Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 19 чэрвеня запрашаем Вас у вандроўку на знак | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 19 чэрвеня запрашаем Вас у вандроўку на знакамітую Шчучыншчыну з гісторыкам ды экскрусаводам Паўлам Каралёвым.

Маршрут вандроўкі: Менск – Ішчальна – Шчучын – Ражанка – Жалудок – Мураванка - Мажэйкава - Менск

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/11Avu1LDtQxLssAQ7

Сярод цікавостак вандроўкі адзін з самых старых у Беларусі сонечных гадзіннікаў 18 ст. ды касцёл 1750-х гадоў у Ішчальна.

Палац роду Друцкіх-Любецкіх, які быццам створаны на ўзор французскага палаца ў Версалі, а таксама велічны касцёльна-кляштарны комплекс піяраў ды мясцовы Біг Бэн у Шчучыне.

Незвычайная “англійская неаготыка” касцёла і перабудаваная з былой сінагогі праваслаўная царква ў Ражанцы.

Геадэзічны пункт Дугі Струвэ са спісу помнікаў ЮНЭСКА.

Велічны палац Святаполк-Чацвярцінскіх пачатку 20 ст., дзе здымалі адзін з першых беларускіх фільмаў жахаў “Масакра” у Жалудку.

Маляўнічая мураваная абарончая праваслаўная готыка 16 ст. у Мураванцы ды інш.