Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-06-27 09:56:53
Шаноўнае спадарства, прапануем анонс на наступны тыдзень 27 чэрвеня - 3 ліпеня. На кожную падзею будзе яшчэ дадатковы анонс з напамінам

27.06, панядзелак
19:00 "Па вуліцы Brasil" з Аксанай Манкевіч
Кастрычніцкая, 17
~ 2 г.

28.06, аўторак
18:30 "Траецкае: на скрыжаванні мінулага і сучаснасці" з Марыяй Цхаўрэбавай
Помнік "Беларусам замежжа" (насупраць крамы "Вянок" Траецкае ўзбярэжжа, 4, )
~ 1,5 г.

01.07, пятніца
19:00 "Мастацтва ў горадзе" з Марыяй Пастуховай
Ля мастацкага музея (Леніна, 20 )
~ 2 г.

02.07, субота
17:30 "Шпацыр па Атоліне" з Надзеяй Палтаржыцкай
Нечаканая гісторыя адной вёскі
Атоліна, прыпынак "Царква"
~ 2 г.

Нашыя дабрачынныя шпацыры, накіраваныя ў першую чаргу для знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаваннем сваёй культуры і падтрымкі адно аднаго ў няпростыя часы.

Па сваім жаданні і магчымасцям, на прыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Запіс не вядзецца, проста прыходзьце.

Далучайцеся і запрашайце сяброў

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне
582 views06:56
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 17:01:26
Фэст "Цімкавіцкія вытокі" ў гонар Кузьмы Чорнага пад Капылём

25 чэрвеня музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на свята “Цімкавіцкія вытокі” з нагоды дня нараджэння Кузьмы Чорнага (а споўнілася б яму 122 гады).

Імпрэза адбудзецца на яго радзіме ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна.

Вас чакаюць:
канцэрт ад беларускіх гуртоў;
экскурсіі па музею з чаяваннем “Каля самавара Кузьмы Чорнага”;
прэзентацыя віртуальнай выставы пра Кузьму Чорнага;
батлейка;
спектаклі па ягоных творах;
гульні, кірмаш ды мноства іншых забаў.

Падрабязнасці глядзіце па спасылцы.

Уваход вольны!

Калі вам няма як даехаць з Мінску, то можна замовіць трансфер Мінск-Цімкавічы-Мінск. Кошт - 30 рублёў (у маршрут уключана аглядавая экскурсія па Капылю).

Папярэдні запіс абавязковы па тэл. +375 (17) 363-94-65 альбо (44)7302409 (Алена)

Дата: 25 чэрвеня
Час: з 15.00
Месца: вёска Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобл.
156 viewsedited  14:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 16:48:41 Літаратурнае падарожжа з Мінска на Ушаччыну

Нагадваем, што 25 чэрвеня, у суботу, літаратурны музей Петруся Броўкі кліча ў традыцыйнае літаратурнае падарожжа “1.1.1” на Ушаччыну.

ДЭДЛАЙН падачы заявак – 24 чэрвеня!

Вандроўка прымеркавана да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечана творцам-землякам: Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.

Вас чакаюць бацькоўскія хаты: Рыгора Барадуліна – ва Ушачах, Васіля Быкава – у Бычках, Петруся Броўкі – у Пуцілкавічах.

ПРАГРАМА:
7.45 Збор удзельнікаў на паркоўцы паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ЖК “Маяк Мінска” (ст. метро “Усход”).
Наведванне “Крыніцы паэтаў”, дзе па дарозе на Ушаччыну заўсёды спыняліся Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў.
Наведванне дома Рыгора Барадуліна.
Наведванне г.п. Ушачы. Узнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка “Мой край азёрны…”, прысвечанага Году гістарычнай памяці і дню нараджэння П.Броўкі.
Ускладанне кветак да магілы Рыгора Барадуліна.
Наведванне Сядзібы-музея Васіля Быкава.
Наведванне Хаты-музея Петруся Броўкі.
Ускладанне кветак да помніка маці Петруся Броўкі Алены Сцяпанаўны.
20.00 Адпраўленне аўтобуса на Мінск.

Кошт – 30 рублёў (аплата толькі наяўнымі). Дадаткова на месцы аплочваецца наведванне экспазіцыі Сядзібы-музея Васіля Быкава – 1,41 рублі наяўнымі (уваход на тэрыторыю музея – вольны).

Каб напоўную атрымаць асалоду ад вандроўкі, неабходна мець пры сябе:
1. Добры настрой.
2. Кубак, каб піць з крыніцы.
3. Талерку з лыжкай, каб паесці суп па-ўшацку.
4. Кветкі (з крамы, з поля, з лецішча) для ўскладання на магіле Р.Барадуліна і ля помніка А.Броўка.
5. Вершы П.Броўкі, Р.Барадуліна, урыўкі з прозы В.Быкава, якія вам даспадобы.
6. Вада, бутэрброды (калі забылі — можна набыць у мясцовай кулінарыі танную выпечку, а ваду набраць з крыніцы).
7. Рэпеленты (камары ў Пуцілкавічах вельмі любяць свежаніну).

Запісацца можна па спасылцы ўнізе альбо па тэлефоне 8 (017) 342-09-81

https://docs.google.com/forms/d/16ZimIDmTeaEUqdbI2M6i1AcNC7BXasiOBrYFj_VeAHk

Дата: 25 чэрвеня
Час: з 7.30 да 20.00 (час мясцовы)
Месца: Мінск - Ушаччына
169 views13:48
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 22:14:54
Ого! Колькі усяго цікавага падрыхтавалі ў бліжэйшыя выходныя, 25-26 чэрвеня, валанцёры ў Сёмкаве (пад Мінскам). Прапануюць усім ахвотным адзначыць 250 год з часу заснавання мясцовага палаца. У праграме наступныя экскурсіі:
- па зорным небе (будзем вывучаць зоркі над палацам ),
- батанічная экскурсія ;
- арніталагічная (будзем вывучаць мясцовых птушак) ;
- тэатралізаваная экскурсія;
- фотавыстава;
- экалагічная экскурсія ;
- псіхалагічны трэнінг;
- і нават катанне на конях і вярблюдах.
А яшчэ напярэдадні ладзіцца навуковая канферэнцыя.

І ўвогуле у гэтыя выходныя валанцёры адкрываюць экасцежку з адпаведнымі стэндамі.
Усё гэта неверагодна крута!
Задача - прыцягнуць увагу да помніка архітэктуры 18 ст. (Сёмкаўскай сядзібы).
Таму абавязкова наведайце гэтую мясцінку. Ад мінскай кальцавой гэта ўсяго 10 кіламетраў.
Падрабязней тут: https://semkava.planetabelarus.by/#syennyashni-stan

Галоўны ініцыятар усяго працэсу: Таццяна Хамянкова;
Аўтар афішаў: Марыя Каралёва

Выбірайце сваё! На любы густ! А можна і ўсё
161 views19:14
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 18:14:05 Сябры, яшчэ засталося троху месцаў на гэтую нядзелю 19 чэрвеня на легендарную Шчучыншчыну з Паўлам Каралёвым
244 views15:14
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 18:12:55
Шаноўнае спадарства, прапануем анонс на наступны тыдзень 20 - 26 чэрвеня. На кожную падзею будзе яшчэ дадатковы анонс з напамінам

20.06, панядзелак
19:00 "Забытыя вуліцы Менска: Кашарская-Скобелеўская-Чырвонаармейская" з Марынай Мірончык
вул. Чырвонаармейская, 3 (ля танка)
~1,5 г.

24.06, пятніца
18:30 "Рамантычны Мінск" са Святланай Грышкевіч
На агляднай пляцоўцы насупраць кафедральнага сабора Сашэсьця Святога духа (вул. Кірылы і Мяфодзія, 3)
~ 1,5 г.

25.06, субота
12:00 "Чароўнае Станькава" з Надзеяй Палтаржыцкай
Станькава, прыпынак "Школа"
Кошт ад 10 рублёў, запіс і інфармацыя па спасылцы https://clck.ru/rJq8n
~ 2 г.

26.06, нядзеля
16:00 "Шпацыр па Прылуках" з Надзеяй Палтаржыцкай
Каля брамаў у парк палацу Чапскiх (праз дарогу ад прыпынка)
~ 2 г.

Па сваім жаданні і магчымасцям, на прыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Запіс вядзецца толькі на Станькава, на астатнія проста прыходзьце.

Далучайцеся і запрашайце сяброў спазнаваць сваё

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне
179 views15:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 09:00:23
У суботу 11 чэрвеня а 13:10 запрашаем вас у падарожжа з Мінска ў Беларусь (Заслаўе) з Вольгай Абразцовай.

На вандроўцы мы:
- даведаемся, чаму чыгуначная станцыя ў Заслаўі носіць назву "Беларусь";
- узгадаем падзеі на старой "рыжскай" мяжы;
- пашпацыруем старажытным местам Рагнеды і Ізяслава;
- пабачым царкву 16-га стагоддзя і даведаемся яе гісторыю;
- убачым Эрмітаж, уявіце сабе (!);
- даведвемся пры чым тут Сымон Будны, Ян Глябовіч і Антоні Пшаздзецкі;
І шмат іншага!

Пасля заканчэння экскурсіі можна самастойна наведаць выставу мастачкі Анастасіі Балыш у гісторыка-краязнаўчым музеі

Пачатак экскурсіі а 13:10
Старт з перона станцыі Беларусь (Заслаўе)

Як дабрацца:
Цягнік гарадскіх ліній са станцыі Мінск-Пасажырскі а 12:30
Маршруткі 499 (АВ Цэнтральны) ці 406 (ст.м.Пушкінская), праезд да прыпынку Вакзал (ідзе ~45 хв.)

Экскурсія праводзіцца за данаты (вольныя ахвяраванні). Так вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыязджайце.

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне
165 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 08:57:45
Сябры, у аўторак 14 чэрвеня запрашаем вас на анлайн-zoom-семінар па стварэнні асабістага плана чытання беларускай літаратуры з вядомай даследчыцай, настаўніцай, пісьменніцай Ганнай Севярынец.

Пачатак а 20-й гадзіне. Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форм: https://forms.gle/56pZXuARjkPLiSoa7

Што з даволі немалой беларускай літаратурнай спадчыны трэба абавязкова прачытаць кожнаму беларусу? А што дадаткова пачытаць пажадана? У якой паслядоўнасці пабудаваць свой план чытання беларускай літаратуры? І што па-беларуску можна знайсці з Вашага ўлюблёнага літаратурнага жанру? На ўсе гэтыя пытанні паспрабуе адказаць нашая вядомая вядоўца спадарыня Ганна ў гэтым семінары.

У выніку семінару будзе створаная суполка, якая пачне чытаць і абмякоўваць прачытанае, а спадарыня Ганна па магчымасці зможа перыядычна далучацца да абмеркавання.
216 views05:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 00:51:49 Арт Вандроўня pinned a photo
21:51
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 00:45:04
Сябры, у нядзелю 19 чэрвеня запрашаем Вас у вандроўку на знакамітую Шчучыншчыну з гісторыкам ды экскрусаводам Паўлам Каралёвым.

Маршрут вандроўкі: Менск – Ішчальна – Шчучын – Ражанка – Жалудок – Мураванка - Мажэйкава - Менск

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/11Avu1LDtQxLssAQ7

Сярод цікавостак вандроўкі адзін з самых старых у Беларусі сонечных гадзіннікаў 18 ст. ды касцёл 1750-х гадоў у Ішчальна.

Палац роду Друцкіх-Любецкіх, які быццам створаны на ўзор французскага палаца ў Версалі, а таксама велічны касцёльна-кляштарны комплекс піяраў ды мясцовы Біг Бэн у Шчучыне.

Незвычайная “англійская неаготыка” касцёла і перабудаваная з былой сінагогі праваслаўная царква ў Ражанцы.

Геадэзічны пункт Дугі Струвэ са спісу помнікаў ЮНЭСКА.

Велічны палац Святаполк-Чацвярцінскіх пачатку 20 ст., дзе здымалі адзін з першых беларускіх фільмаў жахаў “Масакра” у Жалудку.

Маляўнічая мураваная абарончая праваслаўная готыка 16 ст. у Мураванцы ды інш.
67 viewsedited  21:45
Адкрыць / каментаваць