Get Mystery Box with random crypto!

ГУРНЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ Г
Лагатып тэлеграм-канала dhurnievic — ГУРНЕВІЧ
Адрас канала: @dhurnievic
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.23K
Апісанне з канала

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 14

2021-06-16 14:30:42 Пасольства Аўстрыі ў Мінску асудзіла прапагандыстаў, якія прыдумалі загадку, што агучыў Пратасевіч на славутым брыфінгу. Па колькасці розных фэйкаў і маніпуляцый той брыфінг сапраўды б’е шматлікія рэкорды. Закарцела даведацца больш пра гераіню той палітычнай загадкі. Высновы чаканыя. Той, хто рыхтаваў загадку - звычайны невук, які нават не паклапаціўся пра дэталі.

«Эта женщина живет в одной из европейских стран. Призвала не платить налоги, не признавать нелегитимное правительство, призвала армию переходить на свою сторону, а также начала создавать не только альтернативное правительство, но и альтернативные посольства своей страны. Как вы думаете, кто это?» - так гучала загадка.

Ну, па-першае, ніякіх пасольстваў Моніка Унгер не стварала, гэта ўжо фантазіі ад аўтара загадкі. Сапраўды, аўстрыйцы прысудзілі 14 год за антыдзяржаўную дзейнасць. А цяпер рэшта, якую абмінуў аўтар сцэнару брыфінга:

- Унгер не тое, што заклікала не прызнаваць уладу ў Аўстрыі, яна абвясціла сябе прэзідэнткай неіснуючай дзяржавы – «Федэрацыі Аўстрыя”.

- Яна не абвінавачвала ўлады ў фальсіфікацыі выбараў, бо проста ніколі ў іх не ўдзельнічала. Нафіга ёй выбары, калі ў яе цэлая краіна. Яна проста лічыла Аўстрыю “несвабодным грамадствам капіталу, якое душыць асобу”, таму хацела замяніць суддзяў, банкіраў і чыноўнікаў на сваіх людзей.

- У яе арганізацыі "Staatenbund" было каля 2700 чалавек і яна была падобнай да так званых “грамадзян Рэйху” – людзей, якія жывуць у Нямеччыне і дагэтуль не прызнаюць законнасць ФРГ, лічачы сябе грамадзянамі Германскага Рэйха.

- Сябры яе арганізацыі атрымалі пашпарты, у тым ліку дыпламатычныя, аўтамабільныя нумары неіснуючай дзяржавы, ліцэнзіі на камерцыйную дзейнасць, запісы ў рэестры аб уласнасці (прадала іх на 40 тысяч еўра) і збіралі грошы на ваенны пераварот.

- З просьбай памагчы ў перавароце ваеннай падтрымкай яна звярнулася да Ўладзімера Пуціна.

Ёсць аналогіі? Адказ як у тым меме з піратам: Well Yes, But Actually No. Зразумела, з гэтымі дэталямі загадка б страціла усю інтрыгу і шарм.
5.5K views11:30
Адкрыць / каментаваць
2021-06-14 17:54:30 Але былі і камічныя выпадкі на брыфінгу. Напрыклад, анонс відэа, якое нібыта мела давесці, што дзяячак Саюзу палякаў вызваляюць "без аніякіх умоваў". І праз пару секунд польскі консул кажа жанчынам :
- Але ёсць адна ўмова. Вам трэба на нейкі час выехаць.

Гэта фіяска, генерал.
5.5K views14:54
Адкрыць / каментаваць
2021-06-14 16:40:25 Ведаючы Пратасевіча (а мы паўгода амаль штодзённа сядзелі побач у офісе Радыё Свабода, калі ён быў стыпендыстам праграмы імя Вацлава Гавэла), мяне ні на секунду ні здзіўляе ўпэўненасць з якой, як можа многім падацца, гаворыць Рома.

Менавіта такая ў яго рэакцыя на стрэс. Калі ён апынаўся ў крытычных працоўных сітуацыях, напрыклад, калі забыў зрабіць здымкі падчас фотасесіі (такое было), то замест адэкватнай рэакцыі, у яго ішоў адваротны працэс - жарты і смех, нібыта ён не разумее, пра што кажа. У людзей ёсць розныя асаблівасці. Гнюсныя людзі цяпер выкарыстоўваюць ягоную, якая ўзмоцненая ягоным жаданнем выжыць. І блытаніна ў словах, і загадзя падрыхтаваны сцэнар, усё гэта пацьвярджаюць у каторы раз.

У чарговы раз заклікаю калегаў не цытаваць Рамана.
12.2K views13:40
Адкрыць / каментаваць
2021-06-14 14:47:30
У Мінску праблема. Не хапае 2-га кампанента «Спутника». У паліклініках дозаў хапае на некалькі гадзінаў працы. З кожным днём павялічваецца колькасць тых, хто па графіку +21 дзень не атрымаў прышчэпку.

Напрыклад, раённая паліклініка, якая абслугоўвае пад 200 шматкватэрных дамоў і яшчэ дзясяткі прыватных, атрымала на сёння... 200 доз

Тым часам на сайце Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама прыбралі тэлефон гарачай лініі. Пэўна, каб грамадзяне не «дурылі галаву” наконт вакцынацыі. Але нюанс у тым, што гэта нумар не толькі па пытаннях прышчэпкі.
5.1K viewsedited  11:47
Адкрыць / каментаваць
2021-06-13 09:26:14 Як хунта хоча перасварыць беларусаў і палякаў пры дапамозе беларускай мовы

У «польскай школе» ў Горадні адкрываюць беларускамоўны клас. Навіна ад якой у беларускамоўных нібыта павінны ліцца слёзы шчасця і закатвацца вочы ў лоб ад задавальнення. Але ўсё наадварот.

У новым навучальным годзе ў горадзе адкрыюць 209 першых класаў: 204 з рускай мовай, 3 з беларускай, 2 з польскай мовай навучання. І цяпер увага: беларускамоўны клас робяць менавіта ў … «польскай школе». Яшчэ раз: у Горадні працуе больш за 40 школ, у першы клас 1 верасня пойдзе больш за 5000 дзяцей. І адзін з трох беларускамоўных класаў адкрываюць менавіта ў «польскай школе». Алё, гараж.

Няўжо гарадскія ўлады прачнуліся з марай зрабіць краіну больш беларускамоўнай? Цудоўна! Вы маеце на гэта ў Горадні больш за 40 «беларускіх» школ і больш за 200 першых класаў. Бярыце, стварайце там беларускамоўныя класы. І не 3, а 30, 50, 100. Не, лезуць пішчом у польскую, месца, дзе сваю мову хочуць вучыць беларускія палякі (і так гэтай школы не хапае).

Дарэчы, вы думаеце, што гэта беларускія класы? Ані разу. Па-сутнасці яны змешаныя, руска-беларускія, але для прыліку іх назвалі беларускамоўнымі.
Сэнс гэтага паскуднага кроку зразумелы – правакацыя. І тры зайцы: дэпаланізацыя (нету у нас, в Белоруссии, никаких поляков), аплявуха Польшчы (ну что, пшеки, нравятся беларускамоўныя, берите, хоть подавитесь) і пры нагодзе беларуска-польскі канфлікт (пусть так называемые поляки жрутся с нашими свядомыми). Бо калі бацькі вучняў выступяць супраць, то гэта будзе па факце пратэст супраць беларускай мовы. А каб «заткнуць» патэнцыйных крытыкаў разгрому польскай асветы (а палякі па законах маюць на яе права), трэба зрабіць тонка, з аганьком, маўляў “на белорусскоязычный класс у бчб-шников язык не поднимется, а мы своё дело сделаем”.

Такі прымітыўны прыём, з мэтаю распаліць міжнацыянальны канфлікт, выкарыстоўваўся камуністамі ў 1990 годзе. Тады Прэзідыюм Вярхоўнага Савету БССР прапанаваў Літве “аддаць беларусам Вільню” (так Масква рукамі беларусаў хацела пакараць літоўцаў за незалежнасць). Разлік камуністаў быў такі, што гэтую “геніяльную” ідэю падтрымае БНФ, які, кшталту, марыць пра Вільню. Кукіш. БНФ правёў перамовы з літоўцамі і падтрымаў незалежнасць Літвы ў межах Літоўскай ССР. Такой павінна быць і рэакцыя на беларускамоўны клас у “польскай школе”.

Гэта чысцейшая правакацыя з мэтай сутыкнуць ілбамі палякаў і беларусаў. Злая іронія ў тым, што ў распальванні варожасці яны вінавяць Борыс і Пачобута, якія па-беларуску гавораць лепш за любога беларускага міністра. І гэтае "кощунство", як кажа Макей, робіцца на фоне разгрому польскіх арганізцый

Усю краіну яны хочуць пастрыгчы на адзін капыл, не важна, беларус, паляк, габрэй, літовец. Ім трэба рускамоўная дэнацыяналізаваная маса, якая скача пад гармонік 22 чэрвеня (праздник же) і верыць, што “Пётр Первый прорубил белорусам окно в Европу». Адзін фюрэр і адзін народ-гібрыд (не дай Бог католический, ведь белорусы христиане) з настальгіяй па саўку і агрэсіўным шавінізмам да ўсіх навакол. І ня дай Бог выбівацца з шаблону. Гэта сучасны фашызм у белых пальчатках.

Адкрыццём беларускамоўнага класа ў “польскай школе” яны не вырашаюць аніводнай праблемы (ужо нават беларускамоўныя школы ў вёсках даўно проста шыльда, а дзеці ў вёсках размаўляюць па-руску). Гэтым крокам яны на пустым месцы праблему акурат ствараюць. Зрэшты ўсё, да чаго яны дакранаюцца, ператвараецца ў праблему, а “пасля нас - хоць патоп”.
5.8K viewsedited  06:26
Адкрыць / каментаваць
2021-06-11 16:56:58 У Стоўбцах, каля дзвярэй хаты суддзі, якая выносіла палітычныя прысуды, нехта паклаў жалобны вянок. І ён хіба трошкі напружыў суддзю і яна звярнулася да сілавікоў. А тыя на ўсялякі выпадак зацікавіліся мясцовымі актывістамі.
3.2K views13:56
Адкрыць / каментаваць
2021-06-11 15:33:50 «Пры Ярузэльскім не было і чвэрці таго тэрору, які цяпер у Беларусі»

Пагаварыў з Вітальдам Юрашам, былым польскім павераным у Менску: пра 17 верасня, малітву прэзідэнта Польшчы каля помніка ахвярам “Бурага”, пра эфектыўнасць беларускай апазіцыі з-за мяжы і палітыку Варшавы. Некалькі цытат:

- Ёсць прынцыповая розніца нашай сітуацыі ў канцы 80-х і сітуацыі ў Беларусі. Адрозненне ў тым, што ў канцы 80-х СССР быў на мяжы банкруцтва. Мы, палякі, вельмі любім думаць, што мы ўласнымі рукамі, пры дапамозе Папы Рымскага, атрымалі свабоду. Але яшчэ былі Гарбачоў і Буш, якія дамовіліся. Міжнародны кантэкст быў тады вельмі прынцыповы. Сёння кантэкст з пункту гледжання Беларусі значны горшы. Захад зацікаўлены ў дыялогу з Расеяй, і Расея не з'яўляецца банкрутам.

- Рэвалюцыі ў нашай частцы Еўропы перамагаюць тады, калі эліта ўлады не хоча абараняць сістэму. Гэтага ў Беларусі не адбылося. Рэальна рэжым пакінуў толькі Павал Латушка. Я вельмі паважаю беларусаў, якія рызыкавалі. І гэта ня проста фраза, бо так трэба сказаць. Я задаю пытанне сабе, ці рызыкнуў бы я сваім здароўем, свабодай, а ў крайнім выпадку і жыццём, выходзячы на вуліцу. Я далёка не ўпэўнены. Я б думаў, што ў мяне дзеці, мне трэба іх выхоўваць, трэба зарабляць грошы, каб у дзяцей было ўсё. На жаль, для перамогі рэвалюцыі патрэбны міністры, палкоўнікі, генералы, якія раптам скажуць Аляксандру Рыгоравічу: «Ужо ўсё, сыходзьце».

- І Ціханоўская, і Латушка, робяць з-за мяжы усё, што могуць. Але справа ў тым, што яны мала што могуць.

- Нам трэба, каб беларусы гаварылі абсалютна шчыра, дзе яны згодныя з пазіцыяй Польшчы, а дзе не. Гэта не крытыка, гэта размова і дыялог. Нельга змагацца за дэмакратыю без дыялогу, нават унутры працэсу барацьбы. Інакш гэта можа прывесці да таго, што мы будзем, як і Аляксандар Лукашэнка, па-за кантактам з рэальнасцю.
3.1K views12:33
Адкрыць / каментаваць
2021-06-11 10:47:59 «Мне прапанавалі: „Заўтра давай усім па 15 сутак“». Шчыры аповед былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў

33-гадовы былы пінскі суддзя Аляксей Пацко 9 жніўня 2020 году зрабіў свой выбар: не караць пратэстоўцаў. Выбар каштаваў яму дорага — страта працы, крымінальны пераслед яго і маці, эміграцыя.

«Кіраўніцтва прапанавала мне заўтра даць ім па 15 сутак. Я сказаў, што не буду ў гэтым удзельнічаць. Пачалося: «Ну ты падумай, у цябе сям’я, дзеці, не гарачыся, супакойся». Я сказаў, што не. Таму, каб судзіць тых людзей, з адпачынку адклікалі іншых судздзяў. Калі я адмовіўся караць людзей, са мной адразу спынілася камунікацыя на працы, бо я стаў «небяспечным». Я яшчэ працаваў, разглядаў дробныя побытавыя справы. Потым мяне выклікалі на гутарку ў абласны суд, прасілі падумаць. Але сутнасць размоў была ня ў тым, каб я не звальняўся, а каб маўчаў».
2.8K views07:47
Адкрыць / каментаваць
2021-06-09 14:12:40 «Прасілася памаліцца, бо думала, што вязуць у лес страляць». Як беларускую польку выгналі з краіны і забралі перад гэтым пашпарт, каб не паўтарыла ўчынак Калеснікавай

Кіраўніца Лідcкага аддзелу Саюзу палякаў Беларусі Ірэна Бярнацкая расказала пра дэталі прымусовага вывазу з Беларусі. Жанчыне далі падпісаць паперку, што яе пераводзяць пад хатні арышт (але саму паперку забралі) і тут жа павезлі на мяжу.

ЦАЛКАМ ВІДЭА І ТЭКСТ ТУТ.

Цікава, што ёй не далі нават пашпарт. Людзі ў масках давезлі да мяжы на машыне без нумароў, потым сілавікі пераапрануліся ў форму памежнікаў і проста кінулі на нейтральнай зоне. «Иногда не до законов» (с). Пашпарт не далі, бадай таму, каб Бярнацкая не паўтарыла ўчынак Калеснікавай. Паразмаўляўшы з ёй, я зразумеў, што яна таксама здольная на такое.

Бярнацкую ўжо ў мінулым годзе судзілі за тое, што яна арганізавала каля касцёла малітву за Беларусь.

«У Лідзе, адкуль я, шмат палякаў. Мы любім Беларусь, любім беларусаў, і мы гэтага ня ўтойвалі, падтрымлівалі. У маім выпадку гэта менавіта таму. Гэта вельмі дзіўна, але такі цяпер час для Беларусі. Я скажу адно: там, дзе твая хата, там твой лёс і там ты патрэбны. Там мае продкі, бабулі, дзядулі. Там мая мама. Польшча таксама мая айчына, але хочацца быць у сваёй хаце, я будавала яе, каб жыць там, каб дзеці і ўнукі прыходзілі да мяне».
4.0K views11:12
Адкрыць / каментаваць
2021-06-03 23:28:57 Мэта прапаганды не толькі запалохваць, рабіць яшчэ большую мякіну ў мазгах тых, хто і так не думае, але і нараджаць сумневы. І хто б што ні казаў, за 10 разам у любога закрадуцца сумневы, нават у чалавека з імунітэтам на лухту. Прынамсі таму трэба гэтыя “прадукты” абыходзіць на кіламетры. Месяц таму
Шчыгельскі ў інтэрвію сказаў слушна:

«А прапагандзе гэта трэба дзеля таго, каб трымаць народ у здзіўленні. Каб ён не паспяваў адумацца і быў пад уражаннем паміж першым, другім і трэцім фільмамі. Бо калі людзі пачнуць думаць рацыянальна, то яны жахнуцца. Гэта звычайны фашызм».

Тэма за тэмай яны спрабуюць пераключаць увагу людзей. То паласкалі сцяг месяцамі. Супакоіліся. Цяпер ўзяліся за СМІ і тэлеграм-каналы. Але і журналісты, і тг-каналы, не ствараюць нагоды. Людзей дастала ўлада, яны выйшлі на ўчасткі, хацелі ўсё зрабіць законна. Ім законна не далі. І хай хоць сто тысяч Нехтаў ці Пратасевічаў стануць на галовы, яны б нічога не зрабілі, калі б народ не сказаў сваё слова і не заявіў, што хоча жыць у нармальнай краіне.

І зараз хунта выскоквае са скуры, каб адвярнуць усё дагары-нагамі. Каб забалтаць галоўнае: як яны фальсіфікавалі, білі і забівалі.
5.3K viewsedited  20:28
Адкрыць / каментаваць