Get Mystery Box with random crypto!

ГУРНЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ Г
Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ
Адрас канала: @dhurnievic
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.23K
Апісанне з канала

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-02-26 12:32:04 Шмат украінцаў пішуць пытанні, чаму Беларусь дазволіла рускім атакаваць Украіну са сваёй тэрыторыі і чаму беларусы не спынілі рускія танкі. У сітуацыі вайны гэтыя нюансы малазначныя, бо вам цяпер не да іх, але яны павінны прагучаць.

1. У Беларусі няма легітымнай улады, як мінімум з лістапада 2020 году (фактычна ад 1996 году, калі адбыўся антыканстытуцыйны пераварот). У Беларусі кіруе прамаскоўскі марыянетачны рэжым, які ўжо нічога не вырашае.

2. Абсалютная большасць беларусаў супраць марыянетачнага рэжыму. Гэта паказалі і пратэсты ў 2020 годзе, найбуйнейшыя ў Еўропе за апошнія дзесяткі гадоў. Беларусаў забівалі, білі, катавалі. Больш тысячы людзей у турмах, больш тысячы палітвязняў, у тым ліку асноўныя лідэры, каля 50 тысяч прайшлі праз рэпрэсіі. Пратэст пацярпеў паразу, бо Пуцін падтрымаў Лукашэнку і стаў яго адзінай гарантыяй. Пасля гэтага ў краіне пачаўся тэрор, па падобны на 1930-я гады. Гэта не літаратурны прыём, гэта аб'ектыўная рэальнасць.

3. У Беларусі сёння пануе татальная атмасфера фашызму. У турму можна трапіць за лайк, каментар, за неасцярожнае слова. Гляджу відэа, як украінец у Мелітопалі ганіць рускіх салдат і спакойна сыходзіць. І іншы ўкраінец запісвае гэта на відэа. У Беларусі такое немагчыма ўжо паўтара года. Сілавыя структуры хапаюць за любое іншадумства, забароненыя нават арганізацыі арнітолагаў і абароны жывёл, бо нехта з гэтых арганізацый супраць рэжыму. Кожны дзень у Беларусі арыштоўваюць людзей, здзекуюцца з іх. У такой атмасферы арганізацыя супраціву займае шмат часу. Але гэтая праца ідзе.

4. Гэты пункт у прынцыпе мае быць першым. Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй. Калі ўлада нелігітымная, то ніхто не меў права дазаляць рускім праход праз Беларусь. Пуцін захапіў Беларусь. Але ён дазваляе Лукашэнку называць сябе прэзідэнтам незалежнай Беларусі.

5. Беларусы не толькі перажываюць за Ўкраіну і моляцца за яе. Беларусы збіраюць грошы для ўцекачоў, украінскай арміі, беларусы ёсць ва ўкраінскай арміі. Беларус загінуў адным з першых на Майдане, беларусы гінулі за Ўкраіну на вайне.

6. Ці ёсць у Беларусі тыя, хто за Расію? Так, ёсць. Гэтаксама як і ва ўкраінскім Данбасе ёсць украінцы, хто за ворага. Ці ёсць тыя, хто за Лукашэнку? Ёсць, як і ва Ўкраіне, дзе ён доўгі час быў самым папулярным замежным палітыкам.

7. Беларусы, у якіх ёсць галава і сумленне, разумеюць, што без свабоднай Украіны не будзе і нас.
2.8K viewsedited  09:32
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 10:13:23
Лукашэнка кажа, што дазнаўся пра напад на Ўкраіну пасля званка Пуціна. Пуцін кажа, што прыняў рашэнне пра атаку пасля нападу арміі Ўкраіны на Данбас. А адзін з галоўных прапагандыстаў Лукашэнкі кажа, што яны ўсё запланавалі загадзя. Во такія пірагі. Чаму я пішу пра такога персанажа? Сутыкнуўся з тым, што нават апаненты хунты ў Беларусі не ўяўляюць, што насамрэч адбываецца. Людзі ўключаюць прапагандысцкія каналы, каб паглядзець кіно або надвор'е, трапляюць на такія шоў, і іх мазгі ператвараюцца ў мякіну. Прапаганда працуе, яе нельга недаацэньваць. Вельмі важна размаўляць і тлумачыць, не махаць рукой, маўляў, а, і так ябацька. Гэта нашы людзі і з імі трэба працаваць. Менавіта таму хунта і пачала вайну супраць незалежных СМІ і карае нават за падпіску ці лайкі, бо ўсё было загадзя спланавана. Трэба, як і напярэдадні жніўня, тлумачыць іншым, як і дзе шукаць інфармацыю і як рабіць гэта бяспечна.
3.9K views07:13
Адкрыць / каментаваць
2022-02-16 15:50:30 Амерыканская журналістка, лаўрэатка Пулітцэраўскай прэміі Эн Эплбаўм, дзяды якой з Кобрына, напісала шыкоўны артыкул (як звычайна) пра тое, як грунтоўны недахоп фантазіі ў заходніх палітыкаў прывёў свет на мяжу вайны. Яна прапанавала заходнім дыпламатам размаўляць з Масквой так, як там размаўляюць з імі.

“Трас (брытанская міністарка замежных справаў), а перад ёю Бурэль (кіраўнік замежнай дыпламатыі ЕС), маглі дадаць жменю асабістай знявагі, у стылі самога Лаўрова, і голасна спытаць, як гэта магчыма, што афіцыйнага заробку Лаўрова хапае на ўтрыманне шыкоўных нерухомасцяў, якімі карыстаецца ягоная сям’я ў Лондане”. – піша Эплбаўм.

“Трас магла заявіць, што надыйшоў канец з амерыканскімі школамі ў Швейцарыі для дзяцей расейскіх чыноўнікаў, канец з кватэрамі ў эксклюзіўным лонданскім раёне Найтсбрыдж, і канец з яхтамі ў Міжземным моры”. – піша журналістка і дадае, што яны не здольныя спытаць такое нават у прыватнай размове.

“На жаль, заходнія лідэры і дыпламаты, якія цяпер спрабуюць прадухіліць расейскі напад на Ўкраіну, працягваюць лічыць, што жывуць у свеце, у якім важныя прынцыпы, дзе выконваецца дыпламатычны пратакол, дзе цэняцца добрыя словы. Усе яны думаюць, што калі едуць у Расею, то размаўляюць з людзьмі, чые меркаванні можна змяніць аргументамі або дыскусіяй. Яны думаюць, што расейская эліта клапоціцца пра такія рэчы, як «рэпутацыя»”.

“Пуцін не хвалюецца за сваю рэпутацыю чалавека годнага даверу, а хлусня прымушае трымаць праціўнікаў няўпэўненымі. Лаўрову таксам не замінае, што многія яго не любяць, паколькі нянавісць стварае ўражанне сілы”.

"Мэта Пуціна — не квітнеючая, мірная, багатая Расея, а Расея, у якой ён знаходзіцца ва ўладзе. Мэта Лаўрова — захаваць свае пазіцыі ў цёмным свеце расейскай эліты і, вядома ж, захаваць сваё багацце".

На думку Эплбаўм, Захад ніколі сур’ёзна не спрабаваў спыніць нелегальныя патокі расейскіх грошай на Захадзе або расейскія палітычныя ці фінансавыя ўплывы, а цяпер вымашуны эвакуяваць з Украіны сваіх дыпламатаў.

“Але гэты жахлівы момант — ня толькі доказ правалу дыпламатыі. Ён таксама паказвае правал заходняй фантазіі, доўгае нежаданне дыпламатаў, палітыкаў, журналістаў і інтэлектуалаў разумець, якой дзяржавай становіцца Расея, і рыхтавацца да гэтых змен. Мы не хацелі бачыць прадстаўнікоў гэтай краіны такімі, якімі яны ёсць насамрэч. Мы не хацелі зь імі размаўляць так, каб гэта прынесла вынік. Цяпер можа быць позна».
759 viewsedited  12:50
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 11:27:23 2/2

Пра важнасьць арганізацыйнай працы

Але рыхтавацца да такога страйку неабходна. Такі страйк пачынаецца звычайна ад дробнага. Шмат залежыць ад таго, ці з'явяцца людзі, якія здолеюць пашырыць гэты страйк на іншыя месцы. Вельмі важна быць падрыхтаваным да такога моманту; яго немагчыма запланаваць у сэнсе даты, але да яго можна падрыхтавацца з арганізацыйнага пункту гледжання. Чаму менавіта Гданьская карабельня ў 1988 сталася цэнтрам страйку? Бо там страйк арганізоўвалі людзі з так званых Свабодных прафсаюзаў, якія ўзьніклі на два гады раней. Яны ведалі, як распаўсюджваць улёткі, як наладзіць камунікацыю, калі адключаныя тэлефоны. Яны ведалі некалькі асноўных прынцыпаў канспірацыі.

Пра «адзінства»

Калі нехта думае, што адна вялікая арганізацыя была б больш эфектыўнай, то ён памыляецца. У адну такую вялікую арганізацыю агентуры значна прасцей пранікнуць, кантраляваць яе знутры і знішчыць. У польскай апазіцыі канкуравалі вельмі розныя ідэі, людзі дыскутавалі, спаборнічалі паміж сабой. Гэта стала падмуркам польскай дэмакратыі пасля 1989 году.

Пра міжнародны фактар

Шмат што залежыць ад міжнароднай палітыкі, як тады з Гарбачовым. Пуцін цяпер намагаецца рэанімаваць імперыю адваяваннем Украіны. Калі ён у гэтым пойдзе задалёка; калі тое, што ён цяпер рыхтуе, не вялікі блеф, а спроба захопу Ўкраіны ваенным метадам, то, верагодна, гэта стане пачаткам канца для Пуціна. А калі гэта пачатак канца для Пуціна, то гэта тым больш пачатак канца для Лукашэнкі.
951 viewsedited  08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 11:27:23 «Апазіцыя была вельмі падзеленая, і вельмі добра. Гэта аказалася яе сілай»

Я і далей настойваю на думцы, што беларусы ідуць па польcкім сцэнары. Атрымаў вось сапраўднае задавальненне ад размовы з разумным чалавекам. Польскі гісторык і палітолаг Антоні Дудэк расказаў, што рабіла «Салідарнасць» пасля таго, яе яе «закачалі ў асфальт» да таго моманту як яна перамагла камунізм.

Калі нехта не ведаў, то праз паўтара года пасля найбуйнейшага ў гісторыі Польшчы ўсеагульнага страйку і рэгістрацыі «Салідарнасці» польскія камуністы пачалі татальную зачыстку нязгодных. Гэта прывяло да масавай эміграцыі (выхаў мільён палякаў) і расчаравання ўнутры краіны ў сэнсе барацьбы. Ажно 8 гадоў апазіцыя дзейнічала ў глыбокім падполлі, пакуль не перамагла ў 1989 годзе. Тут некалькі цытат. Вышэй спасылка на ўвесь вялікі тэкст.

Пра расчараванне "Салідарнасцю"

Першапачатковы энтузіязм, мабілізацыя мільёнаў людзей былі магчымыя толькі на працягу некалькіх месяцаў. Праз некалькі месяцаў гэтая падтрымка пачала змяншацца. Апакаліптычная прапаганда супраць «Салідарнасці» прымушала людзей сумнявацца ў тым, ці мае яна рацыю.

Пра кантраляваную трансфармацыю, якая выйшла з-пад кантролю

Генерал Ярузэльскі ня толькі паабяцаў пакончыць з «Салідарнасцю», якая «разводзіць анархію». Ён паабяцаў правесці глыбокія эканамічныя рэформы, якія ўжо празь некалькі гадоў прынясуць фантастычныя вынікі. Але праз пару год палякі расчараваліся іх адсутнасцю. Разам з «перабудовай» Гарбачова гэта стварыла крытычную нагрузку, якая прымусіла Ярузэльскага пачаць рабіць змены. Так узнікла ідэя «круглага стала» і кантраляванай трансфармацыі, якая ў пэўны момант выйшла з-пад кантролю.

Пра дэманстрацыі

Найбольш відовішчнай праявай дзейнасці апазіцыі ў 80-я гады ў Польшчы былі вулічныя дэманстрацыі. Але пасля ўвядзеньня ваеннага становішча гэтыя дэманстрацыі пачалі слабець. Людзі, якія ў іх удзельнічалі, плацілі высокую цану за такі ўдзел. І таму жадання паўтараць такія дэманстрацыі было ўсё менш і менш.

Пра інфармацыйную працу

Паралельна было нешта менш відовішчнае, але значна важнейшае. У перапынках паміж дэманстрацыямі апазіцыянэры займаліся стварэннем незалежнага друку — самвыдату. І калі я сёння чую пра кібэрпартызанку у Беларусі, то для мяне гэта сучасная версія той самай з'явы.

Пра апазіцыю і святароў

Гэта не да канца праўда, што было адзінства паміж «Салідарнасцю» і Каталіцкай царквой. Пасля ўвядзеньня ваеннага значная частка касцельнай іерархіі на чале з тагачасным прымасам Польшчы вырашыла, што «Салідарнасць» скончылася і што з яе больш нічога не атрымаецца.

Не варта чакаць ад святароў у Беларусі, што яны будуць займацца пераважна апазіцыйнай дзейнасцю, арганізацыяй супраціву. Не. Іх задача — гэта фармаванне этычных нормаў, а для хрысціянства этычныя паводзіны вельмі адназначныя. Калі хтосці сур’ёзна ўспрымае пасланьне хрысціянства, то не будзе супрацоўнікам КДБ і ня будзе актыўна падтрымліваць рэжым Лукашэнкі. Зрэшты, у нас спробы касцёлу лезці ў палітыку моцна яго пазней аслабілі.

Пра частку апазіцыі, якая заклікала да паўстання

Была частка апазіцыі, якая не пагаджалася з мірнай стратэгіяй, пра якую гаварыў Лех Валэнса і большасць «Салідарнасці». Яны хацелі ісці далей і выкарыстоўваць дыверсійную дзейнасць супраць камуністаў. Абмяркоўваліся нават тэрарыстычныя дзеянні, але з гэтага нічога не атрымалася. На маю думку, і добра.

Ідэі стварэньня партызанскіх атрадаў пацярпелі крах. Большасць прыхільнікаў апазіцыі лічыла, што гэта няправільны шлях. Людзі былі перакананыя, што «Салідарнасць» выйграла летам 1980 году, бо рабочыя, якія абвясцілі страйк, не выйшлі з фабрык на вуліцы, дзе адбыліся б сутыкненні і бойкі, як гэта было ў снежні 1970 году. Яны засталіся на фабрыках і чакалі, пакуль улада дасць слабіну.
984 viewsedited  08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-06 22:18:14 «У гэтым не сумняваюцца нават чэкісты». Аўтуховіч пра перамены, турэмныя будні і месца, якое захапляе яго ў Беларусі

Ваўкавыскага прадпрымальніка абвінавачваюць у «арганізацыі тэрарыстычнай групы». Яму пагражае да 15 год турмы. Пасля пераводу з мінскага СІЗА КДБ у гродзенскую турму № 1 ліставанне зь ім палепшылася. Даведаўся, пра што вязень піша ў лістах з-за кратаў.

Падабязнасці ТУТ.
1.3K views19:18
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 12:44:46 1 лютага – важная дата. Гэта, па-сутнасці, дзень палітычнага нараджэння новай Беларусі, якая дагэтуль існавала пад гістарычнымі назвамі і Русь, і Літва. 1 лютага 1863 году ў Вільні быў створаны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Пачалося паўстанне. Гэта была першая ў гісторыі праява палітычнай суб’етнасці новай Беларусі. Сур’ёзнае абгрунтаванне пачытайце ў гісторыка-філасофскім эсэ Сяргея Абламейкі.

У гадавіну пачатку ў Вялікім княстве Літоўскім Паўстання Кастуся Каліноўскага ізноў у галаве ўзнікаюць паралелі са жніўнем 2020 году. Асабліва таму, што часцей чую: а можа падзеі жніўня былі непатрэбныя, магчыма беларусы дарма выходзілі, бо навокал столькі болю, слёз і людскіх трагедый, а сядзелі б ціха, то нешта, магчыма, было б, але пазней. На жаль, любы гістарычны здабытак роўны таму ахвяраванню, якое гатовыя за яго зрабіць людзі.

На шчасце, зроблены беларусамі ўчынак у 2020 роўны любому нацыянальнаму паўстанню. І як учынак паўстанцаў 1863 году, якія ўпершыню засведчылі палітычную суб’етнасць Беларусі, так беларусы ў 2020 годзе зрабілі сябе, свой народ, суб’етам палітыкі. Цяпер ён у турмах, або запалоханы, ці ў выгнанні, але ён нікуды не знік. І не забывайма, што шмат беларусаў у Беларусі дзейнічае няглядзечы ні на што. Беларусы, зрэшты, заўсёды прарасталі праз любы асфальт. Таму нічога не скончана. І гэта, як ніхто лепш, разумее сёння хунта, якая другі год не можа вярнуцца назад. І ўжо не вернецца. Проста гістарычна яе час мінуў.

Парадаксальна, але менавіта сама хунта не дае людзям забыць пра тое пачуццё несправядлівасці і злосці на рэжым, якое вывела народ у 2020 на вуліцы. Ужо паўтара года яна амаль штодзённа дае нагоды, каб пра гэта памятаць, каб гэты агеньчык агіды да яе тлеў і тлеў.

Але нельга і самім забывацца, наколькі важны быў і ёсць той уздым для нашай гісторыі, для нас. Калі мы сябе ўбачылі іншымі, зусім іншымі, чым нас прымусілі сябе ўяўляць. Годнасць, гонар, прыгажосць, мудрасць, адвага, а не рахманасць, не “а можа так і трэба”, не “чарка і скварка”. Для свету мы больш не белая пляма. Але самае важнае, якія мы для сябе.

Гэта працяг той самай справы, якую пачалі ў лютым паўстанцы Каліноўскага. Тады яны змагаліся за ідэю дзяржавы. Дзяржава ёсць, але там народ усё яшчэ для ўраду, а не наадварот. Беларусы ў 2020 выступілі за тое, каб у гэтай дзяржаве гэта яны прымалі рашэнні. І яны нанеслі (тут думка Сяргея Чалага) смяротны ўдар па пачвары. Гэтае цуда-юда канае, б’ецца сваёй тушай аб усё навокал, нішчачы, на жаль, шмат што.

Падзеі 2020 году былі неабходнымі, бо так вырашыў народ. Мяне калоціць, калі я чую пра дарэмныя ахвяры. Тады, выходзіць, былі дарэмнымі і авяры паўстанцаў амаль 160 год таму і варта прызнаць іх лузерамі? Канешне, не.

Мы носім выяву Кастуся на вопратцы, называем яго нацыянальным героем, плакалі на яго пахаванні ў Вільні і плачам на Росах, дзе ён пахаваны, не таму, што нам шкада яго “дарэмнай ахвяры” або “а мог бы яшчэ пажыць”, а таму, што ён гістарычна перамог і мы сваімі слязамі дзякуем яму за гэта. Разам з усімі героямі паўстання ён стаў для нас зброяй і шчытом. Менавіта таму ў нас слёзы, калі мы прыгадваем уздым 2020-га, бо мы на тым самым баку дабра, на якім былі і нашыя героі 160 год таму.
4.1K viewsedited  09:44
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 15:27:45 Чыгуначнік пра ўзлом Беларускай чыгункі: «Ляжыць уся сістэма, а таго, хто мог памагчы, звольнілі за палітыку»

Паразмаўляў з прадстаўніком «Рабочага руху» на чыгунцы Сяргеем Вайцяховічам. Ён расказаў Свабодзе пра наступствы атакі «Кіберпартызанаў» на Беларускую чыгунку і патлумачыў, чаму чыгуначнікі смяюцца са словаў Лукашэнкі пра тое, што Беларусь не ў стане прыняць 200 вайсковых саставаў з Расеі.

«Праблема з продажам квіткоў — гэта дробязь. Усё ляжыць. Накрылася АРМ — аўтаматызаванае рабочае месца. І яшчэ такі выраз, як АС — аўтаматызаваная сістэма, у якой непасрэдна працуюць рабочыя, якія афармляюць прывозачную дакументацыю, звязаную з рухам цягнікоў. Той жа АС ОДГП (Аўтаматызаваная сістэма прывязкі складаўтварэння да графіка руху цягнікоў) — гэта сістэма, якая аўтаматычна прывязвае графік складаўтварэння. Гэта сур’ёзная сістэма, і яна таксама не працуе. Усё робіцца ўручную. А ёсць «Электронныя перавозкі». Гэта сістэма, праз якую ідзе ўвесь дакумента-электронны абарот. Напрыклад, таварныя накладныя, перавозачныя дакументы, грузавыя паведамленні, рахункі за аплату на перавозкі. А цяпер праблемы, бо вагоны прастойваюць.

Ёсць яшчэ такая сістэма, як САП: сістэма кіравання бізнэс-праектамі. Адзін з яе модуляў таксама пашкодзілі, і ў выніку на чыгунцы не змаглі палічыць заробкі. У панядзелак яны ўжо ведалі, што не паспець хутка ўсё выправіць, і лічылі ўсё ўручную. Архівы ўсе знішчаныя».
1.1K views12:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 21:47:19
Ці згодныя вы з Пазьняком, што Пуцін увёў войскі ў Беларусь, каб яе акупіраваць?
Anonymous Poll
18%
Так
13%
Не
37%
Навошта, калі Лукашэнка і так згаворлівы для Пуціна
33%
Акупацыя працягваецца больш за 25 год
523 voters756 views18:47
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 20:13:49 Пазьняк: Лукашэнка апраўдваецца, бо аперацыя па захопе Беларусі раскрытая

Паразмаўляў з Зянонам Пазьняком. У тым ліку і пра завочную палеміку з Лукашэнкам.

— Ён хацеў дэзавуяваць маю заяву перад насельніцтвам, маўляў, гэта проста вучэнні, і ашукаць такім чынам Захад, супакоіць, што мы проста робім вучэнні. Але хто яму паверыць? Я не ўспрымаю гэта сур’ёзна. Па-першае, гэта несамастойны чалавек, а па-другое, ягоныя словы нічога ня значаць. Ён можа праз гадзіну сказаць: — А я гэтага не казаў. Але чаму ён так выказаўся? Усе заўважылі, што ён апраўдваўся. Ён убачыў, што тая таемная аперацыя, якую яны з Пуціным робяць — таемны захоп Беларусі — што маска сарваная, што гэта абнародавана і ня стала нейкім незаўважаным крокам.

Калі Еўропа страціць «беларускі гаўбец», то стратэгічна гэта горш, чым страціць Украіну. Каб не разумець такія рэчы, відаць, трэба быць дэпутатам Еўрапарламенту.
469 views17:13
Адкрыць / каментаваць