Get Mystery Box with random crypto!

Літаратурнае падарожжа з Мінска на Ушаччыну Нагадваем, што 25 | Арт Вандроўня

Літаратурнае падарожжа з Мінска на Ушаччыну

Нагадваем, што 25 чэрвеня, у суботу, літаратурны музей Петруся Броўкі кліча ў традыцыйнае літаратурнае падарожжа “1.1.1” на Ушаччыну.

ДЭДЛАЙН падачы заявак – 24 чэрвеня!

Вандроўка прымеркавана да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечана творцам-землякам: Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.

Вас чакаюць бацькоўскія хаты: Рыгора Барадуліна – ва Ушачах, Васіля Быкава – у Бычках, Петруся Броўкі – у Пуцілкавічах.

ПРАГРАМА:
7.45 Збор удзельнікаў на паркоўцы паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ЖК “Маяк Мінска” (ст. метро “Усход”).
Наведванне “Крыніцы паэтаў”, дзе па дарозе на Ушаччыну заўсёды спыняліся Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў.
Наведванне дома Рыгора Барадуліна.
Наведванне г.п. Ушачы. Узнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка “Мой край азёрны…”, прысвечанага Году гістарычнай памяці і дню нараджэння П.Броўкі.
Ускладанне кветак да магілы Рыгора Барадуліна.
Наведванне Сядзібы-музея Васіля Быкава.
Наведванне Хаты-музея Петруся Броўкі.
Ускладанне кветак да помніка маці Петруся Броўкі Алены Сцяпанаўны.
20.00 Адпраўленне аўтобуса на Мінск.

Кошт – 30 рублёў (аплата толькі наяўнымі). Дадаткова на месцы аплочваецца наведванне экспазіцыі Сядзібы-музея Васіля Быкава – 1,41 рублі наяўнымі (уваход на тэрыторыю музея – вольны).

Каб напоўную атрымаць асалоду ад вандроўкі, неабходна мець пры сябе:
1. Добры настрой.
2. Кубак, каб піць з крыніцы.
3. Талерку з лыжкай, каб паесці суп па-ўшацку.
4. Кветкі (з крамы, з поля, з лецішча) для ўскладання на магіле Р.Барадуліна і ля помніка А.Броўка.
5. Вершы П.Броўкі, Р.Барадуліна, урыўкі з прозы В.Быкава, якія вам даспадобы.
6. Вада, бутэрброды (калі забылі — можна набыць у мясцовай кулінарыі танную выпечку, а ваду набраць з крыніцы).
7. Рэпеленты (камары ў Пуцілкавічах вельмі любяць свежаніну).

Запісацца можна па спасылцы ўнізе альбо па тэлефоне 8 (017) 342-09-81

https://docs.google.com/forms/d/16ZimIDmTeaEUqdbI2M6i1AcNC7BXasiOBrYFj_VeAHk

Дата: 25 чэрвеня
Час: з 7.30 да 20.00 (час мясцовы)
Месца: Мінск - Ушаччына