Get Mystery Box with random crypto!

У суботу 11 чэрвеня а 13:10 запрашаем вас у падарожжа з Мінска | Арт Вандроўня

У суботу 11 чэрвеня а 13:10 запрашаем вас у падарожжа з Мінска ў Беларусь (Заслаўе) з Вольгай Абразцовай.

На вандроўцы мы:
- даведаемся, чаму чыгуначная станцыя ў Заслаўі носіць назву "Беларусь";
- узгадаем падзеі на старой "рыжскай" мяжы;
- пашпацыруем старажытным местам Рагнеды і Ізяслава;
- пабачым царкву 16-га стагоддзя і даведаемся яе гісторыю;
- убачым Эрмітаж, уявіце сабе (!);
- даведвемся пры чым тут Сымон Будны, Ян Глябовіч і Антоні Пшаздзецкі;
І шмат іншага!

Пасля заканчэння экскурсіі можна самастойна наведаць выставу мастачкі Анастасіі Балыш у гісторыка-краязнаўчым музеі

Пачатак экскурсіі а 13:10
Старт з перона станцыі Беларусь (Заслаўе)

Як дабрацца:
Цягнік гарадскіх ліній са станцыі Мінск-Пасажырскі а 12:30
Маршруткі 499 (АВ Цэнтральны) ці 406 (ст.м.Пушкінская), праезд да прыпынку Вакзал (ідзе ~45 хв.)

Экскурсія праводзіцца за данаты (вольныя ахвяраванні). Так вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыязджайце.

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне