Get Mystery Box with random crypto!

Ого! Колькі усяго цікавага падрыхтавалі ў бліжэйшыя выходныя, | Арт Вандроўня

Ого! Колькі усяго цікавага падрыхтавалі ў бліжэйшыя выходныя, 25-26 чэрвеня, валанцёры ў Сёмкаве (пад Мінскам). Прапануюць усім ахвотным адзначыць 250 год з часу заснавання мясцовага палаца. У праграме наступныя экскурсіі:
- па зорным небе (будзем вывучаць зоркі над палацам ),
- батанічная экскурсія ;
- арніталагічная (будзем вывучаць мясцовых птушак) ;
- тэатралізаваная экскурсія;
- фотавыстава;
- экалагічная экскурсія ;
- псіхалагічны трэнінг;
- і нават катанне на конях і вярблюдах.
А яшчэ напярэдадні ладзіцца навуковая канферэнцыя.

І ўвогуле у гэтыя выходныя валанцёры адкрываюць экасцежку з адпаведнымі стэндамі.
Усё гэта неверагодна крута!
Задача - прыцягнуць увагу да помніка архітэктуры 18 ст. (Сёмкаўскай сядзібы).
Таму абавязкова наведайце гэтую мясцінку. Ад мінскай кальцавой гэта ўсяго 10 кіламетраў.
Падрабязней тут: https://semkava.planetabelarus.by/#syennyashni-stan

Галоўны ініцыятар усяго працэсу: Таццяна Хамянкова;
Аўтар афішаў: Марыя Каралёва

Выбірайце сваё! На любы густ! А можна і ўсё