Get Mystery Box with random crypto!

Жнівеньскі путч у СССР: як камуністы перахімічылі, усё сапсава | ГУРНЕВІЧ

Жнівеньскі путч у СССР: як камуністы перахімічылі, усё сапсавалі і як на гэтым выйграла Беларусь

Сёння гадавіна путчу ГКЧП. Гэта вельмі важны ўрок пра ўрокі гісторыі. Каб уратаваць СССР ад распаду, 19 жніўня 1991 году група артадаксальных лідэраў КПСС разам з кіраўніцтвам КДБ пачала путч супраць прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова. Путчысты пралічыліся. Іх учынак канчаткова дабіў савецкую імперыю на радасць паняволеным народам.

Да развалу СССР прывялі памылкі кіраўніцтва. І гэта цудоўна. Спачатку Гарбачоў хацеў трошкі "палепшыць" савок і пачаў эксперыментаваць з галоснасцю. Гэта дало людзям глыток паветра. У нас узнік Беларускі народны фронт, які пачаў голасна казаць пра незалежнасць. А потым змоўшчыкі хацелі уратаваць СССР ад распаду і перахімічылі, даўшы штуршок да хуткага краху СССР.

Ювелірна гэтай разгубленасцю камуністаў скарысталіся дэпутаты ад БНФ на чале з Зянонам Пазьняком. Яны настаялі на скліканні сесіі Вярхоўнага савету і змянілі парадак дня, дадаўшы свае прапановы — абвясціць незалежнасць Беларусі і забараніць кампартыю. У гэты дзень Народны Фронт вывеў на плошчу Леніна дзясяткі тысяч людзей. Скарыстаўшыся страхам камуністаў пасля правалу путчу і ціскам у тым ліку людзей на плошчы, БНФ дамогся свайго. Слава ім за гэта!

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31994752.html