Get Mystery Box with random crypto!

Спойлер года ад Назарбаева З'явіўся ролік з жывым Назарбаевым | ГУРНЕВІЧ

Спойлер года ад Назарбаева

З'явіўся ролік з жывым Назарбаевым, дзе ён кажа, што не пры справах, што ўжо пенсіянер і што ўсім кіруе Такаеў. Але найбольш мяне пацешыла гэта: "В скором времени он (Токаев) будет избран председателем партии Нур-отан".

І нехта ж пэўна будзе да выбараў рыхтавацца, канкурэнцыя, тое-сёе, пэўна будуць кандыдаты, галасаванне, інтрыга. А Назарбаеў усё заспойлерыў. Што значыць, чалавек з палітычнай чуйкай. Нездарма больш за 30 год кіраваў краінай. Калі сур'ёзна, гэта і ёсць тое славутае "міргні, калі ты ў палоне".