пабег у бок Беларусі”.

На здымку Эміль Чэчка ў той самай парванай вопратцы, якую ён зняў на мяжы, каб далей голым пабегчы ў Беларусь.
1.0K views13:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-16 19:59:56
Кадырызацыя Беларусі. Як Лукашэнка спрабуе пераймаць тэрор у Чачні

Беззаконне, тэрор супраць апанентаў, ксенафобія і несвабода ў Чачні ўжо даўно сталі сістэмнымі і набылі ў свеце назву кадырызацыі. Паводзіны ўладаў і сілавікоў Беларусі ўсё часцей нагадваюць метады, якія выкарыстоўвае ў гэтым расейскім суб’екце Рамзан Кадыраў.

Сабраў тут самыя прыкметныя падабенствы абодвух - https://svb1234.azureedge.net/a/31612694.html
1.2K viewsedited  16:59
Адкрыць / каментаваць
2021-12-14 17:11:24
Калі навокал дзіч, Ціханоўскі стаў спіной да суду, Статкевіч гукае "Жыве Беларусь". Паўтара года ў турме, а яны ў выдатнай форме і паказваюць рэшце, што нічога не скончылася.

Лічбы 18, 16, 15 і 15 гадоў зняволення Сяргею Ціханоўскаму, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову, Уладзіміру Цыгановічу, Ігару Лосіку і Міколе Статкевічу ўжо не ў стане выклікаць эмоцый. Ад пачатку было зразумела, што прысуды будуць жахлівыя.

Як інакш хунта магла паставіцца да людзей, якія абудзілі народ і далі яму надзею, і якія не парушылі пры гэтым нават адміністрацыйны кодэкс. Хунта бесіцца, бо не можа прыняць, што яе час мінуў і што гэта простыя людзі паўсталі супраць яе, а не тэлеграм-каналы. Яны маглі б прысудзіць па 45 год ці нават па 100. Сядзець хлопцы будуць роўна столькі, колькі будзе гэтая хунта.

«Я буду сёння рабіць тое, што магу ў гэтай сітуацыі. Але не плакаць, не галасіць дакладна — нікому гэта не дапаможа». – добра сказала толькі што Святлана Ціханоўская.
1.3K views14:11
Адкрыць / каментаваць