Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-05-23 19:52:38
Сябры, у суботу 4 чэрвеня запрашаем Вас у вандроўку "Манюшкі - уладары Меншчыны", традыцыйна прысвечаную сусветна вядомаму кампазітару, аўтару першых нацыянальных беларускай і польскай операў, духоўнай музыкі, класіку беларускай і польскай вакальнай лірыкі Станіславу Манюшку. Вядоўца вандроўкі – музыказнаўца-беларусістка, манюшказнаўца Святлена Немагай. Вандроўка ладзіцца з нагоды 150-годдзя смерці кампазітара.

Маршрут вандроўкі: Менск – Каралішчавічы – Смілавічы – Убель – Чэрвень – Алесіна – Шыпяны - Раткаўшчына – Малыя Ляды – Менск.

Падчас вандроўкі ў смілавіцкім музеі Станіслава Манюшкі адбудзецца канцэрт яго твораў у выкананні Святлены Немагай ды салісткі Беларускай Філармоніі Галіны Сакольнік, а таксама напрыканцы падарожжа мы самі навучымся спяваць некаторыя вядомыя творы кампазітара.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/2GswxHANEGF1bSwa8 . Выезд у 8-00, вяртанне прыкладна да 21-й гадзіны.
244 viewsedited  16:52
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 19:25:58
Шаноўнае спадарства, прапануем анонс на гэты тыдзень 23 - 30 мая. На кожную падзею будзе яшчэ дадатковы анонс з напамінам

24.05, аўторак
18:30 "Шпацыр па Падгорнай" з Таццянай Даўгач
Таямніцы вуліцы Карла Маркса
Аляксандраўскі сквер
~1,5 г.

26.05, чацвер
19:00 "Па вуліцы Бразіл" з Аксанай Манкевіч
Мастацтва Кастрычніцкай
Кастрычніцкая, 17 (ля Крыстала)
~2 г.

28.05, субота
17:00, "Мастацтва ў горадзе" з Марыяй Пастуховай
Леніна, 20 (Мастацкі музей)

29.05, нядзеля
14:15, "Вандроўка з Мінска ў Беларусь" з Вольгай Абразцовай
Перон станцыі "Беларусь" (Заслаўе)

30.05, панядзелак
19:00, "Шпацыр па гістарычным цэнтры" з Кацярынай Фраловай
Свабоды, 2а (ля ратушы)

Нашыя дабрачынныя шпацыры, накіраваныя ў першую чаргу для знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаваннем сваёй культуры і падтрымкі адно аднаго ў няпростыя часы.

Па сваім жаданні і магчымасцям, на прыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Далучайцеся і запрашайце сяброў

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне
167 views16:25
Адкрыць / каментаваць
2022-05-22 00:00:56
Літаральна адразу пасля Ночы музеяў запрашаю Вас 22 мая (нядзеля) на дзве вандроўкі па Мінску.
А 11-й гадзіне "Навыперадкі з конкай". Да 130 годдзя грамадскага транспарта - конкі. Паразмаўляем пра самыя незвычайныя прыгоды "дзядулі нашага метро", а таксама пра амнібусы і іншыя віды перасоўвання.
Сустракаю Вас а 11й гадзіне каля скульптуры "карэта" на плошчы Свабоды.

І ў 13.00 чакаю Вас на завяршальнай экскурсіі па выставе "Нябесная варта Беларусі" (ліштвы і абразы) у Чырвоным касцёле.
На наступным тыдні плануецца дэмантаж выставы.
Сустракаю Вас а 13-й гадзіне каля увахода у Чырвоны касцёл. Таксама дадаткова распавяду цікавосткі плошчы Незалежнасці.
238 views21:00
Адкрыць / каментаваць
2022-05-12 22:54:05
Сябры, у пятніцу 20 мая 2022 г. у 17.00 у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца канцэрт “Прамяністыя спевы Станіслава Манюшкі”, прымеркаваны да 150-й гадавіны смерці кампазітара.

Запіс і дадатковая інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/rnevC7ewhP6JHHm88

Новая праграма складзена з твораў кампазітара на словы А. Міцкевіча, Т. Зана, Я. Чачота, А. Адынца, Ю. Корсака, А. Ходзькі, Ю. Масальскага. Многія песні будуць прадстаўлены ў беларускіх перакладах упершыню. Творы прагучаць у выкананні саліста Вялікага тэатра оперы і балета РБ Юрыя Гарадзецкага (тэнар) і салісткі Белдзяржфілармоніі Галіны Сакольнік (мэца-сапрана). Партыя фартэпіяна і вядоўца канцэрта – кандыдат мастацтвазнаўства Святлена Немагай.

Перад канцэртам, а 16.30 адбудзецца кароткая экскурсія па музеі, з рэтраспекцыяй творчасці Станіслава Манюшкі і перыпетый яго мінскага жыцця.
667 views19:54
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 11:06:53
Шаноўнае спадарства, прапануем анонс на гэты тыдзень. На кожную падзею будзе яшчэ дадатковы анонс з напамінам

11.05, серада
19:00 "Містычны Менск" са Святланай Грышкевіч
Гарадскія легенды, таямніцы і прывіды напярэдадні пятніцы 13
Аглядная пляцоўка насупраць Свабоды, 8 (амбасада Грузіі)
~1,5 г.

12.05, чацвер
19:00 "Па вуліцы Магазіннай" з Таццянай Даўгач
Спазнаем вуліцу Кірава
пл. Прывакзальная, 5 (Галоўны ўваход)
~1,5 г.

15.05, нядзеля
14:00 "Шпацыр па Прылуках" з Надзеяй Палтаржыцкай
15 км ад Мінска - і трапляем у вельмі атмасфернае і маляўнічае месца.
Каля брамаў у парк палацу Чапскiх (праз дарогу ад прыпынка "Прылукі")
~2 г.

Нашыя дабрачынныя шпацыры, накіраваныя ў першую чаргу для знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаваннем сваёй культуры і падтрымкі адно аднаго ў няпростыя часы.

Па сваім жаданні і магчымасцям, на прыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Далучайцеся і запрашайце сяброў

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне
320 views08:06
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 17:51:14
Сябры, у суботу 7 траўня (мая) запрашаем Вас на навуковую вандроўку з вядомым гісторыкам і археолагам Алегам Дзярновічам, навуковым кіраўніком раскопак у Крэве, які распавядзе пра вынікі сваіх даследаванняў у рэгіёне.

Маршрут: Менск – Лоск – Крэва – Гальшаны – Ашмяны – Менск.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/yd98539MF5t7GCZu5

Нвуковае падарожжа па Усходняй Літве – краі, які яшчэ з Х ст. стаў тэрыторыяй балта-славянскіх кантактаў, а ў ХІІІ ст. з якога сыходзілі імпульсы ўтварэння новай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Многія выбітныя постаці і знатныя ў будучыні роды паходзілі з гэтай зямлі – князь Даўмонт, князі Гальшанскія, князі Свірскія.

Наведаем таксама ўласныя ўладанні Альгерда і Ягайлы. Мы збіраемся падарожнічаць па цікавых і запамянальным мясцінах, але будзем заставацца пераважна ў ХІІ—XIV ст. Калі вас вабяць не толькі замкі з баракальнымі інтэр’ерамі, але гарадзішчы, далучайцеся!
1.1K views14:51
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 20:23:22 Сябры, увага! Перанос пачатку на 2-й плыні гутарковага моўнага курсу на тыдзень - на 5 траўня (мая). Калі ласка, просім распаўсюду сярод цікаўных - сяброў, знаёмых, калегаў. Калі хто даўно марыў пачаць размаўляць па-беларуску, але ўсё ніяк не наважыцца - гэты курс менавіта для Вас!
920 views17:23
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 20:18:38
Шаноўнае спадарства, прапануем анонс на наступны тыдзень 25.04-02.05. На кожную падзею будзе яшчэ дадатковы анонс з напамінам

27 красавіка, серада
19:00 "па Вуліцы Brasil" з Аксанай Манкевіч
вул. Кастрычніцкая, 17

29.04, пятніца
19:00 Траецкае прадмесце з Марыяй Цхаўрэбавай
Траецкая ўзбярэжжа ля помніка "Беларусам замежжа"

30.04, субота
Выезд на Астравеччыну са Святланай Грышкевіч і Арт вандроўняй
Маршрут, кошт і запіс па спасылцы https://clck.ru/gN4m9

01.05, нядзеля
14:00 Мікрараён Усход-1 з Вольгай Абразцовай
вул. Каліноўскага 82/2, ля мазаікі

02.05, панядзелак
13:00 Станькава з Надзеяй Палтаржыцкай
Кошт ад 10 рублёў, запіс і інфармацыя па спасылцы https://clck.ru/gN3X2


Нашыя шпацыры, накіраваныя ў першую чаргу для знаёмства з роднымі мясцінамі і падтрымкі адно аднаго ў няпростыя часы.

Напрыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць Набліжэнню ( на Астравеччыну і Станькава вызначаныя кошты).

Далучайцеся і запрашайце сяброў

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне
721 views17:18
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 15:31:35 Арт Вандроўня pinned a photo
12:31
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 14:22:08
Сябры, у суботу 30 красавіка Арт Вандроўня разам з праектам Набліжэнне запрашаюць вандроўку «Шляхетная гісторыя Астравеччыны і паўстанне Беларусі» з экскурсаводкай, каардынатаркай Набліжэння Святланай Грышкевіч. У вядзенні вандроўкі возьме ўдзел і каардынатарка Арт Вандроўкі Валерыя Чарнаморцава.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/3z8Cr3r5crjf6BDE6

Маршрут: Менск – Жупраны – Кушляны – Солы – Гервяты – Варняны – Дубнікі – Слабодка (помнік паўстанцам 1863) – Трокенікі – Міхалішкі – Менск.

Жупраны - Петрапалаўскі касцёл ХІХ ст. і магіла Францішка Багушэвіча.
Кушляны - сядзіба-музей Францішка Багушэвіча.
Солы - неабарочны касцёл Божай Маці Ружанцовай 1930-ых гг.
Гервяты - неагатычны касцёл св. Троіцы пач. ХХ ст.
Варняны - касцёл св. Юрыя і местачковая забудова Абрамовічаў XVIII ст.
Дубнікі - сядзіба роду Мінейкаў канца XIX ст.
Слабодка - помнік паўстанцам 1863 года.
Тракенікі - сядзіба мастака Богуш-Шышкаў.
Міхалішкі - касцёл арханёла Міхаіла сяр. XVII ст. у стылі сармацкага барока.
1.1K views11:22
Адкрыць / каментаваць