Get Mystery Box with random crypto!

Фэст 'Цімкавіцкія вытокі' ў гонар Кузьмы Чорнага пад Капылём | Арт Вандроўня

Фэст "Цімкавіцкія вытокі" ў гонар Кузьмы Чорнага пад Капылём

25 чэрвеня музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на свята “Цімкавіцкія вытокі” з нагоды дня нараджэння Кузьмы Чорнага (а споўнілася б яму 122 гады).

Імпрэза адбудзецца на яго радзіме ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна.

Вас чакаюць:
канцэрт ад беларускіх гуртоў;
экскурсіі па музею з чаяваннем “Каля самавара Кузьмы Чорнага”;
прэзентацыя віртуальнай выставы пра Кузьму Чорнага;
батлейка;
спектаклі па ягоных творах;
гульні, кірмаш ды мноства іншых забаў.

Падрабязнасці глядзіце па спасылцы.

Уваход вольны!

Калі вам няма як даехаць з Мінску, то можна замовіць трансфер Мінск-Цімкавічы-Мінск. Кошт - 30 рублёў (у маршрут уключана аглядавая экскурсія па Капылю).

Папярэдні запіс абавязковы па тэл. +375 (17) 363-94-65 альбо (44)7302409 (Алена)

Дата: 25 чэрвеня
Час: з 15.00
Месца: вёска Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобл.